Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Какое оно, молодежное хозяйство?

02.09.2010

Як жывецца моладзі на вёсцы? Якімі клопатамі, цікавымі справамі напоўнены яе дні і тыдні? Даведацца пра гэта дазволіць раённы конкурс «Лепшае сельскае падвор’е-2010» сярод маладых сем’яў, аб’яўлены Капыльскім раённым Саветам дэпутатаў, аддзелам па справах моладзі райвыканкама, раённым камітэтам ГА «БРСМ».

У конкурсе прымаюць удзел маладыя сем’і, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Узрост аднаго з членаў сям’і на момант правядзення конкурсу павінен быць не больш за 31 год.

Сёлета ў конкурсе прымаюць удзел 5 маладых сем’яў - прадстаўнікі Слабада-Кучынскага, Камсамольскага, Пацейкаўскага і Цімкавіцкага сельскіх Саветаў. Члены кампетэнтнага журы ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў М. Л. Сандрозд, начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціны Балажынскай, першага сакратара РК ГА «БРСМ» Наталлі Гарбацэвіч і карэспандэнта раённай газеты «Слава працы» Сяргея Козела на працягу жніўня наведалі канкурсантаў, каб у хуткім часе падвесці вынікі і ўзнагародзіць пераможцаў.

Прапануем пазнаёміцца з удзельнікамі конкурсу.

Сям’я Яўгена і Наталлі Катанекшаў з вёскі Камень Камсамольскага сельскага Савета. Гаспадар працуе вадзіцелем у СВК «Каменскі», гаспадыня - прадавец магазіна гэтай жа вёскі. Выхоўваюць двух сыноў - Вадзіма і Глеба. Усе 5 гадоў (а менавіта столькі жыве сям’я ў гэтым доме) шчыра займаюцца добраўпарадкаваннем і рамонтам сваёй сядзібы.

Руслан і Алена Лось з вёскі Пясочнае (здымак 1) 4 гады таму прыдбалі сабе невялічкі дом па вуліцы Партызанскай. Зараз іх сямейнае гняздо хутчэй нагадвае ўтульную гарадскую кватэру, толькі з большым размахам. Усё тут - вынік руплівай і стараннай працы гаспадароў: акуратныя клумбы, дагле-джаныя прысядзібныя пабудовы, з густам аформленыя пакоі дома. Руслан - ляснік Колаўскага лясніцтва, Алена - медсястра мясцовага дзіцячага сада. Дзевяцігадовы Данііл і чатырохгадовы Кірыл - надзейная падтрымка і дапамога для сваіх бацькоў.

Пры наведванні сядзібы Ліхадзіеўскіх з вёскі Карзуны  (здымак 2) адразу ўражвае вялікая колькасць кветак ў двары і вакол дома. Чаго тут няма! Астры, вяргіні, хрызантэмы, нават штучныя цюльпаны, умела вырабленыя стараннай рукой гаспадыні. Працуе Вольга сацыяльным работнікам тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва. Сціплая і крыху сарамяжлівая, яна сарамліва распавядала нам пра свае захапленні. Муж Уладзімір увесь вольны час аддае земляробству. Сын Руслан і дачушка Кацярына - самы каштоўны набытак бацькоў за гады сумеснага жыцця.

Жыхары вёскі Крывое Сяло Пацейкаўскага сельскага Савета Валянцін і Яўджэнія Давідоўскія атрымалі дом у спадчыну ад бацькоў. Сваімі намаганнямі зрабілі ўнутраны рамонт дома, гаспадарчых пабудоў. Маладая сям’я трымае вялікую гаспадарку: карову, каня, свіней; здае малако дзяржаве. Валянцін падзяліўся з намі планамі на будучае па добраўпарадкаванні сядзібы, гасцінна запрасіў у дом. Сам гаспадар працуе механізатарам у СВК «Душава», жонка Яўджэнія — прадаўцом у Бабоўні, у сям’і гадуецца дачка Паліна.

Віталь і Марына Несцерукі прадстаўляюць на конкурсе аграгарадок Цімкавічы. Віталь працуе галоўным бухгалтарам ААТ «Капыльскае», Марына знаходзіцца дома, даглядае двухгадовага Данііла і трохмесячнага Мацвея.

Пажадаем усім удзельнікам конкурсу поспехаў і перамогі!

Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ,

начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей