Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

37

Працаваць не за страх, а за сумленне

20.02.2012
Былы начальнік прафесійнай пажарнай часці в. Цімкавічы, а зараз асемянатар СГФ “Руднае” Мікалай Сельвановіч сёлета прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва. [caption id="attachment_16513" align="aligncenter" width="443" caption="М. Сельвановіч"][/caption]

Атрымаўшы прафесію заатэхніка, ён нейкі час працаваў па спецыяльнасці на Магілёўшчыне, дзе і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. Алена Яўгенаўна выкладала ў Чэрыкаве ў вучылішчы. Пасля вяселля маладыя вырашылі пераехаць на радзіму жонкі — у Цімкавічы, балазе, там ужо для іх дом бацькі будаваць пачалі. Тут з’явілася нагода пайсці на працу ў пажарную часць, быў начальнікам каравула, затым — начальнікам часці.

Па выслузе гадоў пайшоў на пенсію і вырашыў вярнуцца ў сельскую гаспадарку. Нейкі час Мікалай Васільевіч узначальваў калектыў МТФ “Доўгае”, затым, падвучыўшыся на курсах, стаў асемянатарам. У 2008 годзе прыняў прапанову працаваць на гэтай жа пасадзе ў СГФ “Руднае”. Яго ўчастак работы — малочнатаварныя фермы “Сцяпуры” і “Прусы”, дзе пад наглядам знаходзіцца каля 300 кароў і 200 цялушак. “Я лічу, што працаваць трэба сумленна, — адзначае Мікалай Васільевіч. — Таму і прытрымліваюся такога прынцыпу. У мяне ніколі выхад цялят на 100 кароў не быў меншым за 90 галоў, а то і 103 атрымліваў”. І яшчэ адзін штрых да біяграфіі героя — у Сельвановічаў арганізаваны дзіцячы сад на даму. Пад апекай Алены Яўгенаўны сем дзетак, якія кожную раніцу сваімі звонкімі галасамі разбаўляюць вясковую цішыню. А цяпер падумайце і адкажыце на пытанне: “Ці кожны мужчына згодзіцца на гэта?” Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
76

У «Ластаўцы» вам заўсёды рады

20.02.2012
Аб прафесіі прадаўца Наталля Мамчыц марыла з дзяцінства. Менавіта таму пасля заканчэння Мінскага кааператыўнага вучылішча прыйшла на працу ў Капыльскае райспажыўтаварыства. [caption id="attachment_16510" align="aligncenter" width="443" caption="Н. Мамчыц."][/caption] Давялося спасцігаць азы прафесіі ў вясковым магазіне, быць загадчыцай прадуктовага магазіна №5 у Капылі, а вось ужо два гады ўзначальвае магазін самаабслугоўвання “Ластаўка”. Наталля Уладзіміраўна задаволена сваёй працай. Ёй падабаюцца зносіны з людзьмі, а тым больш, калі ў краме багаты асартымент, новае абсталяванне. Разам з ёй у гандлёвай кропцы працуюць 8 чалавек. Калектыў ужо даўно зладжаны. Усе адказна адносяцца да даручанай справы. Ды і пахваліцца ёсць чым: сярэднямесячны тавараабарот складае каля 550 млн рублёў. Магазін знаходзіцца ў зручным месцы і з прымальным раскладам працы, у ім шмат наведвальнікаў, а асаблівы пік прыходзіцца на выхадныя дні. Акрамя таго, крама напрамую супрацоўнічае з пастаўшчыкамі: малаказаводамі г. Мінска, Капыльскім МСЗ, кандытарскім цэхам, кааппрамам, ААТ “Савушкін прадукт” і іншымі прадпрыемствамі. Адным словам, у “Ластаўцы” вам заўсёды рады! Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  
38

Прямая линия (CMigrator copy 2)

20.02.2012
председателя Солигорского межрайонного комитета государственного контроля Сергея  Николаевича ПРОХОРЧИКА. 23 февраля 2012 г. с 11.00 до 13.00 по телефону 55-1-27,  а с 13.00 до 15.00 в кабинете №39 Копыльского райисполкома на личном приеме жители Копыльского района смогут высказать председателю Солигорского межрайонного комитета государственного контроля С. Н. Прохорчику проблемы региона и поговорить об эффективности работы должностных лиц, государственных органов и организаций, предприятий разных форм собственности. Председатель межрайонного комитета государственного контроля готов выслушать не только сообщения о нарушениях законодательства, но и предложения по искоренению отрицательных явлений в экономике региона, поиску дополнительных резервов, необходимых для социально-экономического роста и повышения уровня жизни населения. Как государственному органу, призванному защищать государство от противоправных посягательств в экономической сфере, обеспечивать экономическую безопасность страны, Комитету госконтроля будут полезны предложения о способах экономии бюджетных средств, материальных, сырьевых, топливно-энергетических ресурсов, об эффективности реализации важнейших государственных, отраслевых и региональных программ. Информация о каждом нарушении будет проверена, а предложения – проанализированы. По всем обращениям граждан будут приняты меры реагирования, предусмотренные законодательством.  
51

