Государственная комплексная программа развития регионов, малых и средних городских поселений на 2007 — 2010 гг. подходит к завершению. Она коснулась почти 200 городов нашей страны, в том числе и Копыля. Один из самых весомых пунктов программы, разработанной для нашего райцентра, — реализация инвестиционного проекта «Освоение производства сухой сыворотки на ОАО «Копыльский маслосырзавод». Строительство нового цеха в самое ближайшее время должно завершиться. Уже ведутся отделочные работы, на днях приступят к монтажу оборудования. За два года реализации проекта освоено 20 млрд рублей, полная же его стоимость — 22 млрд руб.
Насколько актуально это строительство? Что получит предприятие и Копыльский район в целом от введения в действие нового цеха? В чем суть производства? На эти и многие другие вопросы ответила при встрече главный инженер предприятия Нина КУЗЬМИЧ. Как считает Нина Евгеньевна, это важнейший для Копыльского района проект в рамках программы переработки молочной сыворотки и производства молочных продуктов в Республике Беларусь на 2008 — 2010 годы:
— Новые технологии переработки сыворотки основаны на использовании нанотехнологий и оборудования для кристаллизации и сушки, позволяющих получать сухой продукт, весьма востребованный на рынке. Он используется в кондитерском производстве, для приготовления детского питания, заменителей цельного молока. Немаловажным является и то, что цена сухой сыворотки намного выше. К тому же повышается экологическая безопасность предприятия, исключаются возможные негативные воздействия на окружающую среду, что для Копыльского района весьма актуально.
То, что строительные работы ведутся высокими темпами, довелось увидеть своими глазами. Буквально на каждом этаже, в каждом помещении, переходе или на лестнице, вокруг здания и на прилегающей территории работали люди (не менее 80 ежедневно). Генеральный подрядчик строительства — ОАО «Шахтспецстрой» из г. Солигорска, кроме того, задействовано около десятка субподрядчиков, каждый из которых занимается сугубо своим узким направлением.
6 сентября ожидают приезда специалистов из Словакии, которые непосредственно займутся монтажом, наладкой и пуском оборудования. Кроме того, в контракте прописана обязанность словацкой стороны обучить специалистов предприятия работе на нем.
На вопрос, будут ли в связи с открытием цеха на заводе вводиться новые рабочие места, Нина Евгеньевна пояснила, что весь персонал, а это 35 человек при загрузке 300 тонн сыворотки в сутки, подбирается из числа работников предприятия. Работа будет вестись в три смены. На переработку пойдет и подсырная, и казеиновая сыворотка. На будущее запланировано расширение цеха цельномолочной продукции с увеличением производства творога, там также будет сыворотка, годная для переработки. Исходное сырье для нового цеха направят с основного производства по трубопроводу в емкости, где некоторое время он будет отстаиваться. Дальше сыворотка пройдет через вибросита (отсеются механические примеси), затем поступит на сепарирование, в пастеризационно-охладительную установку и только после этого — на нанофильтрацию. Здесь произойдет разделение пастеризованного сырья на две фракции, первая из которых направится на выпаривание, кристаллизацию и затем на сушку. И в результате получится требуемый продукт — сухая сыворотка, которая будет упаковываться — в мешки по 25 кг — и доставляться на склад. Что до второй фракции, то она пойдет в канализацию.
Безусловно, жителей Копыля не может не волновать вопрос, будет ли она достаточно чистой, для того, чтобы не создавать проблем с очистными сооружениями. Главный инженер считает, что эти наболевшие проблемы в скором времени решатся. Так ли это — покажет время. Но еще большую уверенность в положительном решении вопроса придает информация, что Копыльский маслосырзавод, как, впрочем, и Копыльское ЖКХ, включены в программу «Чистая вода» на 2011 — 2015 гг. (каждый в отдельности). А это — деньги на реконструкцию городских очистных и локальных заводских сооружений. Для копылян же — возможность дышать всей грудью при любых направлениях ветра.
Важной составляющей любого производства является организация сбыта произведенной продукции. У ОАО «Копыльский МСЗ» уже есть некоторый опыт по реализации сухой сыворотки, поскольку предприятие сотрудничает со Слуцким сыродельным комбинатом, поставляя ему на давальческой основе по 20 — 24 тонны сыворотки на переработку. В результате уже отгружено 40 тонн сухой сыворотки за пределы Республики Беларусь. Исходя из этой информации, не могло не заинтересовать, а есть ли в нашей стране такие же производства? По словам Нины Кузьмич, аналогов проекту, который реализуется в Копыле, нет. Только на нашем заводе будет осуществляться полный цикл переработки сыворотки. Другие же предприятия, к примеру, в Слуцке, Борисове, имеют только отдельные узлы технологической цепочки.
Гарантирована и безопасность людей. Нет факторов, требующих защиты органов дыхания. Оборудование предполагает минимальное участие человека в технологическом процессе. Словом, новое время ждет новых решений.
Маргарита САКОВИЧ
Па-сапраўднаму восеньскі дажджлівы дзень падарыла школьнікам і настаўнікам надвор’е на свята Першага званка. Але гэта акалічнасць ніяк не сапсавала ўрачыстую атмасферу, якая панавала 1 верасня ў навучальных установах горада і раёна. Як заўсёды, вялікая ўвага была накіравана на самых юных удзельнікаў урачыстай лінейкі і тых, хто гэты дзень апошні раз сустракае ў сценах сваёй школы.
На “выдатна” прайшла прыёмку да новага навучальнага года гімназія №1 г. Капыля. Наперадзе – шмат задач, якія неабходна будзе рашаць настаўнікам сумесна са сваімі выхаванцамі. Менавіта на гэта нацэльвала калектыў дырэктар установы адукацыі Зінаіда Прыміч. Галоўнае – вырасціць і выхаваць годнага грамадзяніна нашай краіны.
Гімназіі ёсць чым ганарыцца: у апошні час выхаванцы адзінаццацігодкі на высокім узроўні выступаюць на абласных, рэспубліканскіх алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, спартыўных спаборніцтвах.
Павіншаваць вучнёўскі і настаўніцкі калектывы прыйшлі ганаровыя госці – выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Анатоль Жданеня і начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў. Грашовымі прэміямі і памятнымі падарункамі яны адзначылі пераможцаў абласных алімпіяд, канферэнцый, а таксама спартсменаў, якія адстойвалі гонар Міншчыны ў складзе зборнай вобласці.
Пад апладысменты настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў Анатоль Жданеня і Аляксей Абросімаў уручылі першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.
Пасля залівістага першага званка вучні накіраваліся ў свае класы, дзе прайшоў урок на тэму “Беларусь – краіна маёй будучыні”.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: падарунак першакласніку ад Прэзідэнта ўручае Анатоль Жданеня.
Фота аўтара
18 жніўня споўнілася 20 гадоў са дня адкрыцця ў г. Капылі фізкультурна-аздараўленчага комплексу.З якімі вынікамі сустрэла юбілей установа, якія перспектывы развіцця масавага спорту ў раёне, пра тое наша гутарка начальнікам аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктарам Васільевічам ВАСІЛЕЎСКІМ.
— Віктар Васільевіч, два дзесяткі гадоў функцыянуе фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Якую ролю ў спартыўным жыцці Капыльшчыны выконвае наш галоўны цэнтр здароўя?
— Фізкультурна-аздараўленчы комплекс - велізарная дапамога для развіцця фізкультуры і спорту, арганізацыі вольнага часу нашых грамадзян. Калектывам установы праводзіцца мэтанакіраваная работа па прадастаўленні насельніцтву разнастайных паслуг, у тым ліку: аздараўленчае плаванне, саўна, аэробіка, трэнажорная і спартыўная залы, настольны тэніс, більярд, масаж, пракат спартыўнага і турысцкага інвентару. Праводзяцца арганізаваныя заняткі ў групах шэйпінгу, усходніх танцаў, аквааэробікі, атлетызму, навучанні плаванню. Арганізаваны пракат плавальных сродкаў.
У мэтах павелічэння аб’ёмаў і пашырэння відаў платных паслуг набыты більярдны стол, сталы для настольнага тэнісу, турыстычныя веласіпеды, прагулачныя лодкі, ролікавыя канькі, электрамабілі на агульную суму 21,3 млн рублёў, у т. л. 9,8 млн рублёў за кошт пазабюджэтных крыніц фінансавання. Калі паслугамі ФАКу ў 2009 годзе скарысталіся 26 прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, то за студзень - ліпень 2010 года - 27. Найбольш актыўна фізкультурна-аздараўленчымі паслугамі карысталіся работнікі УАЗ «Капыльская ЦРБ», ДЛГУ «Капыльскі лясгас», сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў - ААТ «Старыца-Агра», СВК «Ванелевічы». Хацелася, каб кіраўнікі, прафсаюзныя камітэты іншых прадпрыемстваў і арганізацый таксама звярнулі ўвагу на здароўе сваіх супрацоўнікаў, на мой погляд, гэтым можна палепшыць вытворчыя паказчыкі.
Праведзена значная работа па ўмацаванні матэрыяльна-спартыўнай базы. У 2008 годзе завершаны капітальны рамонт спартыўнай залы, зроблены бягучы рамонт фасада і даху ФАКу. У 2009-м выкананы рамонт лыжаролернай трасы, трыбун стадыёна, элінга для захоўвання плавальных сродкаў на гарадскім пляжы. Усталяваны больш эканамічныя цыркуляцыйныя помпы ў сістэме водападрыхтоўкі басейнаў.
У красавіку мінулага года на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу адкрыта аддзяленне вольнай барацьбы Мінскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алім-пійскага рэзерву, дзе займаюцца 42 падлеткі.
Увядзенне ў эксплуатацыю ў лістапа-дзе 2008 года кацельні на мясцовых відах паліва дало магчымасць прывесці да аптымальных паказчыкаў параметры мікраклімату ў спартыўных будынках, падоўжыць сезон функцыянавання басейнаў, стварыць больш камфортныя ўмовы для аматараў здаровага ладу жыцця.
Зацверджаны нарматыў бюджэтнага фінансавання галіны «Фізічная культура і спорт» у разліку на 1 чалавека ў раёне складае 0,25 базавай велічыні. Фактычна паказчыкі гэтага сацыяльнага стандарту мы выконваем. У 2008 г. ён склаў 0,44 б. в., у 2009 г. – 0,52 б. в.
— Падыходзіць да завяршэння Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005 - 2010 гады. Што атрымалася зрабіць за гэту пяцігодку, каб падняць цікавасць сельскага жыхара да масавага спорту, і якімі прыярытэтнымі напрамкамі кіруецца ў рабоце ваш аддзел?
— Існуе некалькі дакументаў, якімі кіруецца аддзел фізкультуры, спорту і турызму. Гэта - абласныя і раённыя праграмы развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму на 2006-2010 гады, праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады, праграма дэмаграфічнай бяспекі Капыльскага раёна на 2007-2010 гады. Імі прадугледжваецца ўкараненне фізічнай культуры, спорту і турызму сярод усіх узроставых катэгорый насельніцтва раёна, умацаванне матэрыяльна-спартыўнай базы, рашэнне кадравага пытання, пашырэнне пераліку аказваемых платных паслуг.
Для правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з насельніцтвам выкарыстоўваецца ўся матэрыяльна-спартыўная база Капыльшчыны, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці. У раёне працуюць 68 штатных спецыялістаў фізічнай культуры, з іх 42 настаўнікі фізкультуры ў школах і сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі, 5 кіраўнікоў фізічнага выхавання ў дзіцячых дашкольных установах, 14 кіраўнікоў і трэнераў-выкладчыкаў па спорце спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, 3 інструктары-метадысты, 4 іншыя спецыялісты.
Нашым аддзелам штогод распрацоўваецца і зацвярджаецца на пасяджэнні выканкама адзіны каляндарны план раённых спартыўна-масавых мерапрыемстваў. У мэтах прыцягнення насельніцтва да заняткаў фізічнай культурай і спортам, акрамя спаборніцтваў па асобных відах спорту, праводзяцца комплексныя мерапрыемствы, такія як круглагадовая спартакіяда сярод прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый па 9 відах спорту, круглагадовая спартакіяда сярод сельскіх жыхароў, зімовая спартакіяда працаўнікоў АПК, летняя міжгаліновая спартакіяда, зімовая і летняя спартакіяды сярод моладзі дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту, круглагадовая спартакіяда навучэнскай моладзі, спартакіяда сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства.
Летась праведзена 85 спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у якіх удзельнічала 6909 чалавек (у 2008 годзе - 75 мерапрыемстваў, 6377 чалавек). За сем месяцаў гэтага года праведзена 46 мерапрыемстваў з удзелам 3559 чалавек.
Трэба адзначыць, што аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму каардынуе сваю працу з аддзеламі адукацыі, па справах моладзі, РК ГА «БРСМ», РАС ДТСААФ.
З 1 студзеня 2008 года пры аддзеле адкрыты раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай». Яго галоўнай задачай з’яўляецца арганізацыя і правядзенне фізкультурна-аздараўленчай работы сярод сельскага насельніцтва. Цяпер у РФСК «Ураджай» працуюць 11 інструктараў-метадыстаў (на 0,5 стаўкі) па фізкультурна-аздараўленчай рабоце з насельніцтвам у дзеючых аграгарадках. З прыходам спецыялістаў прыкметна актывізаваўся ўдзел каманд сельгаспрадпрыемстваў у раённых спартыўных мерапрыемствах. Так, у спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў 2009 года прынялі ўдзел 15 калектываў (2008 год - 12). Актыўна ў раённых спаборніцтвах удзельнічаюць каманды СВК «Мажа-Агра», «Ванелевічы», «Пацейкі», ААТ «Капыльскае», «Старыца-Агра», СГФ «Грозава», ВСК «Семежава». Хацелася б выказаць удзячнасць кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў «Старыца-Агра», «Семежава», «Ванелевічы», «Капыльскае», «Браткава», «Пацейкі», якія выдзяляюць сродкі для набыцця спартыўнага інвентару і формы, фінансуюць удзел каманд у спаборніцтвах.
Пры пяці сельскіх агульнаадукацыйных школах (Лясноўская, Семежаўская, Цімкавіцкая, Ляшнянская, Быстрыцкая) адкрыты аддзяленні па відах спорту спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў раёна, у якіх займаюцца 176 дзяцей і падлеткаў, што складае 8,3 % ад агульнага ліку сельскіх навучэнцаў.
— Вы назвалі станоўчыя бакі работы. Але ж, пэўна, ёсць і цяжкасці, упушчэнні?
— Да недахопаў у фізкультурна-аздараўленчай рабоце з насельніцтвам па месцы жыхарства варта аднесці малы ахоп працоўнай моладзі і дарослага насельніцтва, прыцягнутых да заняткаў у спартыўных секцыях і групах, а таксама нізкую актыўнасць удзелу асобных прадпрыемстваў і арганізацый у раённых спартыўна-масавых мерапрыемствах.
Адным з фактараў, якія стрымліваюць развіццё фізкультурна-аздараўленчай работы на вёсцы з’яўляецца нізкая забяспечанасць спартыўным інвентаром і абсталяваннем. Выклікае заклапочанасць і стан спартыўных пляцовак, футбольных палёў, бо самымі папулярнымі і запатрабаванымі ў моладзі ў летні час з’яўляюцца валейбол і футбол.
— А як развіваецца турыстычная дзейнасць на тэрыторыі раёна?
— У чэрвені 2009 года пры ААТ «Аўтамабільны парк № 21» адкрыты ад-дзел вандраванняў і экскурсій з правам ажыццяўляць тураператар-скую і турагенцкую дзейнасць. Сёння прадпрыемства аказвае паслугі па арганізацыі паездак па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межы на камфартабельных аўтобусах умяшчальнасцю ад 25 да 40 чалавек. А таксама аказвае дапамогу ў арга-нізацыі адпачынку за мяжой (Егіпет, Турцыя, Туніс і г. д.). У бягучым годзе адкрыты новыя маршруты: «Капыль - Адэса», «Капыль - Феадосія».
З 1 верасня 2009 года пры аддзеле адукацыі адкрыты раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства. На базе агульнаадукацыйных школ працуюць 12 гурткоў турысцка-краязнаўчага кірунку. Распрацаваны турыстычныя маршруты па месцах баявой і працоўнай славы, гісторыка-культурнай спадчыны, да помнікаў прыроды, аздараўленчай скіраванасці. У 2009 годзе праведзены 153 аднадзённыя і шматдзённыя турыстычныя паходы, у якіх прыняло ўдзел 2295 навучэнцаў. Штогод праводзіцца раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі.
У рамках рэалізацыі сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні» пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь распрацавана «Канцэпцыя ўстойлівага развіцця Капыльскага раёна». Прапанаваны дзве ініцыятывы, якія будуць садзейнічаць развіццю турызму ў паўднёвай частцы Капыльскага раёна. Гэта, у прыватнасці, - Семежаўскі сельскі Савет.
Першая ініцыятыва - стварэнне Зялёнага маршруту «Міжрэчча Мажы і Морачы» з мэтай паляпшэння турыстычнай інфраструктуры ў дадзеным рэгіёне. У якасці прыярытэтных задач абраны арыентацыя на беражлівае выкарыстанне мясцовых рэсурсаў, захаванне ўнікальнай культуры і традыцый. У рамках дадзенага праекта прапаноўваецца дапрацоўка апісання стаянак на тэрыторыі гідралагічных заказнікаў «Волка» і «Марачанскі», заалагічнага «Ракітнік», а таксама ўладкаванне адной стаянкі ў Семежаве (пчальнік), усталёўка ўказальнікаў на веласіпеднай сцежцы ўздоўж водапрапускнога канала ў Семежаве, падрыхтоўка і распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў аб Зялёным маршруце праз буклеты і Інтэрнэт.
Другая ініцыятыва - гэта стварэнне школы ткачоў на базе раённага Цэнтра ткацтва аграгарадка Семежава, мэта якой - развіццё рамесніцтва і прапаганда ткацтва, як мясцовага віду народнай творчасці, садзейнічанне актыўнаму ўдзелу мясцовых жыхароў у павышэнні турыстычнай прывабнасці, прыцягненні ўвагі да культурных традыцый раёна.
У рамках дадзенага праекта запланаваны майстар-класы, семінары, цыкл заняткаў для школьнікаў і студэнтаў, пашырэнне дзеючай экспазіцыі ў раённым Цэнтры ткацтва.
— У верасні аматараў спорту чакае цікавае відовішча – Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па эстафетным бегу на марафонскай дыстанцыі. Якім ён будзе?
— Першае, што хацелася б адзначыць, у гэтым годзе павысіўся статус нашых спаборніцтваў. Яго афіцыйная назва – Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. Увогуле, фестываль будзе праходзіць па звыклай для капылян і спартсменаў схеме, акрамя адной акалічнасці. У праграму спаборніцтваў увойдзе яшчэ адна дысцыпліна – эстафета 6х1000 метраў. Дзякуючы гэтым змяненням, значна павялічыцца колькасць удзельнікаў.
На наша свята мы запрасілі шмат знакамітасцей, сярод якіх Герой Беларусі Міхаіл Высоцкі, заслужанны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, прафесар Мікалай Манак, алімпійскія чэмпіёнкі Марыя Іткіна, Таццяна Ледаўская і іншыя.
Да ўвагі нашых маленькіх удзельнікаў фестывалю будуць працаваць разнастайныя атракцыёны. Кожны жадаючы зможа паспрабаваць шчасце ў розыгрышы прызоў. Адным словам, прыходзьце на спартыўнае свята: вас чакае шмат станоўчых эмоцый, прыемных нечаканасцей і цікавае відовішча.
— Дзякуй за размову.
Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ
О необходимости платить налоги знает каждый. Однако ни для кого не является секретом, что руководители некоторых коммерческих организаций очень часто скрывают свои доходы и официально выплачивают своим сотрудникам мизерные зарплаты. Оставшуюся же часть заработной платы работники получают «в конвертах». Это способствует развитию теневой экономики, когда фактически выплаченная заработная плата в несколько раз выше той, которая отражена в ведомостях. Следовательно, государство недополучает значительные суммы налогов, которые идут на выплату пенсий нашим родителям, стипендий нашим детям, заработную плату работникам бюджетной сферы: врачам, учителям.
Кроме того, те, кто получает заработную плату «в конверте», обрекают себя на жизнь вне правил. Пенсию, оплату больничного и страховку государство выплачивает только из той заработной платы, что была получена официально. А это зачастую мизерные суммы, которых не хватает на жизнь. Если же наниматель не уплачивает с заработной платы страховые взносы, то время работы не засчитывается в стаж.
Кроме того, это наказуемо. За уклонение от уплаты налогов предусмотрена не только административная, но и уголовная ответственность.
Выплачивая заработную плату «в конверте», предприятия и организации ведут двойную бухгалтерию, стремятся заработать побольше нелегального «навара» и тем самым вовлекают и работника, делая из него участника теневой экономики.
Бывает, что люди работают нелегально вовсе без заключения трудового договора. Согласившись работать таким образом, граждане рискуют остаться вообще без денег, т.к. когда приходит время получать заработную плату, работники вместо обещанного получают гораздо меньшую сумму или же могут вообще ничего не получить. Доказать что-нибудь практически невозможно. Именно для защиты прав работника государство требует обязательно оформлять трудовые договоры.
Обман государства - это и самообман. Поэтому задуматься о своем будущем следует уже сегодня.
Множество проблем может возникнуть у получателей заработной платы «в конверте» при представлении декларации о доходах и имуществе, когда налоговая инспекция сверит полученные доходы и произведенные расходы. Устные заверения граждан, что они действительно получали большую зарплату, тут не помогут.
Так, в 2009 году у четырех граждан установлено превышение расходов над доходами в сумме 24702,0 тыс. руб. Этим людям пришлось уплатить в бюджет 2223,2 тыс. руб. налогов. За 6 месяцев 2010 года превышение установлено у 3 граждан в сумме 39306,6 тыс. руб., сумма налога составила 4882,1 тыс. руб.
Кроме того, за 2009-й и 6 месяцев 2010 года выявлено 8 случаев привлечения к труду наемных работников, не являющихся членами семьи или близкими родственниками, с которыми официально не заключены трудовые договора. Взыскано штрафов в сумме 5600 тыс. руб.
Учитывая, что выплата заработной платы «в конверте» негативно влияет на развитие экономики, данный вопрос находится на постоянном контроле у контролирующих органов.
По всем фактам выплаты заработной платы «в конверте» граждане могут сообщить по телефонам: 55364, 50475.
Марина МОРДАСЕВИЧ,
начальник отдела контроля за налогообложением индивидуальных предпринимателей и физических лиц
Як жывецца моладзі на вёсцы? Якімі клопатамі, цікавымі справамі напоўнены яе дні і тыдні? Даведацца пра гэта дазволіць раённы конкурс «Лепшае сельскае падвор’е-2010» сярод маладых сем’яў, аб’яўлены Капыльскім раённым Саветам дэпутатаў, аддзелам па справах моладзі райвыканкама, раённым камітэтам ГА «БРСМ».
У конкурсе прымаюць удзел маладыя сем’і, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Узрост аднаго з членаў сям’і на момант правядзення конкурсу павінен быць не больш за 31 год.
Сёлета ў конкурсе прымаюць удзел 5 маладых сем’яў - прадстаўнікі Слабада-Кучынскага, Камсамольскага, Пацейкаўскага і Цімкавіцкага сельскіх Саветаў. Члены кампетэнтнага журы ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў М. Л. Сандрозд, начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціны Балажынскай, першага сакратара РК ГА «БРСМ» Наталлі Гарбацэвіч і карэспандэнта раённай газеты «Слава працы» Сяргея Козела на працягу жніўня наведалі канкурсантаў, каб у хуткім часе падвесці вынікі і ўзнагародзіць пераможцаў.
