Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Што рабіць, каб падзарабіць?

24.05.2012
Лета ўжо даўно стала сінонімам адпачынку і канікулаў. Праўда, ёсць і тыя, хто наадварот выкарыстоўвае гэты час, каб крыху падзарабіць. Як правіла, гэта студэнты і старшакласнікі. Але калі ў буйных гарадах знайсці сабе працу на пару месяцаў асаблівай праблемы не складае, то што рабіць маладому насельніцтву дробных гарадоў, а канкрэтна — у Капылі? Па адказы на гэтыя пытанні мы звярнуліся да першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Аляксея ЗАГОРЦАВА. — Праўда, што Вы можаце дапамагчы ўладкавацца на працу ў час летніх канікулаў? — Праўда. Ужо не першы год практыкуецца такая арганізацыя занятасці студэнтаў і старэйшых школьнікаў. Гэта цудоўная магчымасць для іх крыху падзарабіць. Спачатку мы загадзя абмяркоўваем з рознымі арганізацыямі, ці змогуць яны ўзяць на работу маладых людзей. Затым удакладняем, колькі вакансій прадастаўляецца, аб’яўляем набор, фарміруем студатрады і працаўладкоўваем усіх жадаючых. — I што трэба зрабіць жадаючым, каб трапіць на працу — прайсці кастынг ці вытрымаць якое-небудзь спецыяльнае выпрабаванне? — Галоўнае — гэта жаданне працаваць. I сур’ёзныя адносіны да сваіх абавязкаў. Каб не было такога, што спачатку чалавек нібы і хоча папрацаваць, а пасля пачынае парушаць дысцыпліну, нядобрасумленна адносіцца да сваёй дзейнасці, прагульвае. Так нічога не атрымаецца. А ў астатнім нічога асаблівага не патрабуецца — трэба звярнуцца да нас, у райкам БРСМ, ці патэлефанаваць па нумары 54-1-25 і пакінуць свае даныя: кантактны тэлефон, адрас. Пасля трэба будзе прайсці медыцынскі агляд, каб ведаць, што маладым лю-дзям не проціпаказана тая работа, якую мы ім прапануем. — Па працаўладкаванне могуць звяртацца студэнты? — Не толькі. Будзем рады бачыць кожнага юнака ці дзяўчыну, якім ужо споўнілася 14 гадоў. Трэба таксама адзначыць, што працоўны дзень у іх будзе неаднолькавы. Моладзь ад 14 да 16 год будзе працаваць не больш за 4 гадзіны, а старэйшыя – 6 гадзін. — Вы сказалі, што заключаеце дагаворы з арганізацыямі і прадпрыемствамі, каб уладкаваць туды на часовы занятак моладзь. I куды адправяцца працаваць ахвотнікі падзарабіць сёлета? — Мы ўжо дамовіліся з кіраўніцтвам ААТ “Мажа-Агра”, ААТ “Скабін”, ААТ “П-з “Дусаеўшчына”. — I самае галоўнае — на якую зарплату можа разлічваць моладзь? — Мінімальная зарплата будзе складаць не менш за 300 тысяч рублёў. Магчыма і больш высокая. Такім чынам, яшчэ раз запрашаем усіх жадаючых палепшыць сваё матэрыяльнае становішча і не прасіць у бацькоў грошай на дыскатэку і марожанае. Ігар РУСАКОВІЧ, навучэнец гімназіі №1 г. Капыля  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей