Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

У «Ластаўцы» вам заўсёды рады

20.02.2012
Аб прафесіі прадаўца Наталля Мамчыц марыла з дзяцінства. Менавіта таму пасля заканчэння Мінскага кааператыўнага вучылішча прыйшла на працу ў Капыльскае райспажыўтаварыства. [caption id="attachment_16510" align="aligncenter" width="443" caption="Н. Мамчыц."][/caption] Давялося спасцігаць азы прафесіі ў вясковым магазіне, быць загадчыцай прадуктовага магазіна №5 у Капылі, а вось ужо два гады ўзначальвае магазін самаабслугоўвання “Ластаўка”. Наталля Уладзіміраўна задаволена сваёй працай. Ёй падабаюцца зносіны з людзьмі, а тым больш, калі ў краме багаты асартымент, новае абсталяванне. Разам з ёй у гандлёвай кропцы працуюць 8 чалавек. Калектыў ужо даўно зладжаны. Усе адказна адносяцца да даручанай справы. Ды і пахваліцца ёсць чым: сярэднямесячны тавараабарот складае каля 550 млн рублёў. Магазін знаходзіцца ў зручным месцы і з прымальным раскладам працы, у ім шмат наведвальнікаў, а асаблівы пік прыходзіцца на выхадныя дні. Акрамя таго, крама напрамую супрацоўнічае з пастаўшчыкамі: малаказаводамі г. Мінска, Капыльскім МСЗ, кандытарскім цэхам, кааппрамам, ААТ “Савушкін прадукт” і іншымі прадпрыемствамі. Адным словам, у “Ластаўцы” вам заўсёды рады! Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей