Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

80

На Капыльшчыну прыехалі вучні і паплечнікі Генадзя Галубовіча

17.05.2012
“Справа творцы жыве і квітнее”, — такую думку выказалі вучні і паплечнікі заслужанага работніка культуры БССР вядомага мастака кнігі Генадзя Міхайлавіча Галубовіча, якія сабраліся ў яго любым і дарагім сэрцу Вялешыне (Сл.-Кучынскі сельсавет) у музеі этнаграфіі і побыту канца ХІХ—пачатку ХХ стст., каб аддаць даніну памяці творцы. [caption id="attachment_18455" align="aligncenter" width="443" caption="Экскурсію па музеі праводзіць Н. Высоцкая"][/caption] Прыкладна ў такі ж сонечны красавіцкі дзень 20 гадоў таму на вялешынскіх могілках родныя, блізкія, сябры і калегі назаўсёды развіталіся з мастаком. “Зараз, праз два дзесяткі гадоў можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ёсць дастойныя прадаўжальнікі справы, культурных традыцый, якія завяшчаў Генадзь Міхайлавіч, — адзначыў, пачынаючы сустрэчу ля ўваходу ў мясцовы музей, кансультант Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Валерый Рагалевіч. – Беларуская кніга прадаўжае выдавацца, прычым на высокім паліграфічным і мастацкім узроўні. Толькі за 2011 год убачыла свет 11 080 выданняў, якія выйшлі вялікімі тыражамі”. [caption id="attachment_18456" align="aligncenter" width="336" caption="Генадзь Галубовіч"][/caption] Вельмі цёпла і пранікнёна ўспамінала пра некаторыя вехі жыцця мастака яго жонка На-дзея Высоцкая. Яна заўсёды для яго была не толькі самым дарагім і блізкім чалавекам, але і паплечнікам, аднадумцай, паколькі і сама ўсё сумленнае жыццё натхнёна аддае мастац-тву. Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар мастацтвазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Надзея Фёдараўна ўнесла важкі ўклад у развіццё беларускай культуры, захаванне яе багатай спадчыны. “Генадзь Міхайлавіч быў проста апантаны сваёй справай, – успамінала Надзея Высоцкая. – Часта бывала такое: я кладуся спаць – ён яшчэ працуе, раніцай прачынаюся – ён ужо працуе”. Генадзь Галубовіч нібы спяшаўся жыць, імкнуўся зрабіць як мага больш. Ён вельмі любіў сваю справу, якой аддаваў сябе цалкам. А яшчэ, па словах тых людзей, якія добра яго ведалі, Генадзя Міхайлавіча вылучала вельмі вялікая любоў да людзей. “Гэта быў  надзвычай шчыры, добразычлівы чалавек, — узгадвае Надзея Высоцкая, — ніколі ні пра кога не гаварыў дрэннага, і ў яго адрас дрэнных слоў я таксама не чула”. [caption id="attachment_18457" align="aligncenter" width="307" caption="Валянціна Шуракова"][/caption] Сярод гасцей, якія завіталі ў гэты дзень у Вялешына, былі, напрыклад, дырэктар выдавецтва “Міжнародны кніжны дом” Валерый Мішчанка, выкладчык Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа Аляксандр Катлінскі, мастацкі рэдактар Барыс Ярота, загадчык выдавецкага аддзела друкарні “Чырвоная зорка” Уладзімір Маеў, мастак, пастаянны член журы конкурсу мастацтва кнігі Валянцін Губараў, вядомы каліграф, мастак Генадзь Мацур. Усе яны ў свой час працавалі пад кіраўніцтвам Генадзя Галубовіча і з гонарам нясуць па жыцці права лічыцца яго вучнямі і паплечнікамі. Не пакінулі без увагі такую падзею і прадстаўнікі нашага раёна – супрацоўнікі Капыльскага раённага краязнаўчага музея на чале з яго дырэктарам Валянцінай Шураковай, старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева, мясцовыя жыхары. Надзея Высоцкая ўзяла на сябе ролю экскурсавода  па  музеі  этнаграфіі і побыту к. ХІХ  – п. ХХ стст., у стварэнні якога яна прымала самы непасрэдны ўдзел, паколькі частка экспазіцыі – гэта асабістыя рэчы Генадзя Галубовіча. Ён вучыўся ў пачатковай школе, якая пэўны час размяшчалася ў гэтым будынку. Удзельнікі імпрэзы пакінулі запісы ў кнізе ганаровых гасцей музея і неацэнны дар – цудоўную кнігу “Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі ХІІ – ХVІІІ стст.”, якую Валерый Рагалевіч уручыў Валянціне Шураковай. Затым усе прысутныя наведалі вясковыя могілкі, дзе на магілу мастака былі ўскладзены вянкі і кветкі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
49

“Млечны шлях ад рук бабулі”

16.05.2012
ІІІ абласное свята-конкурс ткацтва “Млечны шлях ад рук бабулі” пройдзе ў нядзелю, 20 мая, у аграгарадку Семежава. Сюды з’едуцца ўмельцы з дзевяці рэгіёнаў Міншчыны, каб прадэманстраваць свае лепшыя творы, парадаваць шматлікіх гледачоў віртуознай тэхнікай, даць майстар-клас пачынаючым ткачам. Будзе магчымасць купіць адмысловыя вырабы майстроў, паслухаць цудоўныя песні ў выкананні лепшых салістаў і калектываў мастацкай сама- дзейнасці Капыльшчыны. Пачатак свята ў 11 гадзін. Маргарыта САКОВІЧ  
45

Весенние мелодии

16.05.2012
17 мая в районном Центре культуры состоится отчетный концерт отделения духовых и ударных инструментов ГУО «Копыльская детская школа искусств» (класс преподавателей Александра Булакевича, Льва Конопляника, Кирилла Маринича и Дмитрия Масилевича). В программе прозвучат произведения современных и классических композиторов в исполнении образцового эстрадного и духового оркестров, сольные и ансамблевые выступления лучших учеников и учителей школы искусств. Начало мероприятия в 17.15. Вход свободный. Татьяна БОХАН  
50

Лiдар па прызваннi

16.05.2012
Каля трох дзясяткаў гадоў Аляксандр Іванавіч Татарыцкі ўзначальвае прафсаюзную арганізацыю аграрыяў Капыльшчыны. [caption id="attachment_18465" align="aligncenter" width="448" caption="А. І Татарыцкі"][/caption] Сёння – гэта адзін са старэйшых і, адпаведна, самых вопытных лідараў прафсаюзнага руху сталічнай вобласці, да якога па парады і падтрымку звяртаюцца яго маладыя калегі. Безумоўна, у далёкім ужо 1972 годзе бравы салдат Савецкай Арміі Татарыцкі, які, як і ўсе яго саслужыўцы, лічыў дні да “дзембеля”, зусім не бачыў сябе ў гэтай ролі. Ён марыў звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай, але ў якасці агранома. Скончыў падрыхтоўчае аддзяленне Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, паспяхова паступіў на І курс агранамічнага факультэта. Менавіта тут, дзеліцца Аляксандр Іванавіч, адбылася і самая галоўная сустрэча ў яго жыцці – на студэнцкім вечары юнак пазнаёміўся з той адзінай, якая стала яму спадарожніцай на ўсё жыццё, падаравала дзвюх цудоўных дачок, клопатам і ўвагай ахутвае яго ўвесь гэты час. Ядвіга Янаўна, а ў тыя часы проста Ядзя, родам з Гродзеншчыны, але не задумваючыся паехала з маладым мужам на яго радзіму – на Капыльшчыну. Родам Аляксандр Іванавіч з Пятрылава. Менавіта там адбылося станаўленне яго характару, нарадзілася жаданне прысвяціць сябе працы ў сельскай гаспадарцы. Ён добра ведаў смак земляробскага хлеба, паколькі ўвесь час у калгасе шчыравалі яго бацькі. Малады аграном пачаў сваю працоўную біяграфію ў калгасе імя Леніна (цяпер ф-л “Лакнея”). Але праз год атрымаў нечаканую прапанову – стаць інструктарам Капыльскага райкама КПБ. Відаць, заўважылі ў хлопцы лідарскую жылку, якую неабходна было развіваць. Ад такіх прапаноў, вядома ж, не адмаўляюцца, тым больш на тыя часы. Як кажа, усміхаючыся, сам Аляксандр Іванавіч: “Партыя сказала – трэба, я адказаў – гатовы!” Праўда, праз пяць гадоў усе планы пера-крэсліла сур’ёзная аперацыя, якая пацягнула за сабою “букет” балячак. Тым не менш, малады арганізм здолеў справіцца. І ў 1985 годзе Аляксандр Татарыцкі пачаў асвойваць новае для сябе месца працы – яго абралі старшынёй райкама прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. Заўтра наш герой будзе прымаць самыя сардэчныя віншаванні з юбілеем ад родных і блізкіх, калег і добрых знаёмых. І пажаданні добрага здароўя, бадзёрасці, аптымізму і творчага даўгалецця будуць самымі, бадай, шчырымі. Маргарыта  САКОВІЧ Фота  Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  
28

Умеющие работать с полной отдачей

16.05.2012
Среди 12 человек, занесенных на областную Доску почета работников Минского филиала РУП «Белпочта» по итогам работы за 2011 год, – и начальник Копыльского РУПС Инна Былюк. На основании приказа генерального директора республиканского унитарного предприятия «Белпочта» она также награждена Почетной грамотой за успехи в труде, личный вклад в развитие почтовой связи.  Поздравить победителя и коллектив узла почтовой связи в их профессиональный праздник приехал главный инженер Минского филиала РУП «Белпочта» Юрий  Дворецкий. [caption id="attachment_18451" align="aligncenter" width="448" caption="И. Былюк поздравляет Ю. Дворецкий "][/caption] Выступая перед присутствующими, он поздравил всех с праздником  и отметил, что в трудовых коллективах Министерства связи и информатизации немало людей, знающих свое дело и умеющих работать с полной отдачей. В свою очередь главный специалист отдела экономики райисполкома Елена Макарчук подчеркнула, что благодаря таким руководителям, их ответственности, профессионализму, трудолюбию и выполняются прогнозные показатели социально-экономического развития района. Районный узел почтовой связи Инна Былюк возглавляет с января 2008 года. За непродолжительный период работы удалось обеспечить динамичное развитие и устойчивый рост прогнозных показателей предприятия. За четыре года из 30 отделений сети почтовой связи района отремонтированы и реконструированы 10, с приобретением фирменной мебели и современного оборудования, чем созданы нормальные условия для труда сотрудников и оказания услуг почтовой связи клиентам на достойном уровне. Сегодня на почте оказывается порядка 80 видов услуг, в том числе профильных и непрофильных. Помимо отправки письменной корреспонденции, посылок, мелких пакетов, денежных переводов, выплаты пенсий и пособий можно осуществить оплату коммунальных платежей, услуг мобильных операторов, погашение кредитов и другие платежи. С мая текущего года осуществляется прием бюджетных платежей, в том числе родительская плата за дет-ские дошкольные учреждения. В городском ОПС и магазине «Пралеска» установлен платежно-справочный терминал для приема всех видов платежей наличным и безналичным способом оплаты. По объему оказываемых услуг на протяжении последних лет выручка от услуг почтовой связи на одного жителя района занимает первое место в области и составляет 165-170% от среднеобластной выручки. Одна из самых высоких и насыщенность подпиской в районе. По итогам подписных кампаний на газету «Советская Белоруссия» районный узел неоднократно выходил победителем республиканских конкурсов. – Составляющая труда руководителя – это многогранная составляющая всего коллектива, – делится впечатлениями начальник Копыльского РУПС Инна Былюк. – Безусловно, правовое образование и управленческий опыт, приобретенный за годы работы в органах исполнительной власти, помогают в организации труда коллектива. Но имидж предприятия формируют кадры, которые ежедневно контактируют с людьми. От их грамотности и профессионализма зависит уровень обслуживания, качество оказываемых услуг и, соответственно, удовлетворенность клиентов. Поэтому хочется высказать слова искренней признательности всем работникам системы почтовой связи района – от простого почтальона и оператора связи до специалистов узла и начальников отделений – за каждодневный кропотливый и ответственный труд. А такая высокая оценка моей работы вдохновляет идти вперед, вести за собой коллектив и обязывает не останавливаться на достигнутом. Татьяна БОХАН Фото автора
39

Гран-при — у копылян

16.05.2012
ІV открытый детский фестиваль-конкурс джазовой и эстрадной музыки «JAZZ–TIME 2012» проходил 11-13 мая в г. Солигорске при поддержке управления культуры Миноблисполкома и Солигорского райисполкома. В этом году в нем участвовало более 400 музыкантов из Беларуси и стран ближнего зарубежья. Гран-при фестиваля вручен  детскому образцовому эстрадному оркестру ГУО «Копыльская детская школа искусств» под руководством Льва Конопляника. Поздравляем копылян с победой! Виктория СТРЕЛКИНА  
76

Асноўныя аспекты

16.05.2012
17 мая ў раёне адбудзецца адзіны Дзень інфармавання насельніцтва. Дакладчыкі, адказныя супрацоўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама выедуць у працоўныя калектывы раёна, дзе адбудзецца гутарка на тэму «Галоўныя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь». Марыя ШЭІНА  
46

