(па стане на 4 жніўня 2010 года)
У раёне збожжавыя і зернебабовыя скошаны і абмалочаны на 72,2 % запланаванай плошчы. Самыя высокія тэмпы ў ф-ле “Лакнея” і СГФ “Грозава”, дзе практычна закончана ўборка збожжавых культур, СВК “Скабін” (96,1 %), ВСК “Семежава” (95,4 %). ЗАТ “!Жыліхава” (91,9 %), ААТ “Старыца-Агра” (89,9 %),
У сельгаспрадпрыемствах намалочана 102 963 тон збожжа пры ўраджайнасці 36 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць – у ААТ “Капыльскае”, дзе з кожнага гектара ў сярэднім атрымліваюць па 50 цэнтнераў, а агульны намалот складае 12 926 т – лепшы паказчык у раёне. Услед за ААТ “Капыльскае” па вале ідзе ААТ “Старыца-Агра” –9018 тон. Звыш 40 ц/га на рахунку СВК “Ванелевічы” (48 ц/га), ВСК “Семежава” (46 ц/га), ААТ “Старыца-Агра” (43,6 ц/га), ЗАТ “Жыліхава” (42 ц/га), СВК “Скабін” (42,2 ц/га).
У лік дзяржзаказу пастаўлена 68 % ад запланаванага пшаніцы і 56,7 % піваранага ячменю. Перавыканалі заданне па пшаніцы ф-л “Лакнея”, ВСК “Семежава”, ААТ “Старыца-Агра”, ЗАТ “Жыліхава”, СВК “Ванелевічы”, РСУП “Бабоўня”, СВК “Праснакі”; па ячменю — ВСК “Семежава”, ЗАТ “Жыліхава”, КСУП “С “Лясное”, СВК “Пацейкі”. СГФ “Руднае”, СГФ “Браткава”, СВК “Праснакі”, СВК “Мажа-Агра”.
Комментарии