Прапануем пазнаёміцца з удзельнікамі конкурсу.
Сям’я Яўгена і Наталлі Катанекшаў з вёскі Камень Камсамольскага сельскага Савета. Гаспадар працуе вадзіцелем у СВК «Каменскі», гаспадыня - прадавец магазіна гэтай жа вёскі. Выхоўваюць двух сыноў - Вадзіма і Глеба. Усе 5 гадоў (а менавіта столькі жыве сям’я ў гэтым доме) шчыра займаюцца добраўпарадкаваннем і рамонтам сваёй сядзібы.
Руслан і Алена Лось з вёскі Пясочнае (здымак 1) 4 гады таму прыдбалі сабе невялічкі дом па вуліцы Партызанскай. Зараз іх сямейнае гняздо хутчэй нагадвае ўтульную гарадскую кватэру, толькі з большым размахам. Усё тут - вынік руплівай і стараннай працы гаспадароў: акуратныя клумбы, дагле-джаныя прысядзібныя пабудовы, з густам аформленыя пакоі дома. Руслан - ляснік Колаўскага лясніцтва, Алена - медсястра мясцовага дзіцячага сада. Дзевяцігадовы Данііл і чатырохгадовы Кірыл - надзейная падтрымка і дапамога для сваіх бацькоў.
Пры наведванні сядзібы Ліхадзіеўскіх з вёскі Карзуны (здымак 2) адразу ўражвае вялікая колькасць кветак ў двары і вакол дома. Чаго тут няма! Астры, вяргіні, хрызантэмы, нават штучныя цюльпаны, умела вырабленыя стараннай рукой гаспадыні. Працуе Вольга сацыяльным работнікам тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва. Сціплая і крыху сарамяжлівая, яна сарамліва распавядала нам пра свае захапленні. Муж Уладзімір увесь вольны час аддае земляробству. Сын Руслан і дачушка Кацярына - самы каштоўны набытак бацькоў за гады сумеснага жыцця.
Жыхары вёскі Крывое Сяло Пацейкаўскага сельскага Савета Валянцін і Яўджэнія Давідоўскія атрымалі дом у спадчыну ад бацькоў. Сваімі намаганнямі зрабілі ўнутраны рамонт дома, гаспадарчых пабудоў. Маладая сям’я трымае вялікую гаспадарку: карову, каня, свіней; здае малако дзяржаве. Валянцін падзяліўся з намі планамі на будучае па добраўпарадкаванні сядзібы, гасцінна запрасіў у дом. Сам гаспадар працуе механізатарам у СВК «Душава», жонка Яўджэнія — прадаўцом у Бабоўні, у сям’і гадуецца дачка Паліна.
Віталь і Марына Несцерукі прадстаўляюць на конкурсе аграгарадок Цімкавічы. Віталь працуе галоўным бухгалтарам ААТ «Капыльскае», Марына знаходзіцца дома, даглядае двухгадовага Данііла і трохмесячнага Мацвея.
Пажадаем усім удзельнікам конкурсу поспехаў і перамогі!
Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ,
начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама
З 23 жніўня Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіць трэці этап маштабнага маніторынгу работы органаў мясцовай улады з насельніцтвам. Трэба адзначыць, што гэта не аднаразовая акцыя, а пастаянная работа. З ініцыятывай прыняць удзел у маніторынгу выступіла і рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”. З гэтай мэтай прэзідыум Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” зацвердзіў графік прыёму грамадзян. Згодна з ім, кожны тыдзень па панядзелках можна звярнуцца да старшыні раённай арганізацыі Марыі Сандрозд, па аўторках – да намесніка старшыні Алы Раеўскай і па серадах – да старшынь пярвічых арганізацый на тэрыторыі сельскіх Саветаў. Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання дапамогуць насельніцтву вырашыць праблемы, знайсці кантакт з мясцовай уладай.
Сяргей КОЗЕЛ