ФСЗН справил новоселье

16.05.2012
Cостоялось открытие нового здания  Копыльского районного отдела Минского областного управления Фонда социальной защиты населения. Здесь также  будет расположена районная инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды. Символическую красную ленту перерезали председатель Копыльского районного исполнительного комитета Анатолий Жданеня и первый заместитель начальника Минского областного управления Фонда социальной защиты населения Людмила Малышева. [caption id="attachment_18432" align="aligncenter" width="443" caption="А. Жданеня и Л. Малышева"][/caption] В торжественной церемонии открытия также приняли участие председатель Минского областного комитета природных ресурсов и охраны окружающей среды Леонид Шахлевич, заместители председателя райисполкома Алла Романовская и Леонид Бурак. В своих поздравительных речах они пожелали сотрудникам успехов в труде, терпения, и чтобы новый дом  был  наполнен теплом, уютом и любовью. «Всегда приятно собираться по поводу новоселья, - отметила первый заместитель начальника Минского областного управления Фонда социальной защиты населения Людмила Малышева. – Уверена, что сотрудникам Фонда и инспекции будет удобно работать в этом красивом и современном здании, а посетители всегда будут чувствовать здесь приветливое и внимательное отношение к себе». [caption id="attachment_18433" align="aligncenter" width="443" caption="Новое здание ФСЗН"][/caption] Прекрасное дизайнерское оформление помещений действительно предусматривает максимум удобств для всех: светлый и просторный холл, кабинеты сотрудников оборудованы современной мебелью и компьютерной техникой. На стендах — доступная информация обо всех услугах, образцы заполнения заявлений. Продуманы и такие важные вещи, как доступность услуг для людей с ограниченными физическими возможностями. Благодаря установленному при входе пандусу, в помещение можно легко въехать на инвалидной коляске. [caption id="attachment_18434" align="aligncenter" width="443" caption="Знакомство с кабинетами"][/caption] Благословил прекрасное начало и Благочинный церквей Копыльского округа отец Сергий. В свою очередь начальник Копыльского райотдела Миноблуправления ФСЗН Людмила Жукова и начальник районной инспекции природных ресурсов и охраны окружающей   среды Игорь Черкас поблагодарили всех, кто принимал участие в строительстве и открытии нового здания. Татьяна БОХАН Фото автора и Сергея ЛАЗОВСКОГО  
34

Работникам культуры Копыльщины — заслуженная оценка

16.05.2012
Подведены итоги ежегодного соревнования среди отделов культуры районных исполнительных комитетов и учреждений культуры области на лучшую постановку работы по развитию культуры за 2011 год. Среди районов с населением до 50 тысяч человек второе место в области занял отдел культуры Копыльского райисполкома (начальник Наталия Царькова), совсем немного уступив своим коллегам из Клецка. Это не первое признание работы копылян не только на областном, но и на республиканском уровнях. Молодцы! Мария ШЕИНА  
38

Внимание: прямая линия (CMigrator copy 13)

16.05.2012
18 мая 2012 года председатель Минского областного исполнительного  комитета  Борис  Васильевич Батура проведет прямую телефонную линию с жителями Минской области. Прямая линия будет проходить 18 мая с 12.00 до 13.00 по многоканальному телефону (8-017) 500-41-60.  
45

