Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Молодые тысячники

06.08.2010

Пра ход уборкі ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Скабін” раённая газета ўжо пісала. Але з’явілася важкая падстава, каб наведаць гэту гаспадарку яшчэ раз. У самую гарачую пару раўненне на скабінцоў трымаюць яшчэ і маладыя камбайнеры вобласці. Аляксандр Грынкевіч і Аляксандр Паўлюшчык на камбайне КЗС-1218 першымі на Міншчыне сярод ўдзельнікаў жніва ва ўзросце да 31 года намалацілі, а вадзіцель МАЗа-5551 Уладзімір Калпак перавёз 1000 тон збожжа новага ўраджаю.

З працоўнай перамогай хлебаробаў прыехалі павіншаваць старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Бода, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Татарыцкі, першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Максім Басалыга, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Наталля Гарбацэвіч, начальнік аддзела па справах моладзі Валянціна Балажынская. Госці ўручылі перадавікам ганаровыя граматы, прэміі і падарункі ад структур, якія яны ўзначальваюць, і пажадалі плённай працы.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: 1. Першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Максім Басалыга віншуе з працоўнай перамогай У. Калпака,  А. Паўлюшчыка і А. Грынкевіча.


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей