Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Внимание: горячая линия

20.10.2024

В Комитете государственного контроля Минской  области 9 августа по телефону (8-017) 284-12-41 будет проводиться горячая линия с населением Минской области на тему: «Проблемы с приемом (закупом) у населения сельскохозяйственного сырья, ягод и грибов (в т. ч. дикорастущих). Нарушения и недостатки в работе организаций, осуществляющих такой прием».

В указанный день граждане с 9.00 до 13.00 могут сообщить информацию о нарушениях и недостатках в работе приемных пунктов, внести предложения по улучшению ситуации в данной сфере.

На верность полю присягнули

20.10.2024
Закрытае акцыянернае таварыства “Жыліхава” сёлета ў ліку тых нямногіх сельгаспрадпрыемстваў,  дзе ўраджайнасць перавышае 40 цэнтнераў з гектара. “Калі б спякота прыйшла ў нашы мясціны хаця б на ты-дзень пазней, мы мелі б больш высокі рэзультат, — са шкадаваннем расказвае дырэктар гаспадаркі Аляксандр Кукраш. — Для гэтага былі ўсе перадумовы. Мы зрабілі ўпор на харчовую пшаніцу, унеслі пад яе 4-5 разоў азот (у залежнасці ад поля), правялі дзве падкормкі мікраэлементамі. Словам, зрабілі ўсё, каб мець добры вынік. Трэба адзначыць, што ўсё здадзенае ў лік дзяржзаказу зерне (на 30 ліпеня было амаль 1700 тон — М. С.) адпавядае характарыстыкам ІІІ класа, мае добрую клейкавіну”. На ўборачнай у гаспадарцы задзейнічаны пяць камбайнавых экіпажаў. Працуюць яны ў аднолькавых умовах, на адным палетку, пад пільным наглядам адказных спецыялістаў. Вялікае значэнне надаецца якасці вядзення работ. Як расказаў Аляксандр Паўлавіч, ужо другі год у сельгаспрадпрыемстве дзейнічае сістэма кантролю якасці. Створана спецыяльная камісія, члены якой (кіраўнік ЗАТ “Жыліхава”, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, галоўныя аграном і эканаміст) у любы час (штодня) могуць наведацца на палетак і ў прысутнасці памочніка камбайнера зрабіць праверку (на пожню кладзецца драўляная рамка 25х25, у якой і падлічваюцца згубленыя зярняткі). Калі рэзультат перавышае дапушчальны, экіпаж “губляе” свае грошы. Да прыкладу, для КЗС-10 адна тона абмалочанага збожжа каштуе 1700 рублёў, г. зн., за змену ёсць магчымасць зарабіць 170 тыс. рублёў, а то і болей. Аднак гэта пры ўмове, што экіпаж атрымаў талон якасці. У адваротным выпадку заробак зніжаецца да 60 тыс. Розніца відавочная. Паводле слоў Аляксандра Паўлавіча, летась, дзякуючы такой сістэме, удалося павысіць ураджайнасць на 3-4 цэнтнеры. Зладжана працуе і збожжасушыльная гаспадарка. Хаця сушылкі не самыя высока-прадукцыйныя, тым не менш з пастаўленай задачай спраўляюцца. Работа арганізавана кругласутачна, у любы час дня і ночы ідзе і загрузка аўтатранспарту збажыной. Справай гонару кіраўніцтва гаспадаркі лічыць стварэнне годных умоў працы для земляробаў. “На першым месцы ў нас, вядома ж, людзі, — сцвярджае Аляксандр Кукраш. — Камбайнерам лягчэй пераносіць такую спякоту, паколькі ў кабінах працуюць кандыцыянеры. На палеткі два разы на дзень дастаўляюцца абеды, мінеральнай вадой забяспечваюцца не толькі камбайнеры, але і вадзіцелі, якія задзейнічаны на адвозцы збажыны, работнікі такоў. Акрамя таго, вада заўсёды ёсць на машынах, што падвозяць ежу. Абсталяваны душавыя кабіны, для чаго набылі “Арыстоны”, таму механізатары і вадзіцелі пасля працоўнага дня прымаюць душ на мехмайстэрнях. Для работнікаў збожжасушыльнай гаспадаркі аддалі ў карыстанне душавыя на малочнатаварнай ферме, паколькі жывёла знаходзіцца ў летніх лагерах. Акрамя таго, штодня, перад пачаткам работы, хлебаробы атрымліваюць на рукі разліковыя лісткі. У гонар перадавікоў падымаецца Чырвоны сцяг”. Літаральна чатыры-пяць пагодлівых дзянькоў дастаткова для таго, каб уборачная ў ЗАТ “Жыліхава” выйшла на  фінішную прамую. І ёсць упэўненасць, што добрая арганізацыя працэсу і самаадданая праца дапамогуць наблізіцца да мінулагодняга рэзультату, калі было намалочана амаль 6000 тон. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКАХ:1. Дырэктар ЗАТ “Жыліхава” Аляксандр Кукраш гутарыць з перадавым экіпажам у складзе Уладзіміра Валчка (справа) і Яўгена Грыбка. 2. Заўсёды знаходзяць агульную мову машыніст пагрузчыка “Амкадор” Эдуард Арценян і вадзіцелі ААТ “Аўтапарк № 21” Уладзімір Карпенка і Уладзімір Лобан, якія працуюць на адвозцы збожжа ў гаспадарцы. Фота аўтара

С семежевским достоинством

20.10.2024

ПСК «Семежево» все занятые в любых сельскохозяйственных кампаниях обычно поставлены в равные условия, а значит передовиков, которые, так сказать, искусственно выращены, не встретишь. Зато налицо – редкий в своем проявлении энтузиазм, желание ни в чем не уступать отцу, брату, соседу, просто коллеге. Это и есть та жилка, которая выделяет здешних людей из общей когорты, постепенно втягивая в себя уже не коренных семежевцев, но удивительным образом превращая каждого в достойного труженика.

На хлебной ниве это особо проявляется. Главный агроном сельхозпредприятия Юрий Зенькович привел такой пример. В минувший четверг погода настолько проявляла свой нрав, что в течение дня девять раз начинал идти дождь. И никто из комбайновых экипажей не уехал с поля. Как только хлебостой обветривался, тут же механизаторы на зерноуборочных машинах занимали загонки, иногда проходя всего десяток метров. И снова – дождь. И снова – молчаливое ожидание того, что из-за тучи выглянет лучик солнца. Ни секунды не теряют семежевские земледельцы, понимают цену выращенному хлебу. Поэтому неудивительно, что уже на 2 августа среди десяти комбайновых экипажей в районе, намолотивших свыше тысячи тонн зерна, три были из ПСК «Семежево». Это – Александр Скамароха со своим сыном Александром, Николай Скамароха с помощником Александром Стружко, Вадим и Олег Сечко.

Когда будет готовиться материал к печати, несомненно, появятся новые тысячники. А пока, первых из династии Скамарохов, в минувшую пятницу прямо в поле чествовали председатель Копыльской районной организации РОО «Белая Русь» председатель райсовета депутатов Мария Сандрозд, заместитель председателя райисполкома Алла Раевская, начальник отдела идеологической работы Людмила Комкова. Они вручили молнии-благодарности от председателя райисполкома, вымпелы «За трудовую победу», ценные подарки от «Белой Руси».

И такой чести в ПСК «Семежево» заслуживает каждый, потому что вносит свою лепту в уборку урожая, независимо от того, где он трудится: на комбайне, автомобиле, на прессовании соломы, на ее отвозке, на готовке и раздаче обедов и полдников, на зернотоку… Все работает исправно, поражая каждый раз четкой организацией труда. Именно это выделило «Семежево» и в решении очень важного стратегического вопроса – выполнении госзаказа по сдаче продовольственной пшеницы и пивоваренного ячменя. Хозяйство, не мешкая, первым в районе завершило сдачу зерна государству.

Единственное, что беспокоит нынче здешних земледельцев – урожайность в 45 центнеров с гектара – явно не с семежевским оттенком. В разговоре с и. о. председателя хозяйства Иваном Ленько, главным технологом полей Юрием Зеньковичем приходишь к выводу, что погода в этом году ни для кого не сделала исключения. Вроде бы и в ПСК «Семежево» по внешнему виду хлеба стояли лучше, чем в прошлом году, но на некоторых участках убирали с влажностью 7—8% — сгорели на корню. И по урожайности озимые с яровыми поменялись местами. Теперь именно яровые дают наибольшую прибавку – на отдельных площадях доходит до 50 и выше центнеров. В общем, что ни год, то действительно экзамен. И пока не сдан нынешний, вовсю ведется подготовка к будущему.

Еще не смолк гул комбайнов, а уже Сергей Волков на тракторе «Беларус-2022» с восьмикорпусным плугом с утра и до сумерек вспахивает почву под озимый рапс на участке «Мокраны». Через некоторое время он сменит плуг на комбинированный посевной агрегат и… снова найдет продолжение извечное крестьянское дело, какие бы природные аномалии ему не грозили.

Мария ШЕИНА

НА СНИМКАХ: 1. М. Сандрозд и А. Раевская поздравляют Александра Стружко; 2. Механизатор Сергей Волков готовит поле под озимый рапс; 3. Во время полдника можно обсудить насущные вопросы (в центре - и. о. председателя  ПСК «Семежево» Иван Ленько)

Фото автора

Молодые тысячники

20.10.2024

Пра ход уборкі ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Скабін” раённая газета ўжо пісала. Але з’явілася важкая падстава, каб наведаць гэту гаспадарку яшчэ раз. У самую гарачую пару раўненне на скабінцоў трымаюць яшчэ і маладыя камбайнеры вобласці. Аляксандр Грынкевіч і Аляксандр Паўлюшчык на камбайне КЗС-1218 першымі на Міншчыне сярод ўдзельнікаў жніва ва ўзросце да 31 года намалацілі, а вадзіцель МАЗа-5551 Уладзімір Калпак перавёз 1000 тон збожжа новага ўраджаю.

З працоўнай перамогай хлебаробаў прыехалі павіншаваць старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Бода, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Татарыцкі, першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Максім Басалыга, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Наталля Гарбацэвіч, начальнік аддзела па справах моладзі Валянціна Балажынская. Госці ўручылі перадавікам ганаровыя граматы, прэміі і падарункі ад структур, якія яны ўзначальваюць, і пажадалі плённай працы.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: 1. Першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Максім Басалыга віншуе з працоўнай перамогай У. Калпака,  А. Паўлюшчыка і А. Грынкевіча.

Экран уборочной (CMigrator copy 1)

20.10.2024

(па стане на 4 жніўня 2010 года)

У раёне збожжавыя і зернебабовыя скошаны і абмалочаны на 72,2 % запланаванай плошчы. Самыя высокія тэмпы ў ф-ле “Лакнея” і СГФ “Грозава”, дзе практычна закончана ўборка збожжавых культур, СВК “Скабін” (96,1 %), ВСК “Семежава” (95,4 %). ЗАТ “!Жыліхава” (91,9 %), ААТ “Старыца-Агра” (89,9 %),

У сельгаспрадпрыемствах намалочана 102 963 тон збожжа пры ўраджайнасці 36 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць – у ААТ “Капыльскае”, дзе з кожнага гектара ў сярэднім атрымліваюць па 50 цэнтнераў, а агульны намалот складае 12 926 т – лепшы паказчык у раёне. Услед за ААТ “Капыльскае” па вале ідзе ААТ “Старыца-Агра” –9018 тон. Звыш 40 ц/га на рахунку СВК “Ванелевічы” (48 ц/га), ВСК “Семежава” (46 ц/га), ААТ “Старыца-Агра” (43,6 ц/га), ЗАТ “Жыліхава” (42 ц/га), СВК “Скабін” (42,2 ц/га).

У лік дзяржзаказу пастаўлена 68 % ад запланаванага пшаніцы і 56,7 % піваранага ячменю. Перавыканалі заданне па пшаніцы ф-л “Лакнея”, ВСК “Семежава”, ААТ “Старыца-Агра”, ЗАТ “Жыліхава”, СВК “Ванелевічы”, РСУП “Бабоўня”, СВК “Праснакі”; па ячменю — ВСК “Семежава”, ЗАТ “Жыліхава”, КСУП “С “Лясное”, СВК “Пацейкі”. СГФ “Руднае”, СГФ “Браткава”, СВК “Праснакі”, СВК “Мажа-Агра”.

Страница 137 из 228