Сям’я — каўчэг выратавання

16.05.2012
На Капыльшчыне адбыўся абласны семінар-практыкум, дзе аналізаваліся традыцыйныя і сучасныя формы работы клубных устаноў нашага раёна з падлеткамі і сем’ямі, а таксама ішла размова аб праводзімых прафілактычных мерапрыемствах па прадухіленні правапарушэнняў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, спецыялісты ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама, дырэктары цэнтраў і дамоў культуры раёнаў сталічнай вобласці, УАЗ “Мінскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”. [caption id="attachment_18416" align="aligncenter" width="443" caption="Сустрэча ўдзельнікаў семінара на песачанскай зямлі"][/caption] Тэма эстэтычнага выхавання і развіцця творчых здольнасцей у дзяцей і падлеткаў як мага лепш адлюстроўвае дейнасць работнікаў сельскіх клубных устаноў культуры. У гэтым прысутныя ўпэўніліся, пабываўшы на дзіцячым канцэрце “Зорачкі Капыльшчыны”, які адбыўся ў Песачанскім Цэнтры культуры і вольнага часу. Выхаванцы навучальных устаноў раёна дарылі ўдзельнікам семінара свае вакальныя і танцавальныя нумары, а ў адказ атрымлівалі шчодрыя апладысменты і нават воклікі “Брава!” [caption id="attachment_18417" align="aligncenter" width="443" caption="На сцэне РЦК — сям’я Брагіных"][/caption] Барацьба з правапарушэннямі, прадухіленне сямейных і бытавых канфліктаў знаходзяцца на пастаянным кантролі ў рэспубліцы, у тым ліку і органаў выканаўчай улады раёна. Але прафілактыка правапарушэнняў, асабліва сярод непаўналетніх, ажыццяўляецца не толькі праваахоўнымі структурамі. Ні для кога не сакрэт, што моладзь часта “захапляецца” разнастайнымі “нездаровымі” хобі. Таму быць убаку ад гэтых праблем работнікам культуры проста немагчыма. Сваю лепту ў паляпшэнне сітуацыі ўносяць створаныя і актыўна функцыянуючыя клубныя фарміраванні, гурткі. [caption id="attachment_18418" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі канцэрта “Зорачкі Капыльшчыны”"][/caption] Таму вельмі актуальнай стала лекцыя Аляксея Аляксандрава, урача-псіхіятра, нарколага аддзела па прафілактыцы наркаманіі УАЗ “Мінскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”. Прадметам сур’ёзнага абмеркавання стала і інфармацыя па наркатрафіку, ужыванні маладымі людзьмі наркатычных і псіхатропных прэпаратаў. Не меншую зацікаўленасць выклікала і знаёмства з дзейнасцю дзіцячага клуба “Іскрынка” Ляшнянскага СДК, якое праходзіла ў рамках тэмы “Сацыялізацыя і духоўная рэабілітацыя сям’і ў дзейнасці праваслаўнай царквы і ў практыцы работы ўстаноў культуры”. А наведаўшы Георгіеўскую царкву ў в. Лешня, работнікі культурных устаноў Міншчыны паслухалі пропаведзь “Сям’я — каўчэг выратавання” і змаглі прыкласціся да цудатворнай іконы св. мучаніка Ваніфацыя. [caption id="attachment_18419" align="aligncenter" width="443" caption="Пра кветкі расказвае Надзея Караленка"][/caption]

Адной з новых сучасных форм работы з дзецьмі і падлеткамі з’яўляецца інтэрактыўны тэатр. Яго асаблівасці і станоўчыя моманты пастаноўкі дзейства прадэманстравалі выхаванцы Цімкавіцкай СШ і работнікі мясцовай установы культуры. У тэатралізаваным прадстаўленні “Што значу я?” на вачах у прысутных дарослыя і дзеці мяняліся ролямі, абыгрываючы праблему бацькоў і дзяцей, дэманструючы свой пункт погляду на вырашэнне праблемы. Асноўныя моманты, на якія неабходна было звярнуць увагу, падкрэсліў педагог-псіхолаг ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна” Пётр Лобаў. У выніку атрымалася цікавая і неардынарная гутарка акцёраў і гледачоў.

[caption id="attachment_18420" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас наведвання Георгіеўскай царквы"][/caption] Напрыканцы першага дня ў Лясноўскім СДК узнімалася роля бацькі ў сямейным выхаванні. Спачатку пра плюсы эстэтычнага выхавання сваіх вучняў расказала падчас экскурсу ў свет кветак настаўніца Лясноўскай СШ Надзея Караленка. А ўжо ў глядзельнай зале на суд удзельнікаў семінара і мясцовых жыхароў прапанавалі конкурсную праграму “Пра бульбу багата ведае наш тата”, якая была аздоблена элементамі жартоўнага прадстаўлення. Зразумела, што яна ўспрымалася ўсімі без выключэння на “ўра”. [caption id="attachment_18421" align="aligncenter" width="443" caption="Конкурс “Пра бульбу багата ведае наш тата”"][/caption]

Наступны дзень семінара-практыкума пачаўся з ушанавання сем’яў раёна, удзельнікаў прафілактычнай акцыі “Здаровая сям’я”. Цікавыя звесткі пра сваіх продкаў, родных паведамілі яны, прадэманстравалі свае таленты і расказалі пра захапленні. З цікавасцю работнікі культуры вобласці паглядзелі аматарскі відэафільм “Падлеткавы ўзрост: вырашаем праблемы разам!”, які распавядаў пра вопыт работы клубных устаноў раёна з падлеткамі асацыяльных паводзін і праблемнымі сем’ямі.

[caption id="attachment_18422" align="aligncenter" width="443" caption="Інтэрактыўны тэатр Цімкавіцкага СДК"][/caption] Напрыканцы мерапрыемства была абмеркавана дзейнасць капыльскіх устаноў культуры па азначанай тэме, падведзены вынікі ўбачанага. У цэлым, толькі станоўчымі аказаліся адзнакі гаспадарам семінара, вопыт якіх па асобных формах работы рэкамендавана ўкараняць у іншых раёнах Міншчыны. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара Інтэрактыўны тэатр Цімкавіцкага СДК