Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

83

У завода ЖБВ новы уладальнік

03.06.2010

25 мая бягучага года ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся конкурс па продажы камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Капыльскі завод жалезабетонных вырабаў” як маёмаснага комплексу і права арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для яго абслугоўвання. Была прадстаўлена адна прапанова на пакупку сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю “БетонБокс”. У адпаведнасці з дзеючай інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення таргоў па продажы аб’ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Капыльскага раёна, зацверджанай рашэннем райвыканкама, камісія вырашыла прадаць прадпрыемства прэтэндэнту. Ужо ў бягучым годзе “БетонБокс” плануе ўкласці 7,8 млрд рублёў інвестыцый. На прадпрыемстве будуць створаны 29 працоўных месц. Профіль вытворчасці застанецца нязменным – выпуск жалезабетонных вырабаў. Для ажыццяўлення праекта плануецца ў першую чаргу абследаваць і пераабсталяваць будынкі, распрацаваць праект рэканструкцыі, выканаць праектаванне і мантаж тэхналагічных ліній, замену ўсіх маставых кранаў, абустроіць дарогі і г. д. Праект плануецца ажыццяўляць са жніўня, а вытворчасць прадукцыі – з лістапада 2010 г. Аб’ём вытворчасці жалезабетонных вырабаў, таварнага бетону складзе не менш за 60 тыс. м3 у год, а пачынаючы з чацвёртага квартала 2010 г. – каля 600 м3 штомесячна. Прадукцыя “БетонБокс” будзе рэалізоўвацца ў рэгіёнах Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей з перспектывай выхаду на рынкі Расіі і Украіны. Сяргей ЛАЗОЎСКІ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей