Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Працаваць не за страх, а за сумленне

20.02.2012
Былы начальнік прафесійнай пажарнай часці в. Цімкавічы, а зараз асемянатар СГФ “Руднае” Мікалай Сельвановіч сёлета прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва. [caption id="attachment_16513" align="aligncenter" width="443" caption="М. Сельвановіч"][/caption]

Атрымаўшы прафесію заатэхніка, ён нейкі час працаваў па спецыяльнасці на Магілёўшчыне, дзе і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. Алена Яўгенаўна выкладала ў Чэрыкаве ў вучылішчы. Пасля вяселля маладыя вырашылі пераехаць на радзіму жонкі — у Цімкавічы, балазе, там ужо для іх дом бацькі будаваць пачалі. Тут з’явілася нагода пайсці на працу ў пажарную часць, быў начальнікам каравула, затым — начальнікам часці.

Па выслузе гадоў пайшоў на пенсію і вырашыў вярнуцца ў сельскую гаспадарку. Нейкі час Мікалай Васільевіч узначальваў калектыў МТФ “Доўгае”, затым, падвучыўшыся на курсах, стаў асемянатарам. У 2008 годзе прыняў прапанову працаваць на гэтай жа пасадзе ў СГФ “Руднае”. Яго ўчастак работы — малочнатаварныя фермы “Сцяпуры” і “Прусы”, дзе пад наглядам знаходзіцца каля 300 кароў і 200 цялушак. “Я лічу, што працаваць трэба сумленна, — адзначае Мікалай Васільевіч. — Таму і прытрымліваюся такога прынцыпу. У мяне ніколі выхад цялят на 100 кароў не быў меншым за 90 галоў, а то і 103 атрымліваў”. І яшчэ адзін штрых да біяграфіі героя — у Сельвановічаў арганізаваны дзіцячы сад на даму. Пад апекай Алены Яўгенаўны сем дзетак, якія кожную раніцу сваімі звонкімі галасамі разбаўляюць вясковую цішыню. А цяпер падумайце і адкажыце на пытанне: “Ці кожны мужчына згодзіцца на гэта?” Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей