Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

48

На Капыльшчыне ідзе касавіца

27.05.2012
Па стане на 25 мая ўжо скошаны травы першым укосам на 2380 гектарах, у тым ліку за апошні дзень — на 570 га. Касілкі працуюць як на лугапашавых угоддзях (скошана 1094 га), так і палетках са шматгадовымі травамі (1286 га). Ужо ўбрана 1096 гектараў, або 46% да скошанага. Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, на названую дату пакуль не распачалі касавіцу толькі ў ААТ “Душава”. Лічаныя гектары на рахунку МАУП «Доктаравічы», РСУП «С «Прамень», ААТ «Малінава», ЗАТ «Жыліхава», ААТ «Праснакі». Затое ф-л “Лакнея” ўжо выканаў план па скошванні траў першым укосам на 68%, ААТ “Піянер-Агра” — на 50%. На рахунку ААТ “Старыца-Агра”, КСУП “Грозава-агра” і ААТ “Ціміразеўскі” першыя тоны высушанага сена. Вядуць закладку сянажных траншэй у ААТ “Старыца-Агра” (3300 т), “Піянер-Агра” (3010 т), “Ціміразеўскі” (1240 т), ф-ле “Лакнея” (935 т), ДП “С “Лясное” (241,6 т), РСУП “Бабоўня” (220 т). Ужо нарыхтавана 2545 тон кармавых адзінак, або 0,6 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  
35

Внимание: прямая линия! (CMigrator copy 3)

26.05.2012
Во вторник, 29 мая, с 10.00 до 12.00 состоится прямая линия с главным специалистом по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения Инной Александровной КОРЗУН и начальником отдела образования Алексеем Леонидовичем АБРОСИМОВЫМ. По вопросам летнего оздоровления детей звоните в указанное время по номерам: 55-3-45, 50-5-87.  
42

Зима не за горами

25.05.2012
В соответствии с «Правилами подготовки и проведения осеннее-зимнего периода энергоснабжающими организациями и потребителями тепловой энергии в Республике Беларусь» руководители обязаны разработать планы организационно-технических мероприятий по подготовке к новому осенне-зимнему периоду 2012/201З гг. Каковы же основные моменты подготовки? Ответ на этот вопрос дает государственный инспектор по энергетическому надзору Копыльской районной инспекции «Энергонадзор» Борис ТАЛЕЙКО: — В мероприятия необходимо в обязательном порядке включить такие работы, как поверка манометров,  приборов учета тепловой энергии, ремонт или замена неисправной запорной арматуры, ремонт или замена прохудившейся тепловой изоляции трубопроводов и тепловых сетей, промывка и гидроиспытания систем отопления, ремонт и утепление дверных и оконных проемов, лестничных клеток, чердаков и подвалов, а так же работы по профилактике и ремонту внутренних и подводящих газовых и водных коммуникаций и источников водоснабжения, проверка работоспособности приборов регулирования тепловой энергии. Мероприятия должны так же включать в себя и подготовку электроустановок и сетей электроснабжения: такие работы, как своевременное проведение электрофизических измерений, профилактические работы в электроустановках, оперативное восстановление поврежденных кабельных линий, если они находятся на балансе потребителя, проверку работы устройств автоматического включения резерва (АВР), проверку работы дизельных электростанций (ДЭС) и т. д. О чем еще не должны забывать потребители тепловой и электрической энергии? Тему продолжает государственный инспектор по энергетическому надзору Копыльской районной инспекции «Энергонадзор» Павел ТРУБЛОВСКИЙ: — Для обеспечения надежности электро- и теплоснабжения и безопасной эксплуатации комплекса электро- и теплооборудования в отопительный период в обязательном порядке необходимо включить в мероприятия и вопросы, указанные в предписаниях органов Госэнергонадзора. Приказом по предприятию, организации или учреждению необходимо утвердить запланированные мероприятия по подготовке к осенне-зимнему периоду 2012/201З гг. и этим же приказом утвердить состав комиссии по проверке их выполнения и готовности к новому отопительному периоду. Подготовила Маргарита САКОВИЧ  
47

Успейте подключиться!

25.05.2012
Инспекция МНС Республики Беларусь по Копыльскому району сообщает, что в соответствии с подпунктом 2.2 пункта 2 постановления Совета Министров Республики Беларусь и Национального банка Республики Беларусь №924/16 от 6 июля 2011 г. «Об использовании кассового оборудования, платежных терминалов, автоматических электронных аппаратов, торговых автоматов и о приеме наличных денежных средств, банковских пластиковых карточек в качестве средства осуществления расчетов на территории Республики Беларусь при продаже товаров, выполнении работ, оказании услуг, осуществлении деятельности в сфере игорного бизнеса, лотерейной деятельности, проведении электронных интерактивных игр» (далее - постановление № 924/16) юридические лица и индивидуальные предприниматели с 1 июля 2012 г. при продаже товаров, выполнении работ, оказании услуг принимают наличные денежные средства и (или) банковские пластиковые карточки в качестве средства осуществления расчетов на территории Республики Беларусь с применением автоматических электронных аппаратов, торговых автоматов со встроенным кассовым оборудованием для обеспечения регистрации и некорректируемого учета принятых наличных денежных средств и печати платежного документа либо со средством контроля налоговых органов. В связи с чем, Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь информирует о приеме заявок на подключение к системе контроля торговых автоматов. Успейте своевременно подключиться к системе контроля. Подробная информация размещена на сайте МНС Республики Беларусь (nalog.by). Андрей ГИРКО, начальник отдела контроля за организациями инспекции МНС Республики Беларусь по Копыльскому району  
97

Отдых с пользой

25.05.2012
Свыше 65,5 тыс. детей Минской области отдохнут летом в оздоровительных лагерях. Летним оздоровлением будет охвачено почти 50% школьников региона. На проведение оздоровительной кампании предусмотрено направить более Br23 млрд. Средняя цена путевки в лагерь с круглосуточным пребыванием в среднем по области составит Br850 тыс., из которых Br605 тыс. выделяет управление Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению. Остальное доплачивают родители, предприятия и профсоюзы. Детям-сиротам, инвалидам, ребятам из многодетных семей путевки предоставляются бесплатно.  
46

«Бег дружбы»

24.05.2012
Международная легкоатлетическая эстафета «Бег дружбы» пройдет на территории Беларуси семнадцатый раз  с 24 по 30 мая 2012 года Границу Беларуси европейская команда в составе 18-20 бегунов пересечет в Браславском районе Витебской области. На Минщине участники эстафеты проследуют через  города: Мядель, Вилейка, Молодечно, п.Красное, Радошковичи (25 мая), Заславль (26 мая), Воложин (28 мая). «Бег дружбы» – самая длинная в истории эстафета, ее маршрут проходит по всей Европе и Азии, объединяя 500 тысяч человек. Наш корр.  
58

Школа для будучых абаронцаў

24.05.2012
Нядаўна 20 юнакоў з трох гарадскіх, Грозаўскай адзінаццацігодак і Капыльскага прафесійна-тэхнічнага каледжа даведаліся, як праходзяць тэрміновую службу беларускія салдаты ў ваеннай часці №42715 базы захоўвання рэзерву танкаў г.  п.  Урэчча Любанскага раёна. Сістэма патрыятычнага выхавання ва ўстановах адукацыі Капыльскага раёна прадугледжвае фарміраванне і развіццё сацыяльна значных каштоўнасцей, грамадзянскасці і патрыятызму падчас выхавання і навучання. Менавіта такія мэты леглі ў аснову гэтай экскурсіі, якая была арганізавана аддзелам адукацыі пры падтрымцы аддзела па справах моладзі, інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС. Спачатку будучых абаронцаў Айчыны пазнаёмілі з казармай, а таксама сезонным абмундзіраваннем ваеннаслужачых. Наведалі ўдзельнікі экскурсіі пакой адпачынку, дзе знайшлося месца не толькі карцінам і фотаздымкам з жыцця часці, але і праваслаўнаму кутку з абразамі. Не памылюся, калі скажу, што адным з запамінальных момантаў стала дэманстрацыя аўтамата Калашнікава і пісталета Макарава. Юнакі не толькі паглядзелі як правільна разбіраць і збіраць зброю, але і змаглі паказаць свае навыкі  ваеннага рамяства.   На свае вочы ўбачылі ўдзельнікі паездкі шматлікую ваенную  тэхніку і ўзбраенне 969-й цэнтральнай базы рэзерву танкаў. Многія ўпершыню ўбачылі бронетэхніку ў руху. Апошнім пунктам стала армейская сталовая, дзе капыляне  прагналі смагу салдацкім кампотам. У перспектыве плануецца заключыць дамоўленасць аб супрацоўніцтве Капыльскага раённага аддзела адукацыі з кіраўніцтвам часці і арганізаваць там ваенна-патрыятычны лагер для 25 падлеткаў старэйшых класаў, якія знаходзяцца на ўнутры-школьным уліку ці на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  
69

Што рабіць, каб падзарабіць?

24.05.2012
Лета ўжо даўно стала сінонімам адпачынку і канікулаў. Праўда, ёсць і тыя, хто наадварот выкарыстоўвае гэты час, каб крыху падзарабіць. Як правіла, гэта студэнты і старшакласнікі. Але калі ў буйных гарадах знайсці сабе працу на пару месяцаў асаблівай праблемы не складае, то што рабіць маладому насельніцтву дробных гарадоў, а канкрэтна — у Капылі? Па адказы на гэтыя пытанні мы звярнуліся да першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Аляксея ЗАГОРЦАВА. — Праўда, што Вы можаце дапамагчы ўладкавацца на працу ў час летніх канікулаў? — Праўда. Ужо не першы год практыкуецца такая арганізацыя занятасці студэнтаў і старэйшых школьнікаў. Гэта цудоўная магчымасць для іх крыху падзарабіць. Спачатку мы загадзя абмяркоўваем з рознымі арганізацыямі, ці змогуць яны ўзяць на работу маладых людзей. Затым удакладняем, колькі вакансій прадастаўляецца, аб’яўляем набор, фарміруем студатрады і працаўладкоўваем усіх жадаючых. — I што трэба зрабіць жадаючым, каб трапіць на працу — прайсці кастынг ці вытрымаць якое-небудзь спецыяльнае выпрабаванне? — Галоўнае — гэта жаданне працаваць. I сур’ёзныя адносіны да сваіх абавязкаў. Каб не было такога, што спачатку чалавек нібы і хоча папрацаваць, а пасля пачынае парушаць дысцыпліну, нядобрасумленна адносіцца да сваёй дзейнасці, прагульвае. Так нічога не атрымаецца. А ў астатнім нічога асаблівага не патрабуецца — трэба звярнуцца да нас, у райкам БРСМ, ці патэлефанаваць па нумары 54-1-25 і пакінуць свае даныя: кантактны тэлефон, адрас. Пасля трэба будзе прайсці медыцынскі агляд, каб ведаць, што маладым лю-дзям не проціпаказана тая работа, якую мы ім прапануем. — Па працаўладкаванне могуць звяртацца студэнты? — Не толькі. Будзем рады бачыць кожнага юнака ці дзяўчыну, якім ужо споўнілася 14 гадоў. Трэба таксама адзначыць, што працоўны дзень у іх будзе неаднолькавы. Моладзь ад 14 да 16 год будзе працаваць не больш за 4 гадзіны, а старэйшыя – 6 гадзін. — Вы сказалі, што заключаеце дагаворы з арганізацыямі і прадпрыемствамі, каб уладкаваць туды на часовы занятак моладзь. I куды адправяцца працаваць ахвотнікі падзарабіць сёлета? — Мы ўжо дамовіліся з кіраўніцтвам ААТ “Мажа-Агра”, ААТ “Скабін”, ААТ “П-з “Дусаеўшчына”. — I самае галоўнае — на якую зарплату можа разлічваць моладзь? — Мінімальная зарплата будзе складаць не менш за 300 тысяч рублёў. Магчыма і больш высокая. Такім чынам, яшчэ раз запрашаем усіх жадаючых палепшыць сваё матэрыяльнае становішча і не прасіць у бацькоў грошай на дыскатэку і марожанае. Ігар РУСАКОВІЧ, навучэнец гімназіі №1 г. Капыля  
46

Летние прогулки по улице Карла Маркса

24.05.2012
До недавнего времени в Минске не было  ни одной пешеходной улицы.  Надо сказать, что похвастаться пространством, закрытым для транспорта, сегодня  уже могут некоторые областные города и райцентры.  Улицы  для пешеходов есть  в  Гродно, Бресте, Могилеве, Витебске, Барановичах, Бобруйске, Молодечно. [caption id="attachment_18613" align="aligncenter" width="299" caption="На улице Карла Маркса"][/caption] Уже несколько лет назад ходили разговоры о том, чтобы и в Минске сделать пешеходной улицу Карла Маркса. Однако эта идея долгое время так и оставалась идеей. Наконец  в мае этого года улица Карла Маркса  стала пешеходной, но только в выходные дни.  Следует отметить, что такая схема организации движения сезонная, она будет работать только в мае-августе. Янина ТруханЕнок, Светлана Минальд, студентки IV курса отделения журналистики ИПП Фото авторов  
44

На трасах капыльскага серпанцiну

23.05.2012
Традыцыйнае спартыўнае свята — лёгкаатлетычны прабег “Капыльскае кальцо” — стартавала ў нядзелю, 20 мая, у Капылі. Сёлета мерапрыемства, якое было прысвечана Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту, ужо дваццаць чацвёрты раз сабрала пад свае сцягі аматараў бегу з розных куткоў краіны і нават блізкага замежжа. Увогуле, заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах на дыстанцыі 1, 3, 11 і 21 кіламетр (паўмарафон) падалі 289 удзельнікаў. [caption id="attachment_18629" align="aligncenter" width="448" caption="Сцяг узнімае мінулагодняя чэмпіёнка Вольга Більдзюкевіч"][/caption] На фізкультурна-аздараўленчы комплекс г. Капыля з раніцы прыбывалі аўтобусы і аўтамабілі са спартсменамі. Над стадыёнам разносілася музыка, запрашаючы ўсіх на свята бегу. Нядзельны ранак абяцаў добры дзень… Але, забягаючы наперад, адзначу, што ўжо апоўдні  гарачае майскае сонца стала няшчадна прыпякаць, ствараючы спартсменам (акрамя складанай трасы) дадатковыя перашкоды. Ужо а палове адзінаццатай, пасля шэсця па стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу, удзельнікі спаборніцтваў выстраіліся на ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. З прывітальнымі словамі да іх звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Камкова, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Алена Міхайлоўская, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі. З нагоды прафесійнага свята Віктар Васільевіч уручыў граматы  і грашовыя прэміі, як удзячнасць за шматгадовую і плённую працу, Івану Гурыновічу і Святлане Салаўёвай. Дарэчы, напярэдадні такіх узнагарод і віншаванняў удастоіліся ветэраны спартыўнага руху Яўген Мардасевіч, Станіслаў Чарняўскі і Мікалай Гайцюкевіч. Ад аматараў бегу выступіла ўдзельніца разнастайных прабегаў, у тым ліку і капыльскіх, Алена Цухно, якая нагадала, што прабег ужо другі год запар прысвячаецца памяці яго заснавальніка Віктара Новіка… [caption id="attachment_18623" align="aligncenter" width="443" caption="Выступае А. Цухно"][/caption] На розных дыстанцыях у гэтым годзе выступалі клубы аматараў бегу:  жодзінская “Бадзёрасць”, салігорскі “Калабок”, мінскія “Аматар”, “Арыенцір”, “Вікторыя”, лідскі “Лідар”; бегуны з Асіповіч, Светлагорска, Магілёва, Жлобіна, Бабруйска і іншых гарадоў Беларусі, а таксама г. Масквы. Самым шматлікім стала прадстаўніцтва юных спартсменаў на дзвюх самых кароткіх дыстанцыях. Ужо апоўдні заслужаныя прызы атрымалі пераможцы і прызёры на кіламетровай дыстанцыі. Лідарамі тут сталі Паліна Шакун і Кірыл Зяньковіч з СШ №2 (узрост да 10 гадоў), Святлана Памяцько са Смаліцкой і Руслан Гарнастай з Лясноўскай СШ (10—11 гадоў). На трохкіламетровай дыстанцыі не было роўных Марыі Дзелюковіч з Бучацін-скай і неаднаразоваму пераможцу раённых кросаў, ужо двухразоваму пераможцу “Капыльскага кальца” Дзянісу Дубіну з Жыліхаўскай (да 14 гадоў), Карыне Нікалаені з Грозаўскай адзінаццацігодак і Станіславу Цвірко з гімназіі №1. [caption id="attachment_18624" align="aligncenter" width="443" caption="Рэгістрацыя ўдзельнікаў прабегу падчас забегу"][/caption] Прадстаўнічым стаў апошні забег, дзе на старт выйшлі лёгкаатлеты на дыстанцыі 11 кіламетраў і паўмарафон (21 км). Зусім нялёгка паддаўся для многіх капыльскі серпанцін. Відаць таму і не быў пабіты лепшы мінулагодні вынік (1:10.40). Пакуль судзейская калегія падводзіла вынікі, для спартсменаў і гледачоў свае таленты дэманстравалі юныя спевакі з СШ №3. Ужо а палове трэцяй адбылося ўзнагароджванне пераможцаў дзвюх апошніх дысцыплін. Добра пераадолелі 11-кіламетровую дыстанцыю капыляне Валерыя Леус, Андрэй Фурык, Сяргей Ляхаў, якія паднімаліся на вышэйшыя прыступкі п’едэстала гонару. На паўмарафоне на вышыні былі і добра вядомыя капыляне, аматары бегу Дзмітрый Була, Сяргей Місючэнка, Ігар Гаражан, Аляксандр Уласовіч. Парадавалі таксама маладыя ўдзельнікі спаборніцтваў. Так, ва ўзросце да 20 гадоў мацнейшымі былі Вераніка Сердзюкова і Алег Шарыпаў з СШ №2. Таксама памятнымі прызамі ўзнагароджаны самыя маленькія, старэйшыя бегуны і юныя госці з Масквы. А лепшымі ў абсалютным заліку на асноўнай дыстанцыі сталі госці горада Вольга Більдзюкевіч (пераможца 1992 і 1997 гадоў) з Салігорска і Аляксандр Клюйка з Мінска, якія пераадолелі паўмарафон, адпаведна, за 1:36.51 і 1:14.42. Ім таксама дасталіся фірменныя футболкі ад сталічных спонсараў. Наступны прабег адзначыць ужо чвэрць стагоддзя са дня заснавання, і будзем спадзявацца, што ён стане самым масавым “Капыльскім кальцом” за ўсю сваю гісторыю.   Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
49

Вынiкi не радуюць

23.05.2012
Прайшло 26 дзён, як пачаўся летне-пашавы перыяд. Наколькі рэзультатыўна зараз працуюць жывёлаводы Капыльшчыны? Адказ на гэта і іншыя пытанні дае першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь РАКЕВІЧ: Прайшло 26 дзён, як пачаўся летне-пашавы перыяд. Наколькі рэзультатыўна зараз працуюць жывёлаводы Капыльшчыны? Адказ на гэта і іншыя пытанні дае першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь РАКЕВІЧ: — Віталь Аляксандравіч, скажыце, калі ласка, ці ўсе гаспадаркі вывелі свае гурты ў поле? — Сёння цалкам не арганізаваны выпас жывёлы ў ААТ “Капыльскае”, на малочнатаварных фермах “Андросаўшчына”, “Бадзяжы” і “Чарнічнае” ААТ “Старыца-Агра”, на ўчастку №3 ААТ “Семежава”. — І пра якія вынікі можна гаварыць? — На жаль, вынікі работы нас не радуюць. Сёння (рэзультаты прыведзены на 22 мая. — Аўт.) мы доім па 14,43 кг малака ад адной каровы, што толькі на 700 г больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года. Даведзенае заданне выконваем на 94%. І гэта не той рэзультат, які можа задаволіць. — А якая карціна складваецца ў разрэзе гаспадарак? — На першае месца па надоі малака ад адной каровы зноў выйшла ААТ “Скабін” з рэзультатам 17,4 кг (+400 г да ўзроўню мінулага года). Добрыя вынікі паказваюць ААТ “Семежава” (17,2 кг, +300 г), “Старыца-Агра” (17 кг, +300 г). Станоўчую характарыстыку можна даць рабоце ААТ “Душава”, дзе дояць па 16,8 кг ад каровы — на 2,2 кг больш, чым летась. Добра ідуць справы ў ф-ле “Лакнея”, тут і рэзультат 16 кг ад каровы (на 2,3 кг больш), і за чатыры месяцы бягучага года павялічылі пагалоўе на 65 галоў. — Якія ж гаспадаркі выклікаюць найбольшую заклапочанасць? — Сапраўды, шэраг гаспадарак не забяспечваюць належных рэзультатаў. Самы нізкі ўдой у ААТ “Малінава” — 10,1 кг (+1,3 кг). Як не дзіўна, сёлета вельмі дрэнна працуюць у ААТ “Капыльскае”, дзе паказваюць вынік 12,7 кг (на 300 г менш, чым летась) і гаспадарка ў раённай зводцы займае толькі 20 месца з 24. Не радуюць вынікі работы сельгасфі-ліялаў “Крыніца” і “Браткава”, адпаведна — 10,8 і 11,4 кг. — Віталь Аляксандравіч, а калі ўвогуле параўнаць тэмпы росту з мінулым годам? — Адназначна, сёлета мы працуем горш. Калі летась за 21 дзень мая мы дабавілі па вале 20,9 тоны малака, то сёлета толькі 18,3 тоны (тэмп росту ў 2012 годзе ў параўнанні з 2011 годам на 1,72% ніжэй). Па надоі ад адной каровы ў мінулым годзе прырост складаў 1,08 кг, а ў бягучым толькі 900 г (тэмп росту ніжэй на 1,85%). Тым не менш, ёсць гаспадаркі, якія перавышаюць сярэднераённы паказчык па тэмпах росту. Гэта ААТ “Скабін”, “Піянер-Агра”, “Старыца-Агра”, “Семежава”, ф-л “В. Раёўка”, ЗАТ “Жыліхава”, МАУП “Доктаравічы”. — Якія намаганні прыкладваюцца, каб паправіць сітуацыю? — Па-першае, пастаўлена задача ўсім перайсці на кругласутачную пасьбу. Сёння яе пакуль не выканалі ў РСУП “С “Прамень”, ААТ “Малінава”, часткова ў ДП “С “Лясное” (не выведзены гурты на МТФ “Восава” і “Думічы”). У ААТ “Семежава” гурты ўначы таксама не пасвяць, але там увечары кожная карова атрымлівае па 20—25 кг люцэрны, што станоўча адбіваецца на вытворчасці малака. Зноў-такі хачу вярнуцца да работы ААТ “Капыльскае”, дзе кароў не толькі не выганяюць на пашу, але і не ўво-дзяць у іх рацыён зялёную падкормку. На бліжэйшым пасяджэнні савета ўпраўлення будзе заслухана работа ў тым ліку  кіраўніка і спецыя-лістаў гэтага сельгаспрад-прыемства. Шэраг гаспадарак выкарыстоўваюць у рабоце перасоўныя даільныя ўстаноўкі. У некаторых рацыён жывёлы дапаўняецца сенажом і сіласам. Ва ўсіх ёсць канцэнтраты і бялковая сыравіна. — Не сакрэт, што на вытворчасць малака вялікі ўплыў робіць аднаўленне статка. Што Вы можаце сказаць наконт гэтага? — Сапраўды, правільная арганізацыя злучкі кароў і цялушак — гэта і малако, і мяса. Хачу адзначыць нездавальняючую работу ў гэтым напрамку ў ААТ “Душава”, дзе за 21 дзень мая заданне выканана толькі на 46%, ААТ “Прагрэс 2010” (35%), КСУП “Грозава-агра” (51%), ДП “С “Лясное” (42%), РСУП “С “Прамень” (58%), ААТ “Капыль-скае” (50%). Парушаюць свае ж графікі, прадстаўленыя ў райплемстанцыю, ААТ “Мажа-Агра”, “Прагрэс 2010”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, СГФ “Крыніца”. — Ці не забываюць сельгаспрадпрыемствы пра навядзенне парадку? — Такая задача з парадку дня не здымаецца. Неабходна весці падкошванне прыфермскіх тэрыторый, наводзіць і пастаянна падтрымліваць там парадак. Ёсць пытанні і з заворваннем участкаў для ферм. — Немалаважнай для сельгасвытворцаў з’яўляецца і якасць рэалізуемага малака. — За 21 дзень мая на Капыльскі МСЗ і філіял Слуцкага завода ў г. Узда (туды прадае сваё малако ААТ “Капыльскае”) паступіла экстра-класам 26,4% прадукцыі, вышэйшым гатункам — 53%, першым — 14,9% і другім — 1,8%. Хачу адзначыць, што калі раней малако экстра-класам здавалі толькі лічаныя сельгаспрадпрыемствы — ААТ “Старыца-Агра”, “Семежава”, “Піянер-Агра”, “Ціміразеўскі”, то зараз пры тых жа, здавалася б, умовах працы, гэты пералік значна пашырыўся. У прыватнасці, за 21 дзень мая РСУП “Бабоўня” экстра-класам прадало 59% працэнтаў сваёй прадукцыі, ААТ “Семежава” — 56%, ф-л “Лакнея” — 53%, ААТ “Піянер-Агра” — 48%, “Старыца-Агра” — 42%, ААТ “Капыльскае” — 79,6%, у гэтым жа пераліку ААТ “Душава”, “П-з “Дусаеўшчына”, “Ціміразеўскі”, МАУП “Доктаравічы”. Праўда, не ўсюды справы ідуць так гладка: нягледзячы на тое, што ва ўсіх гаспадарках ёсць сучасныя халадзільнікі закрытага тыпу, мы яшчэ не пазбавіліся ад так званага кіслага малака. Напрыклад, толькі за 20 мая другім сортам (пераважна па прычыне павышанай кіслотнасці) было прынята 87% малака з СГФ “Браткава” — гэта самая праблемная гаспадарка, з ААТ “Праснакі” — 47%, з ААТ “Мажа-Агра” — 36%. Вось нашы рэзультаты і, адпаведна, грошы, што паступілі, або недапаступілі ў казну гаспадарак. — Дзякуй за размову.   Маргарыта САКОВІЧ