Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Школа для будучых абаронцаў

24.05.2012
Нядаўна 20 юнакоў з трох гарадскіх, Грозаўскай адзінаццацігодак і Капыльскага прафесійна-тэхнічнага каледжа даведаліся, як праходзяць тэрміновую службу беларускія салдаты ў ваеннай часці №42715 базы захоўвання рэзерву танкаў г.  п.  Урэчча Любанскага раёна. Сістэма патрыятычнага выхавання ва ўстановах адукацыі Капыльскага раёна прадугледжвае фарміраванне і развіццё сацыяльна значных каштоўнасцей, грамадзянскасці і патрыятызму падчас выхавання і навучання. Менавіта такія мэты леглі ў аснову гэтай экскурсіі, якая была арганізавана аддзелам адукацыі пры падтрымцы аддзела па справах моладзі, інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС. Спачатку будучых абаронцаў Айчыны пазнаёмілі з казармай, а таксама сезонным абмундзіраваннем ваеннаслужачых. Наведалі ўдзельнікі экскурсіі пакой адпачынку, дзе знайшлося месца не толькі карцінам і фотаздымкам з жыцця часці, але і праваслаўнаму кутку з абразамі. Не памылюся, калі скажу, што адным з запамінальных момантаў стала дэманстрацыя аўтамата Калашнікава і пісталета Макарава. Юнакі не толькі паглядзелі як правільна разбіраць і збіраць зброю, але і змаглі паказаць свае навыкі  ваеннага рамяства.   На свае вочы ўбачылі ўдзельнікі паездкі шматлікую ваенную  тэхніку і ўзбраенне 969-й цэнтральнай базы рэзерву танкаў. Многія ўпершыню ўбачылі бронетэхніку ў руху. Апошнім пунктам стала армейская сталовая, дзе капыляне  прагналі смагу салдацкім кампотам. У перспектыве плануецца заключыць дамоўленасць аб супрацоўніцтве Капыльскага раённага аддзела адукацыі з кіраўніцтвам часці і арганізаваць там ваенна-патрыятычны лагер для 25 падлеткаў старэйшых класаў, якія знаходзяцца на ўнутры-школьным уліку ці на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей