Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Вынiкi не радуюць

23.05.2012
Прайшло 26 дзён, як пачаўся летне-пашавы перыяд. Наколькі рэзультатыўна зараз працуюць жывёлаводы Капыльшчыны? Адказ на гэта і іншыя пытанні дае першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь РАКЕВІЧ: Прайшло 26 дзён, як пачаўся летне-пашавы перыяд. Наколькі рэзультатыўна зараз працуюць жывёлаводы Капыльшчыны? Адказ на гэта і іншыя пытанні дае першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь РАКЕВІЧ: — Віталь Аляксандравіч, скажыце, калі ласка, ці ўсе гаспадаркі вывелі свае гурты ў поле? — Сёння цалкам не арганізаваны выпас жывёлы ў ААТ “Капыльскае”, на малочнатаварных фермах “Андросаўшчына”, “Бадзяжы” і “Чарнічнае” ААТ “Старыца-Агра”, на ўчастку №3 ААТ “Семежава”. — І пра якія вынікі можна гаварыць? — На жаль, вынікі работы нас не радуюць. Сёння (рэзультаты прыведзены на 22 мая. — Аўт.) мы доім па 14,43 кг малака ад адной каровы, што толькі на 700 г больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года. Даведзенае заданне выконваем на 94%. І гэта не той рэзультат, які можа задаволіць. — А якая карціна складваецца ў разрэзе гаспадарак? — На першае месца па надоі малака ад адной каровы зноў выйшла ААТ “Скабін” з рэзультатам 17,4 кг (+400 г да ўзроўню мінулага года). Добрыя вынікі паказваюць ААТ “Семежава” (17,2 кг, +300 г), “Старыца-Агра” (17 кг, +300 г). Станоўчую характарыстыку можна даць рабоце ААТ “Душава”, дзе дояць па 16,8 кг ад каровы — на 2,2 кг больш, чым летась. Добра ідуць справы ў ф-ле “Лакнея”, тут і рэзультат 16 кг ад каровы (на 2,3 кг больш), і за чатыры месяцы бягучага года павялічылі пагалоўе на 65 галоў. — Якія ж гаспадаркі выклікаюць найбольшую заклапочанасць? — Сапраўды, шэраг гаспадарак не забяспечваюць належных рэзультатаў. Самы нізкі ўдой у ААТ “Малінава” — 10,1 кг (+1,3 кг). Як не дзіўна, сёлета вельмі дрэнна працуюць у ААТ “Капыльскае”, дзе паказваюць вынік 12,7 кг (на 300 г менш, чым летась) і гаспадарка ў раённай зводцы займае толькі 20 месца з 24. Не радуюць вынікі работы сельгасфі-ліялаў “Крыніца” і “Браткава”, адпаведна — 10,8 і 11,4 кг. — Віталь Аляксандравіч, а калі ўвогуле параўнаць тэмпы росту з мінулым годам? — Адназначна, сёлета мы працуем горш. Калі летась за 21 дзень мая мы дабавілі па вале 20,9 тоны малака, то сёлета толькі 18,3 тоны (тэмп росту ў 2012 годзе ў параўнанні з 2011 годам на 1,72% ніжэй). Па надоі ад адной каровы ў мінулым годзе прырост складаў 1,08 кг, а ў бягучым толькі 900 г (тэмп росту ніжэй на 1,85%). Тым не менш, ёсць гаспадаркі, якія перавышаюць сярэднераённы паказчык па тэмпах росту. Гэта ААТ “Скабін”, “Піянер-Агра”, “Старыца-Агра”, “Семежава”, ф-л “В. Раёўка”, ЗАТ “Жыліхава”, МАУП “Доктаравічы”. — Якія намаганні прыкладваюцца, каб паправіць сітуацыю? — Па-першае, пастаўлена задача ўсім перайсці на кругласутачную пасьбу. Сёння яе пакуль не выканалі ў РСУП “С “Прамень”, ААТ “Малінава”, часткова ў ДП “С “Лясное” (не выведзены гурты на МТФ “Восава” і “Думічы”). У ААТ “Семежава” гурты ўначы таксама не пасвяць, але там увечары кожная карова атрымлівае па 20—25 кг люцэрны, што станоўча адбіваецца на вытворчасці малака. Зноў-такі хачу вярнуцца да работы ААТ “Капыльскае”, дзе кароў не толькі не выганяюць на пашу, але і не ўво-дзяць у іх рацыён зялёную падкормку. На бліжэйшым пасяджэнні савета ўпраўлення будзе заслухана работа ў тым ліку  кіраўніка і спецыя-лістаў гэтага сельгаспрад-прыемства. Шэраг гаспадарак выкарыстоўваюць у рабоце перасоўныя даільныя ўстаноўкі. У некаторых рацыён жывёлы дапаўняецца сенажом і сіласам. Ва ўсіх ёсць канцэнтраты і бялковая сыравіна. — Не сакрэт, што на вытворчасць малака вялікі ўплыў робіць аднаўленне статка. Што Вы можаце сказаць наконт гэтага? — Сапраўды, правільная арганізацыя злучкі кароў і цялушак — гэта і малако, і мяса. Хачу адзначыць нездавальняючую работу ў гэтым напрамку ў ААТ “Душава”, дзе за 21 дзень мая заданне выканана толькі на 46%, ААТ “Прагрэс 2010” (35%), КСУП “Грозава-агра” (51%), ДП “С “Лясное” (42%), РСУП “С “Прамень” (58%), ААТ “Капыль-скае” (50%). Парушаюць свае ж графікі, прадстаўленыя ў райплемстанцыю, ААТ “Мажа-Агра”, “Прагрэс 2010”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, СГФ “Крыніца”. — Ці не забываюць сельгаспрадпрыемствы пра навядзенне парадку? — Такая задача з парадку дня не здымаецца. Неабходна весці падкошванне прыфермскіх тэрыторый, наводзіць і пастаянна падтрымліваць там парадак. Ёсць пытанні і з заворваннем участкаў для ферм. — Немалаважнай для сельгасвытворцаў з’яўляецца і якасць рэалізуемага малака. — За 21 дзень мая на Капыльскі МСЗ і філіял Слуцкага завода ў г. Узда (туды прадае сваё малако ААТ “Капыльскае”) паступіла экстра-класам 26,4% прадукцыі, вышэйшым гатункам — 53%, першым — 14,9% і другім — 1,8%. Хачу адзначыць, што калі раней малако экстра-класам здавалі толькі лічаныя сельгаспрадпрыемствы — ААТ “Старыца-Агра”, “Семежава”, “Піянер-Агра”, “Ціміразеўскі”, то зараз пры тых жа, здавалася б, умовах працы, гэты пералік значна пашырыўся. У прыватнасці, за 21 дзень мая РСУП “Бабоўня” экстра-класам прадало 59% працэнтаў сваёй прадукцыі, ААТ “Семежава” — 56%, ф-л “Лакнея” — 53%, ААТ “Піянер-Агра” — 48%, “Старыца-Агра” — 42%, ААТ “Капыльскае” — 79,6%, у гэтым жа пераліку ААТ “Душава”, “П-з “Дусаеўшчына”, “Ціміразеўскі”, МАУП “Доктаравічы”. Праўда, не ўсюды справы ідуць так гладка: нягледзячы на тое, што ва ўсіх гаспадарках ёсць сучасныя халадзільнікі закрытага тыпу, мы яшчэ не пазбавіліся ад так званага кіслага малака. Напрыклад, толькі за 20 мая другім сортам (пераважна па прычыне павышанай кіслотнасці) было прынята 87% малака з СГФ “Браткава” — гэта самая праблемная гаспадарка, з ААТ “Праснакі” — 47%, з ААТ “Мажа-Агра” — 36%. Вось нашы рэзультаты і, адпаведна, грошы, што паступілі, або недапаступілі ў казну гаспадарак. — Дзякуй за размову.   Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей