На базе ААТ “Старыца-Агра” прайшоў абласны семінар, на які былі запрошаны больш за 80 кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і буйных фермерскіх гаспадарак, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў, начальнікі ўпраўленняў райсельгасхарчу, вучоныя, супрацоўнікі абласных службаў. Разглядаўся ход выканання Праграмы бульбаводства па Мінскай вобласці на 2006-2010 гады, перспектывы развіцця важнага кірунку раслінаводства. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з работай у гэтым напрамку адкрытага акцыянернага таварыства “Старыца-Агра”, наведалі комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы “Чарнічнае”, дзе да іх увагі быў прапанаваны сістэмны рад тэхнікі, якая павінна быць ва ўсіх буйнатаварных бульбаводчых гаспадарках. Трэба сказаць, што самым праблематычным пры вырошчванні бульбы з’яўляецца менавіта арганізацыя ўборачных работ: прыцягненне ручной працы, як гэта практыкуецца з года ў год, не дазваляе спраўляцца з уборкай якасна і ў аптымальныя тэрміны. Яшчэ адна праблема, з якой сутыкаюцца гаспадарнікі, — сістэма захоў- вання гатовай прадукцыі. І пра гэта таксама гаварылася падчас наведвання бульбасховішчаў “ААТ “Старыца-Агра” (дарэчы, іх у сельгаспрадпрыемстве тры). Увазе ўдзельнікаў семінара была прапанавана сучасная айчынная тэхніка для пераборкі клубняў, а ўсе тлумачэнні па яе эксплуатацыі можна было атрымаць, як кажуць, з першых вуснаў — ад распрацоўшчыкаў і вытворцаў. Пленарнае пасяджэнне прайшло ў раённым Цэнтры культуры. Падчас яго былі абмеркаваны асноўныя праблемы развіцця бульбаводства ў краіне. Сёлета мала проста атрымліваць высокія ўра- джаі бульбы, важна, каб яна была запатрабаванай. А гэта значыць, неабходна зараней ведаць, для якой мэты будзе выкарыстоўвацца вырашчаная прадукцыя: перапрацуецца на крухмал альбо сухое бульбяное пюрэ, пойдзе на чыпсы ці бульбу-фры. А таму вялікая ўвага павінна надавацца насеннаму матэрыялу. Генеральны дырэктар РУП “НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве” Сяргей Турко ўпэўнены: бульбай у нашай краіне можна займацца вельмі паспяхова, і як станоўчы прыклад прывёў ААТ “Старыца-Агра”. Навукоўцы ў цесным супрацоўніцтве з практыкамі вядуць пастаянную работу па распрацоўцы новых, высока- ўраджайных гатункаў гэтай культуры. Згодна з Праграмай развіцця бульбаводства, перад аграрыямі Міншчыны стаяла задача ў бягучым годзе заняць пад гэту культуру не менш за 20 тысяч гектараў і дасягнуць валавой вытворчасці ў 500 тысяч тон. Магчыма, сёлета і не ўдасца выйсці на запланаваныя лічбы, аднак, калі сельгасвытворцы ў звязцы з прамысловымі прадпрыемствамі і вучонымі пастараюцца вырашыць узнятыя праблемы, наша краіна, своеасаблівай візітоўкай якой з’яўляецца менавіта бульба, будзе мець якасную канкурэнтаздольную прадукцыю. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: падчас агляду тэхнікі. Фота аўтара
Комментарии