Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Всадники без головы?

20.10.2024
За прошедший месяц на территории Минской области зарегистрировано 123 дорожно-транспортных происшествия, в которых 29 человек погибло и 146 было ранено. Одним из основных факторов, в значительной мере оказывающих влияние на тяжесть последствий ДТП, является несоблюдение требований Правил дорожного движения водителями мотоциклов и скутеров. С начала весенне-летнего сезона по вине этой категории водителей совершено 34 ДТП, в которых 4 человека погибло и 36 – ранено. Так, житель д. Косовка Березинского района, управляя скутером, выехал на полосу встречного движения, где столкнулся с большегрузным МАЗом. От полученных телесных повреждений скутерист скончался в больнице. Житель д. Каммуна Любанского района, 1980 г. р., не имел водительского удостоверения категории «А», управляя мотоциклом «ИЖ-Юпитер-5» с боковым прицепом на закруглении дороги вправо, не справился с управлением, съехал в кювет и столкнулся с… придорожным деревом. В результате ДТП водитель и два пассажира погибли. К сожалению, подобные примеры не единичны. Число ДТП с участием мотоциклистов и скутеристов возрастает в летний период. Вот почему и был организован рейд сотрудников ОГАИ и редакции «Слава працы» по проверке этой категории водителей. Едва отъехав от здания милиции, где начальник отделения ГАИ майор Александр Киселев подробно проинструктировал участников рейда, наблюдаем на ул. Тракторной следующую картину: скутерист в шлеме… буксирует собрата-скутериста, у которого шлем отсутствует. Естественно, останавливаем горе-водителей. Инспектор ДПС лейтенант Владимир Кажуро указывает буксирующему Александру Жгуну (на снимке 1 слева), что подобная буксировка двухколесных ТС – грубейшее нарушение ПДД. На второго участника движения Евгения Хаткевича (снимок 1 в центре) составляется протокол об административном правонарушении. За езду без мотошлема ему придется заплатить 14 тысяч рублей штрафа. Кстати, мы выяснили, что оба нарушителя учатся на 2 курсе Копыльского СПЛ, изучают автодело. Не знать элементарных правил буксировки – не к лицу будущим профессиональным водителям. Далее нарушения посыпались как из рога изобилия: Геннадий Рубанов, Артем Насевич, Алексей Витюк, Сергей Шишко – проигнорировали мотошлем, за что были наказаны рублем (штрафы от 14 до 35 тыс. руб.). Николай Куневич и Александр Давидович на скутерах перевозили пассажиров без мотошлемов (штраф 10 500 руб. и 17 500 руб., соответственно). Андрей Протасевич, управляя мотоциклом, превысил допустимую скорость. Подобные нарушения зафиксированы у Александра Кондратьева, Виталия Барана (17 500 руб.). Руслан Лось в д. Песочное управлял мотоциклом, который не прошел техосмотр (10 500 руб.). К сожалению, некоторые мотоциклисты или скутеристы могут принять дозу горячительного и сесть за руль двухколесного «железного коня». Задержаны за управление мотоциклом в состоянии алкогольного опьянения Василий Ковтик, Мурат Мамедбеков, Сергей Варвашеня, Александр Попов, Иван Вовна. Штрафы за данное правонарушение составили от 1 млн 50 тыс. руб. до 1 млн 575 тыс. руб. Пьяными разъезжали на скутерах Александр Слепокуров и Александр Муха, Александр Шахель – на мопеде… Что и говорить: пьяный за рулем автомобиля – потенциальный преступник, а за рулем двухколесного транспортного средства к тому же еще и потенциальный самоубийца, всадник без головы. В РЕЙДЕ УЧАСТВОВАЛИ: Юрий КИШ, госавтоинспектор ОГАИ Копыльского РОВД, капитан милиции; Владимир КАЖУРО, инспектор ДПС, лейтенант милиции; Владимир СКРИПИНСКИЙ, ответственный секретарь газеты «Слава працы». НА СНИМКАХ: 1. Лейтенант Владимир Кажуро проводит разъяснительную беседу со скутеристами А. Жгуном и Е. Хаткевичем; 2. Капитан милиции Юрий Киш проверяет документы у мотоциклиста Василия Волнистого. Фото Владимира СКРИПИНСКОГО

Приоритет строительству жилья

20.10.2024

В понедельник, 12 июля, была объявлена прямая линия с директором  ИСКУП «УКС-Копыль» Сергеем ТИМОШЕНКО. К сожалению, за 2 часа не поступило ни одного звонка от жителей Копыльщины.

«Дежуривший» на прямой линии Владимир Скрипинский решил не терять время зря и расспросил руководителя ИСКУП «УКС-Копыль» о том, как выполняется программа строительства жилья в районе.

— Сергей Петрович, в Копыле по улице Тимковичской развернуто строительство сразу нескольких кооперативов. Расскажите, пожалуйста, о них.

— Действительно, в настоящее время по этой улице строятся четыре ЖСПК (жилищно-строительные потребительские кооперативы – В. С.).

60-квартирный жилой дом «Уютный домстрой», генеральным подрядчиком которого является ДУП «ПМК №194». Возведена коробка здания, полным ходом ведутся штукатурные и электроналадочные работы. В ноябре планируется сдача этого ЖСПК.

Генподрядчик 12-квартирного   жилого  дома «Жемчужный  домстрой»  ф-л РСУ ОАО «Универсалремстрой». Завершена кладка 1-го этажа, устанавливаются перекрытия. Сантехники выполняют работы по разводке водо- и теплоснабжения.

Работы по 20-квартирному ЖСПК «Радужный дом-строй», генподрядчиком которого является ОАО «Стройтрест №3 г. Солигорска», временно приостановлены. Генподрядчик мотивирует это «нехваткой» сил. Оно и понятно, основные усилия треста сосредоточены на возведении цементного комбината в Кричеве. И тем не менее, заместитель генерального     директора А.  Н. Кунцевич, к которому я обратился по телефону, обещал в ближайшее время разобраться и возобновить строительство ЖСПК. Вопрос этот находится на контроле в комитете по архитерктуре и строительству Миноблисполкома.

На ноябрь т. г. намечена сдача 60-квартирного жилого дома «Пралеска домстрой», генподрядчиком которого выступило ОАО «Солигорскводстрой». Полным ходом идет монтаж фундамента.

— А успеют ли строители к намеченному сроку?

Не вижу препятствий для беспокойства. Дом этот спроектирован под строительство панельным способом. Панели изготовят и смонтируют специалисты  Солигорского домостроительного комбината.

— Чем еще в настоящее время занимается ваша организация?

— Сейчас занимаемся проектной документацией по программе 2011 года: заканчивается разработка проекта детальной планировки микрорайона многоэтажной застройки «Дубрава» (район пересечения кольцевой и автодороги «Копыль – Тимковичи». – В. С.). Уже в этом году планируется возведение фундаментов двух 28-квартирных жилых домов.

— Слышал, что планируется строительство жилья в районе РСУ?

— Да, нами запланировано строительство трех 12-квартирных жилых домов по ул. Партизанской за ремонтно-строительным участком.

— Сергей Петрович, а что еще значится в планах?

— Разработка проектной документации на район индивидуальной застройки, т. н. микрорайон «Северо-Западный».

— Ну, и, конечно же, никто не освобождал от выполнения задания строительства домов на селе…

— Да, в текущем году мы обязаны сдать под ключ 67 домов, а на следующий – 42. Ведем строительство в агрогородках: Н. Докторовичи, Семежево и Тимковичи, деревнях Старица, Андросовщина, Ванелевичи, Бобовня, Душево, Грозово, Камень.

— Успехов вам в столь важном деле, как строительство жилья.

Скабінскія перадавікі

20.10.2024

СВК “Скабін” адным з першых у раёне пачаў сёлетнюю ўборачную кампанію. Нягледзячы на моцныя маразы зімой, паспеў неблагі ўраджай азімага рапсу, дзе першыя тоны і набіралі сем камбайнавых экіпажаў, занятых на жніве. У гаспадарцы пад збожжавыя і зернебабовыя занята 1190 га. Дзякуючы высокай арганізацыі працы, па стане на 27 ліпеня ўжо ўбрана 784 га, што складае 65,9%, і намалочана 3137 тон.

Падчас наведвання гаспадаркі (мінулая пятніца) на 10-гектарным полі ля вёскі Скабін, дзе паспеў яравы ячмень, шчыраваў экіпаж камбайна КЗС-7 у складзе Сяргея Апанасчыка і Аляксея Чаркаса. Хаця хлопцы на ўборачнай працуюць першы сезон, высокі тэмп дазволіў ім у адпаведнай групе камбайнераў на 24 ліпеня стаць лідэрамі раённага  спаборніцтва на ўборцы сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі.

Для Сяргея, студэнта ІІІ курса Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага універсітэта, будучага інжынера, адначасова – гэта і сур’ёзны экзамен, і студэнцкая практыка. А вось Аляксей – вопытны трактарыст. Працаваў у розных арганізацыях, але спыніўся-такі на “Скабіне”, дзе і шчыруе другі год.

Аляксандр Грынкевіч і Аляксандр Паўлюшчык, экіпаж камбайна КЗС-1218, — двойчы лідэры. На ўчарашні дзень са 186 гектараў хлопцы намалацілі 744 тоны, што дазваляе ім першынстваваць і ў сельгаспрадпрыемстве, і сярод маладзёжных экіпажаў раёна. Навічку гарачай летняй кампаніі Аляксандру Паўлюшчыку (таксама студэнту БДАТУ) ёсць чаму павучыцца ў старэйшага калегі Аляксандра Грынкевіча, на рахунку якога гэта ўжо адзінаццаты ўборачны сезон. Па-майстэрску разам з астатнімі экіпажамі хлопцы заканчвалі ўборку ячменю ля в. Мазалі.

На гэтым жа полі засталі яшчэ аднаго скабінскога перадавіка. Вадзіцель МАЗа-5551 Уладзімір Калпак праводзіць сваё другое жніво. І робіць гэта “на выдатна”, аб чым сведчыць Дошка гонару, надрукаваная ў мінулым нумары раёнкі. На збожжаток на ўчарашні дзень Уладзімір даставіў ад камбайнаў 766 тон зерня.

Збожжасушыльныя комплексы СЗК-100 і КЗС-10, дзе ідзе работа ў дзве змены, дазваляюць хутка і якасна весці дапрацоўку новага ўраджаю. А для бесперабойнага правядзення ўборачнай кампаніі ў СВК “Скабін” арганізавана двухразовае харчаванне, якое гатуецца ў ПВУП “Капыльскі каапхарч”, пастаянна падвозіцца пітная і мінеральная вада. Штодня ў гаспадарцы падводзяцца вынікі работы хлебаробаў, узнімаецца сцяг у гонар лідэраў.

Каб павіншаваць перадавікоў маладзёжнага спаборніцтва, у СВК “Скабін” завіталі начальнік аддзела па справах  моладзі райвыканкама Валянціна Балажынская і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч. Яны падзякавалі маладым хлебаробам за высокія тэмпы на ўборцы і ўручылі вымпелы з сімволікай маладзёжнага саюза.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКАХ: 1. Экіпаж камбайна КЗС-1218 А. Грынкевіч і А. Паўлюшчык. 2. В. Балажынская, С. Апанасчык, А. Чаркас, Н. Гарпбацэвіч. 3. Вадзіцель У. Калпак.

Фота аўтара

Паяднаныя думкай пра хлеб

20.10.2024

Уборачная — самая гарачая пара для вяскоўцаў як у прамым, так і пераносным сэнсе слова. Аднак, ня-гледзячы на спякоту, кіпіць работа на палетках і таках, сельгасвытворцы імкнуцца хутчэй убраць вырашчаны ўраджай, пакуль пагодлівыя дні не змяніліся на дажджлівыя.

У сельскагаспадарчым філіяле “Грозава” КУП “Мінскаблдарбуд” паставілі перад сабой задачу — справіцца з уборкай да 5 жніўня. У тым, што гэта вяскоўцам па сілах, упэўнены галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Мікалай Млынарчык. Па-першае, ёсць новая высокапрадукцыйная ўборачная тэхніка: толькі ў бягучым годзе набылі па лізінгу два камбайны вытворчасці “Гомсельмаш”, яшчэ два “Палессі” сёлета распачалі другі сезон сваёй работы на грозаўскіх палетках, на рахунку двух “Донаў” па чатыры гады працы. Па-другое, вельмі ж стараюцца людзі! Падабраныя экіпажы даволі згуртаваныя, камбайнеры маюць вопыт работы і добрую загартоўку, таму іх не напалохаць ні спякотай, ні іншымі цяжкасцямі.

Усяго грозаўскім аграрыям неабходна ўбраць 1330 га. Работы, згодна з інфармацыяй дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу па стане на 27 ліпеня, ужо праведзены на 65,6 % плошчаў. На пытанне, ці задаволены галоўны аграном вырашчаным ураджаем, Мікалай Міхайлавіч адказаў:“Ураджайнасць на ўзроўні мінулагодняй. Для сёлетняга няпростага года — нядрэнна. Хаця, каб не спякота, якая не дала коласу наліцца ў поўнай меры, зерне было б больш важкім. Мяркуем, што павінны намалаціць каля 4700 тон пры сярэдняй ураджайнасці 33 — 34 ц/га. Хаця рабіць прагнозы — справа няўдзячная. Як кажуць, пажывём — пабачым”. А яшчэ Мікалай Млынарчык адзначыў, што сёлета палеткі даволі чыстыя — добра папрацавалі з хімікатамі, няма і палёгліцы. Галоўнае, за што зараз “змагаюцца”, — за якасць вядзення работ. На палетку ля працуючых камбайнаў заўсёды дзяжураць адказныя спецыялісты. Вось і на дзень нашага прыезду ў гаспадарку мы пазнаёміліся з дзвюмя сімпатычнымі дзяўчынамі: у Марыны Бранько (брыгадзіра брыгады №2) і Наталлі Гуенковай (галоўнага эканаміста сельгасфіліяла) вельмі адказная задача — сачыць за тым, каб камбайнеры і вадзіцелі магутных МАЗаў (іх на адвозцы задзейнічана чатыры) дакладна выконвалі патрабаванні тэхналогіі вядзення ўборачных работ, не парушалі і тэхніку бяспекі. На ўсялякі выпадак побач трактар з бочкай вады.

За штурвалам аднаго з камбайнаў — самага новенькага, які выйшаў на палеткі ў мінулы чацвер, капылянін Аляксей Новікаў. Не паверыце, юнак толькі ў аўторак вярнуўся дамоў пасля службы ў арміі і адразу ж атрымаў прапанову ад кіраўніцтва СГФ “Грозава” ўключыцца ва ўборачныя работы. Не доўга раздумваючы, згадзіўся. У памочнікі запрасіў аднакласніка Андрэя Пылілу. Назаўтра хлопцы былі ў гаспадарцы, абследавалі свой “стэпавы карабель” і прыступілі да работы. Яшчэ да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь Аляксею чатыры сезоны запар давялося працаваць памочнікам камбайнера ў СГФ “Грозава”, у гэты ж час ён атрымліваў рабочую спецыяльнасць у Капыльскім СПЛ. На маё пытанне, ці звязвае ён сваё далейшае жыццё з Грозавам, юнак паведаміў, што мяркуе павышаць свой прафесійны ўзровень і абавязкова паспрабуе паступіць у вышэйшую альбо хаця б сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову. А потым паглядзім…

У гэты дзень давялося пазнаёміцца яшчэ з адным прадстаўніком маладога пакалення, пра якога вельмі хораша адазваўся галоўны аграном: “З Мішы Суворава (дарэчы, таксама ездзіць на працу з Капыля — М.С.) з цягам часу будзе добры спецыяліст”. Міхаіла мы сустрэлі ля зернесушылкі ў Грозаве. Як аказалася, пасля заканчэння  Бабруйскага аўтатранспартнага каледжа ён працуе ў сельгасфіліяле механікам, а на час уборачнай прызначаны адказным на ЗСК-15, які ў гаспадарцы трэці сезон. Шчыра кажучы, убачанае на зернетаку вельмі ўразіла. Вакол такая чысціня і парадак! У гэтым, вядома ж, вялікая заслуга як загадчыцы склада Таццяны Езэпчук, так і ўсіх работнікаў, якія тут працуюць. Таццяна Мікалаеўна, стаж работы якой у гаспадарцы амаль 32 гады (была аграномам, брыгадзірам, дыспетчарам, інспектарам аддзела кадраў, цяпер вось — загадвае складам), прызнаецца, ёй лёгка са сваімі падначаленымі. Кожны ведае, што яму трэба рабіць, падганяць альбо лішні раз напамінаць не трэба. Рабочыя Алена Бохан і Наталля Шыдлоўская накіраваны ў гаспадарку аддзелам занятасці і дапамагаюць падчас уборачнай не першы год. Зла-джана працуюць і машыністы зернесушылкі: з Міхаілам Суворавым у адной змене — Сяргей Плахоцкі, а праз 12 гадзін працы іх змяняюць Мікалай Захарык і Сяргей Дарашэвіч. Ёсць у гаспадарцы яшчэ адна сушылка, у Яўсеевічах, — старэнькая, невысокай магутнасці, аднак за сезон не менш за 1000 тон дапрацоўвае. У якасці паліва на абедзвюх сушылках выкарыстоўваюцца дровы, што, безумоўна, уносіць свой уклад у  выкананне  праграмы  энергазберажэння.

Адначасова з абмалотам зерня вядзецца прасаванне саломы. У філіяле падлічылі, колькі неабходна яе для гаспадарчых патрэб. Астатняя, як гэта рэкамендуе кіраўнік нашай дзяржавы, будзе здрабняцца і выкарыстаецца ў якасці ўгнаення. Асабліва гэта актуальна, за-значыў Мікалай Млынарчык, для палеткаў, якія пойдуць пад азімы рапс. У хуткім часе там будзе праведзена лушчэнне пожні, а затым і сяўба.

Не скідваюць у гаспадарцы з рахунку і выкананне дзяржзаказу. На дзень нашага прыезду тут ужо было адгружана 400 тон збажыны.

Людзі, якія так напружана працуюць, вядома ж, заслугоўваюць вялікай увагі да сябе. Для ўсіх занятых на жніве арганізавана двухразовае харчаванне, камбайнеры забяспечваюцца мінеральнай вадой, у працаўнікоў ёсць магчымасць памыцца пасля цяжкага дня, даведацца пра вынікі сваёй работы. І ўсе гэтыя зручнасці ствараюць для іх іншыя спецыялісты, якія таксама не лічацца ні з часам, ні з цяжкасцямі, што даводзіцца перажываць, бо, як сказала ў гутарцы галоўны эканаміст Наталля Гуенкова,“зараз памучымся — зімой хлеб есці будзем!”

НА ЗДЫМКАХ: 1. Камбайнер Аляксей Новікаў; 2. Галоўны аграном Мікалай Млынарчык з брыгадзірам брыгады №2 Марынай Бранько і галоўным эканамістам Наталляй Гуенковай.

Фота аўтара

Ёсць першыя тысячнікі

20.10.2024

Кліматычныя ўмовы дазваляюць камбайнерам Міншчыны весці ўборачную ў даволі высокім тэмпе. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна стартавала жніво, а ўжо некалькі экіпажаў запісалі ў свой актыў першую тысячу тон новага ўраджаю. Сярод перадавікоў і хлебаробы ААТ “Старыца-Агра”. Экіпаж камбайна “Лексіён-570” у складзе Віктара і Дзмітрыя Дарашэвічаў у ліку першых у вобласці намалаціў вышэйадзначаны танаж. Крыху пазней гэтага ж выніку дасягнулі Аляксандр Рончык і Сяргей Харытончык, якія працуюць на камбайне гэтай жа маркі.

Павіншаваць старыцкіх хлебаробаў з працоўнай перамогай у гаспадарку прыехаў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Валерый Іваноў.

— Вельмі прыемна прыехаць сюды, на гэта поле, дзе вырашчаны нядрэнны ўраджай, дзе добра і якасна працуюць людзі, уручыць ім тыя заслужаныя ўзнагароды, якія яны зарабілі, — адзначыў Валерый Мікалаевіч. – У нас у вобласці штодзённа будзе з’яўляцца тысячнік. І падзякаваць чалавеку за добрую працу – гэта вялікі гонар. Увогуле, уборачная кампанія на Міншчыне праходзіць арганізавана. Штодзённа мы ўбіраем амаль 6% плошчы і прырост складае 100 тысяч тон. Да 1 жніўня, як падкрэсліў губернатар Міншчыны  Барыс Батура, павінны намалаціць 1 мільён тон пры  ўмове, што будзе спрыяць надвор’е.

Валерый Іваноў падзякаваў старыцкім тысячнікам за добрасумленную і самаадданую працу і ўручыў Падзячныя пісьмы губернатара Мінскай вобласці, а таксама грашовыя прэміі.

Віншаванні, Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі героі жніва атрымалі і ад выконваючай абавязкі старшыні райвыканкама Ірыны Кісляк, старшыні прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Татарыцкага, начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людмілы Камковай, дырэктара сельгаспрадпрыемства Уладзіміра Рудакоўскага. А пасля над хлебнай нівай пад гармонік загучала вясёлая народная песня, якую прэзентавалі прысутным самадзейныя артысты раённага Цэнтра культуры.

НА ЗДЫМКУ: С. Харытончык, А. Рончык, Д. Дарашэвіч, В. Іваноў, В. Дарашэвіч падчас мерапрыемства.

Тэкст і фота

Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Страница 142 из 228