...И карпы в водоеме

20.02.2012
По итогам оперативно-служебной деятельности пожарная аварийно-спасательная часть №2 аг. Тимковичи, где начальником капитан внутренней службы Сергей Есман, признана лучшей. [caption id="attachment_16507" align="aligncenter" width="448" caption="С. Есман."][/caption] Когда поближе знакомишься с делами бойцов этой ПАСЧ, ее начальником, то не покидает ощущение обстоятельности. Она, можно сказать, во всем. Взять, например, такой вопрос, как создание нормальных бытовых условий для бойцов ПАСЧ. Прибывая в часть после тушения пожара, спасатели до недавнего времени не имели возможности элементарно принять душ, чтобы смыть гарь и дым пожарища. В прошлом году вопрос этот закрыли. Были отремонтированы душевые, заменена сантехника, куплены и смонтированы бойлеры. Хозяйская жилка, не побоюсь этого слова, проявляется у Сергея Михайловича не только в том, что им в свое время был зарыблен водоем, находящийся на территории части. В пруду прекрасно прижились карпы, которые стали существенным довеском к столу бойцов ПАСЧ. Именно эта жилка подвигла офицера на мысль, как внести существенный вклад в выполнение прогнозных показателей по оказанию платных услуг населению, предприятиям и организациям Копыльщины. Так, при ПАСЧ-2 был открыт пост по заправке… огнетушителей. «Мы уже получили лицензию, — говорит Сергей Михайлович, — приобретено необходимое оборудование. Осталось только обучить людей на курсах, что и будет сделано в ближайшее время. И не надо будет каждый раз ездить для этого в Минск». Большое  внимание  уделяет  С. Есман усовершенствованию учебно-тренировочного полигона, оснащению его всем необходимым, позволяющим моделировать ДТП и оказывать помощь пострадавшим. Смонтирован компрессор, позволяющий отрабатывать навыки по наложению бандажа на рессивер, чтобы прекратить утечку аммиака, специально был углублен водоем, чтобы можно было тренироваться по спасению людей на воде. В планах начальника ПАСЧ-2 немало других задумок, выполнение которых позволит повысить уровень мастерства подчиненных. Владимир СКРИПИНСКИЙ Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО  
63

Лоцвiнская удалуха

19.02.2012
Наўрад ці думала Валянціна, калі ўладкоўвалася на працу на Мінскі гадзіннікавы завод, што праз нейкі час, пакутуючы ад тугі па родных мясцінах, яна дыяметральна пераменіць кірунак сваёй жыццёвай дарогі. Вернецца са сталіцы ў свае Нізкавічы і, паспрабаваўшы сябе ў якасці піянерважатай Камсамольскай СШ, спыніць выбар на здавалася б сціплай пасадзе вясковага бібліятэкара. [caption id="attachment_16504" align="aligncenter" width="443" caption="В. Шыманская."][/caption] “Я ўдзячна Богу, што вакол мяне заўсёды былі і ёсць добрыя людзі, — распавядае Валянціна Шыманская, бібліятэкар Лоцвінскай сельскай бібліятэкі. — Гэта дзякуючы настойлівасці колішняга дырэктара Капыльскай ЦРБ Ідаліі Канстанцінаўны Чаркас я паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум і закончыла яго. Побач са мной працуюць таленавітыя, адданыя сваёй справе Галіна і Уладзімір Дрожжы. Штодня я сустракаю на парозе бібліятэкі сваіх чытачоў, а да многіх еду і сама. Нам заўсёды ёсць аб чым пагутарыць, што абмеркаваць, параіцца”. Валянціна Антонаўна расказвае, а перад вачыма ўсплываюць карціны: вось яна едзе на веласіпедзе ў адну з аддаленых вёсачак, каб даставіць любімыя кнігі і часопісы сваім пастаянным чытачам; вось яна на сцэне ў складзе вядомага далёка за межамі раёна гурта “Лоцвінскія ўдалухі” — і зала не можа стрымацца ад смеху ад яе жартаў; вось яна крочыць па вуліцы на працу, спыняецца ля адных, ля другіх веснічкаў, дзе яе з радасцю сустракаюць лоцвінцы — да вясковага старэйшыны заўсёды знойдуцца пытанні. Энергічная, добразычлівая, адданая сваёй справе, з вялікім пачуццём гумару — такую характарыстыку Шыманскай дала Галіна Дрожжа, мастацкі кіраўнік Лоцвінскага СДК, побач з якой Валянціна плённа працуе не адзін год. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
36

Мясцовы кулiбiн

19.02.2012
На станцыі абезжалезвання вады КУП “Капыльская ЖКГ” Віктар Рыжкоў працуе амаль з першых дзён яе адкрыцця, а гэта ўжо каля пятнаццаці гадоў. [caption id="attachment_16491" align="aligncenter" width="448" caption="В. Рыжкоў."][/caption] Да гэтага быў экскаватаршчыкам у ПМК-11 ААТ «Салігорскводбуд». Менавіта дзякуючы рабоце аператара Рыжкова і яго калег капыляне маюць магчымасць піць чыстую ваду. Іх намаганнямі праводзіцца прамыўка і замена фільтраў, рэгулюецца ціск пры падачы вады. Адным словам, робіцца ўсё, каб забеспячэнне было якасным і адпавядала ўсім патрабаванням. — Ад нас — аператараў, слесараў, лабарантаў і іншых супрацоўнікаў станцыі — у многім залежыць дабрабыт гараджан, — падкрэслівае Віктар Аляксандравіч. — Таму мы стараемся выконваць усё належным чынам. Садзейнічае гэтаму і ўстаноўка новага абсталявання. Так, нядаўна набыты частотны пераўтваральнік, новая помпа. Увогуле, дзякуючы ўмелым рукам і вынаходніцтву Віктара Аляксандравіча (нездарма яго называюць мясцовым кулібіным), на станцыі многае робіцца для ўдасканалення апаратуры. Напрыклад, пры яго непасрэдным удзеле перароблены фільтры, кампрэсары для больш якаснай работы. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  
49

Внимание: прямая линия (CMigrator copy 11)

19.02.2012
21 февраля 2012 года с 10.00 до 11.30 по тел. 55-6-16 состоится прямая линия с участием заместителя начальника Слуцкого межрайонного отдела управления Департамента финансовых расследований Комитета государственного контроля Республики Беларусь по Минской области и городу Минску Вадима Эдуардовича ВЕРБИЦКОГО по вопросам предпринимательства, налогообложения и нарушений законодательства в этих отраслях.  
46

На працу, нiбы на свята

19.02.2012
Якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які займае пасаду начальніка галоўнай касы? Напэўна, перш за ўсё, высокай адказнасцю, скрупулёзнасцю і акуратнасцю. [caption id="attachment_16499" align="aligncenter" width="443" caption="В. Русаковіч."][/caption] Менавіта так характарызуе Валянціну Русаковіч кіраўніцтва раённага вузла паштовай сувязі, дзе яна ўжо працуе з 1996 года: спачатку — аператарам, затым — начальнікам галоўнай касы. Яна вядзе ўлік, захоўвае і выдае грошы, арганізоўвае своечасовую дастаўку знакаў паштовай аплаты, маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі, бланкаў строгай справаздачнасці і іншых умоўных каштоўнасцей па аддзяленнях сувязі раёна. Невялічкі калектыў, які яна ўзначальвае, працуе зладжана і дакладна. Валянціна Міхайлаўна не хавае задаволенасці сваёй працай, сваім жыццём. Звычайна так і бывае: калі ўсё ладзіцца на рабочым месцы, — з добрым настроем спяшаешся домоў; калі дома згода і лад — імчышся на працу, нібы на свята. “У калектыве мяне паважаюць, цэняць, — дзеліцца Валянціна Русаковіч, — а дома з нецярплівасцю чакае маленькі ўнучак — наша радасць і пацеха”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
48

Абаяльная i iнтэлiгентная

19.02.2012
Рыхтуючыся да сустрэчы з галоўным бухгалтарам РСУП “Бабоўня” Аленай Тамашэўскай, уяўляла сабе строгую, паглыбленую ў лічбы жанчыну, з якой і лішняга слова выціснуць няпроста. Мяне ж сустрэла абаяльная, можна сказаць, прыгожая нейкай па-веснавому сціплай прыгажосцю жанчына. [caption id="attachment_16494" align="aligncenter" width="443" caption="А. Тамашэўская."][/caption] Родам Алена з Лаваў. “Гэта маленькая вёсачка, якая і сёння блізкая і дарагая майму сэрцу”, — расказвае Алена Уладзіміраўна, і пры гэтых словах у яе задрыжаў голас і больш вільготнымі сталі вочы. Саўгас “Бабоўня”, куды яна прыехала пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава — першае і адзінае месца яе працы. Бухгалтар, намеснік галоўнага бухгалтара, галоўны бухгалтар — паступова яна ўздымалася па службовай лесвіцы. “Працаваць даводзіцца шмат, — працягвае Алена Уладзіміраўна. — І пасля работы застаюся, і дамоў часта паперы бяру, і выхадныя рэдка сабе дазволіць магу. Пра адно шкадую: ад маёй напружанай, але такой любімай працы церпіць мая сям’я. Безумоўна, я недагледзела, недалюбіла, недадала лішні раз сваю пяшчоту родным людзям — мужу, сыну, дачцэ. Добра, што яны мяне разумеюць. Дзеці ў нас ужо дарослыя: сын працуе ў Мінску, дачка вучыцца ў медыцынскім (гэта некалі была мая мара, якая не збылася)”. А яшчэ Алена Уладзіміраўна ўдзячна лёсу, што ён звёў яе з такімі добрымі людзьмі, якія працуюць у іх калектыве. Магчыма таму ў яе ўсё складваецца добра. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
43

Ёсць кiм ганарыцца

19.02.2012
Для Аляксея Пісарэнкі, які родам з-пад Оршы, Капыльшчына ўжо стала другой радзімай. За больш чым 30 гадоў працоўнага стажу ў ААТ “Ціміразеўскі” апрабаваў не адну марку трактароў, камбайнаў. [caption id="attachment_16487" align="aligncenter" width="448" caption="А. Пісарэнка."][/caption] Апошнія гады абавязковай для Аляксея Дзмітрыевіча стала праца на бульбяным палетку. Нарэзаць барозны, пасадзіць клубні, правесці неабходныя апрацоўкі супраць шкоднікаў і хвароб, увосень збіць бульбянік — вось пералік работ, якія ён праводзіць. Акрамя таго, ва ўборачную кампанію шчыруе на камбайне. Сёлета (як лідар уборачнай) экіпаж у складзе Аляксея Пісарэнкі і Уладзіміра Бізева неаднаразова заносіўся на раённую Дошку гонару ў раённай газеце “Слава працы”. На яго рахунку 1374 тоны збажыны, намалочанай на КЗС-1218. Задача на бліжэйшы час у Аляксея Дзмітрыевіча — давесці да ладу бульбасаджалку, каб увесну працаваць без збояў. Акрамя таго, яго МТЗ-82 з лапатай часта бачаць на ачыстцы дарог ад снегу, з прычэпам — на вывазцы арганікі, дастаўцы саломы. І заўсёды ён імкнецца выконваць даручаную справу як след, каб яго дзеці і чатыры ўнукі ганарыліся сваім бацькам і дзядулем. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
44

Калектыў прафесiяналаў

18.02.2012

На працягу вось ужо 32-х гадоў існавання СШ №3 г. Капыля яе работа грунтуецца на асноўных каштоўнасцях: атрыманне навучэнцамі трывалых ведаў, фарміраванне гарманічна развітой асобы, выхаванне маральна духоўных якасцей і любові да Радзімы.

[caption id="attachment_16482" align="aligncenter" width="443" caption="Педагагічны калектыў СШ №3 г. Капыля."][/caption]

Як адзначае дырэктар школы Вячаслаў Ярмалінскі, адметны той факт, што сярод 57 педагогаў навучальнай установы 10 – яе былыя выхаванцы, 31 мае вышэйшую і 22 – першую кваліфікацыйную катэгорыі. У школе працуе стабільны высокапрафесійны калектыў. Штогод больш за 60% выпускнікоў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, а каля 30% — у сярэднія спецыяльныя. Былі выпадкі, калі навучэнцы школы на цэнтралізаваным тэсціраванні набіралі па 100 балаў (настаўніца Л. Л. Жылко). У гэтым навучальным годзе на ІІ этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды заваявалі 17 дыпломаў першай ступені, 18 – другой,  10 – трэцяй і занялі першае агульнакаманднае месца ў раёне. А вучаніца 11 класа Анжаліка Макарчук (настаўніца Г. М. Ляўковіч) заваявала дыплом трэцяй ступені на абласным этапе алімпіяды. Практычна ўсе вучні ахоплены заняткамі ў гуртках, секцыях, паглыбляюць веды на факультатывах.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА