(па стане на 3 жніўня)
Экіпажы, якія на малацілі звыш 1000 тон збожжа:
Мікалай Мікалаевіч СКАМАРОХА і Аляксандр Сяргеевіч СТРУЖКО з ВСК “Семежава”, “Лексіён-560” - 1592 тоны.
Аляксандр Іванавіч ІВАНОЎСКІ і Андрэй Мікалаевіч ХАРОШКА з СВК “Ванелевічы”, “Лексіён-530” – 1394 тоны.
Віктар Міхайлавіч ДАРАШЭВІЧ і Дзмітрый Юр’евіч ДАРАШЭВІЧ з ААТ “Старыца-Агра”, “Лексіён-570” - 1329 тон.
Мікалай Мікалаевіч БУТРЫМОВІЧ і Яўген Мікалаевіч БУТРЫМОВІЧ з СВК “Ціміразеўскі”, “Лексіён-570” – 1318 тон.
Аляксандр Мікалаевіч РОНЧЫК і Сяргей Уладзіміравіч ХАРЫТОНЧЫК з ААТ “Старыца-Агра”, “Лексіён-570” - 1283 тоны.
Аляксандр Мікалаевіч СКАМАРОХА і Аляксандр Аляксандравіч СКАМАРОХА з ВСК “Семежава”, “Лексіён-530” – 1246 тон.
Вадзім Мікалаевіч СЕЧКА і Алег Мікалаевіч СЕЧКА з ВСК “Семежава”, КЗС-1218 – 1241 тон.
Віктар Аляксандравіч ПІНЧУК і Валерый Лявонцьевіч СІДОРАНКА з ААТ “Капыльскае”, “Лексіён-540” – 1197 тон.
Іван Іванавіч МУЗЫКА і Анатоль Уладзіміравіч ЛАЗЮК з СВК “Ванелевічы”, “Лексіён-540” — 1192 тоны.
Алег Уладзіміравіч КАСМЕНКА і Мікалай Аляксандравіч ТАРАПОВІЧ з ф-ла “Лакнея”, “Нью Холанд” – 1109 тон.
Аляксандр Сяргеевіч ГРЫНКЕВІЧ і Аляксандр Сяргеевіч ПАЎЛЮШЧЫК з СВК “Скабін”, КЗС-1218 – 1107 тон.
Сяргей Аляксандравіч ПЯЦІГОРАЦ і Сяргей Анатольевіч КАБУШКА з СВК “Ціміразеўскі”, “Лексіён-570” — 1080 тон.
Уладзімір Васільевіч ВАЛЧОК і Яўген Ігаравіч ГРЫБОК з ЗАТ “Жыліхава”, КЗС-1218 – 1079 тон.
Мікалай Паўлавіч КАЛЯДА і Аляксандр Мікалаевіч КАЛЯДА з ф-ла “Лакнея”, “Нью Холанд” – 1021 тона.
Сяргей Міхайлавіч ШУГАЛЕЙ і Аляксей Сяргеевіч КАПАЧЭЎСКІ з СВК “Ціміразеўскі”, “Лексіён-570” – 1011 тон.
Паважаныя працаўнікі Капыльшчыны! Шчыра віншуем з вялікай працоўнай перамогай – намалотам 100 тысяч тон збожжа ўраджаю 2010 года.
Асновай поспеху стала добрасумленная праца ўсіх работнікаў аграпрамысловага комплексу, высокая адказнасць за даручаную справу, павышэнне земляробства, умелае выкарыстанне сучасных тэхналогій і механізмаў. Шчыра ўдзячны ўсім хлебаробам за разуменне пастаўленых задач і прафесійнае майстэрства і дысцыпліну.
Словы шчырай удзячнасці дасылаем працаўнікам філіяла “Лакнея” УП “Прыорлізінг” і СГФ “Грозава” КУП “Мінскаблдарбуд”, якія першымі ў раёне завяршылі ўборку збожжавых культур, правялі жніво якасна і на высокім арганізацыйным узроўні.
Жадаем усім удзельнікам жніва моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць Бацькаўшчыны.
Раённы выканаўчы камітэт
Прыемна было назіраць, як руплівыя чарнагубаўцы завіхаліся каля сваіх падворкаў, наводзячы парадак. Хто ладзіў ці фарбаваў агароджу, хто падкошваў газон, а хто рупіўся каля нядаўна аздобленых кветнікаў. I ўсе хваляваліся: паспець бы да свята, бо часу засталося зусім нямнога.
Усіх хвалявала пытанне: чыю ж сядзібу прызнаюць лепшай, каму дастанецца прыз? Адны перавагу аддавалі сядзібе Корбутаў, другія спыняліся на сядзібе Шахраёў, а трэція прапаноўвалі Кавальчукоў. Вырашаць патрэбна будзе камісіі. Да свята рыхтавалася ўся вёска і з нецярпеннем чакала 3 ліпеня, калі можна будзе паслухаць добрую песню ды патанцаваць, адным словам, добра адпачыць. Даўно не было падобнага ў вёсцы!
Надвор’е ў гэты дзень выдалася надзвычай добрае. 3 раніцы свяціла сонейка, і гэта паляпшала і без таго святочны настрой. А дванаццатай гадзіне ля мясцовага сельмага на пляцоўцы пачалі ўстанаўліваць сталы для афармлення выставы, збірацца мясцовыя жыхары са сваімі вырабамі і выпечкамі. Тут жа была ўстаноўлена ганд-лёвая палатка, мангал для гатавання шашлыкоў, столікі для адпачынку.
Каля гадзіны дня загучала вясёлая музыка, прыехалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, і свята пачалося. На свята прыйшлі ўсе, хто толькі мог хадзіць. Такой масавасці не было ніколі. Мінутай маўчання былі ўшанаваны тыя, хто не вярнуўся з вайны і хто пайшоў з жыцця ўжо ў мірны час. Дарэчы, тэме Вялікай Айчыннай вайны была прысвечана цэлая старонка. Святочная праграма складзена так, што адзначаны былі людзі самых розных прафесій і ўзростаў. Кожнае віншаванне суправаджалася добрай песняй у выкананні самадзейных артыстаў, большасць з якіх з’яўляюцца жыхарамі вёскі Чарнагубава: Лэся Чаркас, Марына Баўтрук, Валерый Булат, Наталля Парэйка. Да сэрца былі таксама выступленні Валянціны Бярновіч, Таццяны Ермалінскай, Алы Дайнэкі, Алега Голубева.
Не абы-шлося без падарункаў. Пры падвядзенні вынікаў аб’яўленага конкурсу на лепшы па-дворак, кветнік, лепшага гаспадара і дызайнера былі ўручаны падарункі. Лепшай сядзібай камісія назвала сядзібу Андрэя і Валянціны Корбутаў. Дарэчы, Андрэй абраны дэпутатам Цімкавіцкага сельскага Савета. А гэта добры знак і прыклад для ўсіх жыхароў: раўняцца на свайго выбранніка. Лепшымі кветкаводамі аднагалосна былі пры-знаны Тамара Мікалаеўна і Уладзімір Мацвеевіч Кавальчукі, а вось лепшым дызайнерам названа Ганна Сямёнаўна Кунцэвіч (на здымку). Зусім нядаўна Ганна Сямёнаўна пераехала ў вёску Чарнагубава, але добры прыклад і зарад энергіі прывезла яна з сабой і перадае мясцовым старажылам. Нельга было не адзначыць і лепшых гаспадароў вёскі. А імі былі прызнаны Зоя Іосіфаўна і Раман Браніслававіч Зяньковічы. На іх падворку, як у сапраўдных гаспадароў, маецца кароўка, конік, свінні і розная птушка. Не засталіся без прызоў і ўдзельнікі выставы.
Шчаслівым стаў дзень 3 ліпеня для мясцовых жыхароў Леаніда Антонавіча Ермаловіча і Рэмы Іосіфаўны Зяньковіч. Так склаўся лёс, што даўно страцілі яны свае палавінкі, а дзеці павырасталі і раз’ехаліся з бацькоўскіх дамоў. Цяжка сёння ў вёсцы жыць аднаму. Вось і вырашылі яны жыць разам, быць адзін аднаму апорай і пад-трымкай. Шаноўныя Рэма Іосіфаўна і Леанід Антонавіч! Няхай зорка шчасця доўга свеціць на вашым жыццёвым шляху, а надзейным спадарожнікам будзе ўдача.
Каля трох гадзін на адным дыханні працягваўся канцэрт, і ніхто не хацеў ісці дадому. А пасля пачалася танцавальная праграма, якая цягнулася да гадзіны ночы. Не абышлося і без сюрпрызаў. Святочны салют у гонар 60-гадовай юбіляркі Браніславы Корбут вельмі ўдала ўпісаўся ў танцавальны вечар.
Патрэбна адзначыць, што на свяце прысутнічалі госці з бліжняга замежжа: Украіны і Крайняй Поўначы. Няхай раскажуць яны ў сябе дома пра тое, як мы ўмеем адпачываць і ладзіць святы, пра нашы традыцыі і звычаі. А яшчэ пра прыгажосць нашай роднай Беларусі і гасціннасць яе людзей.
Мне здаецца, што свята ўдалося і надоўга застанецца ў памяці і сэрцах вяскоўцаў. Хочацца ад ўсёй душы выказаць падзяку старэйшыне вёскі і дэпутату сельскага Савета дэпутатаў Зінаідзе Генадзьеўне Станкевіч, а таксама мясцоваму актывісту Казіміру Яўгенавічу Міхайлоўскаму за вялікую дапамогу ў арганізацыі свята. А чарнагубаўцам пажадаць здароўя, дабрабыту, паболей кветак і сонца ў іх дамах і сэрцах.
Алена ОСТРЫКАВА
старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама
Давно нет дома, у которого рос раскидистый клен, даря блаженную тень людям. Со временем и его собрались отправить на дрова. Но нашлись добрые люди, которые решили сделать по-другому: спилили у дерева верх, а ствол оставили как памятник дому, которого не воскресить. Спустя некоторое время на срезе сухого клена появилась клетка из крепких прутьев, а все остальное доделали аисты, с радостью приняв подарок людей. И над самой головой прохожих они основали гнездо, в котором началась их семейная жизнь. Громкий клекот был благодарностью сельчанам.
Но у птиц, как и у людей, бывают свои радости и горести. В одну из июньских ночей сильный ветер сбросил все семейство на землю.
Первым к месту трагедии прибыл бригадир комплексной бригады Сергей Михайлович Чаюк. Вскоре появились председатель Братковского сельского Совета Иван Васильевич Драцкий, начальник участка «Новоселки» ОАО «Копыльское» Александр Владимирович Солодкий. Собрались соседи, приехал зоотехник Алексей Александрович Лобан с братом Михаилом.
Решения принимались оперативно: одного пострадавшего птенца взял к себе на лечение Михаил Лобан. Среди домашних обитателей его будет легче подготовить к подсадке в гнездо. Самое сложное — как установить на дереве основание для гнезда? Оно обычно делалось из старой деревянной бороны. Где ее взять — подсказала Зинаида Медведь.
Скоро на место происшествия прибыл трактор с вертикальным подъемником. Такую команду отдал директор ОАО «Копыльское» А. В. Киуло, который присутствовал на месте ЧП. Работа упростилась. Оставалось поднять борону, закрепить ее и уложить сброшенную постель, водворить на место пострадавших обитателей. К середине дня борьба со стихией была завершена.
Люди еще долго не расходились, будто переживали свою собственную беду. Хозяева гнезда во время работы совершали круги над своим разрушенным домом, а когда увидели, что их потомство на прежнем месте, радостно опустились к ним и долгим клекотом благодарили людей за оказанную помощь в лихую годину.
Иван БИРЮК,
д. Новоселки
Продолжается летний отдых детей. Одни проводят время в деревнях у бабушек или на дачах, другие набираются впечатлений в походах и туристических слетах. Третьи вместе с родителями нежатся в лучах южного солнца. А кто-то поправляет здоровье в летних лагерях с круглосуточным пребыванием, таких как детский оздоровительный лагерь «Спадчына», организованный на базе УО «Докторовичская государственная общеобразовательная средняя школа».
В первую смену, которая проходила с 13 по 30 июня, учреждение приняло 60 детей: младшие школьники – 18 детей, 34 ребенка в возрасте 11-13 лет и 8 – старшеклассников. В том числе оздоровились 4 ребенка из приемных семей.
Во вторую смену оздоровлено 80 человек. С 3 по 20 июля весело проводили время в ДОЛ «Спадчына» 24 ребенка в возрасте от 6 до 10 лет, 35 девочек и мальчиков 11-13 лет и 21 подросток (14-18 лет). На это время Докторовичская школа стала домом для 27 сирот, 20 из которых являются воспитанниками Грозовской школы-интерната.
Поддерживать дисциплину в таком большом коллективе удавалось воспитателям, учителям школы и студентам– практикантам, с помощью строго распланированного режима дня и увлекательных мероприятий. На протяжении дня дети ходили на прогулки, занимались делами по интересам, проводили время в подвижных и спортивных играх, участвовали в различных конкурсах.
Мероприятия проводились в виде воображаемых путешествий по разным странам, где детей ждали конкурсы, игры, развлечения. Ребята смогли заочно побывать в Греции и провести там «Веселые старты», во Франции – выяснили, кто из девочек является самой красивой. В Африке школьники искали клад, а в России их ждал День неожиданности. И, конечно же, наша синеокая Беларусь по путешествиям, как заочным, так и реальным (посещение Минского зоопарка, экскурсии по агрогородку Новые Докторовичи), заняла лидирующее положение.
Лето – это удивительное время, и каждый его денек должен быть наполнен незабываемыми впечатлениями, чтобы было о чем вспомнить зимой.
Екатерина ЧИГИРОВА,
студентка 5 курса БГПУ имени М. Танка