Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

На Капыльшчыну прыехалі вучні і паплечнікі Генадзя Галубовіча

17.05.2012
“Справа творцы жыве і квітнее”, — такую думку выказалі вучні і паплечнікі заслужанага работніка культуры БССР вядомага мастака кнігі Генадзя Міхайлавіча Галубовіча, якія сабраліся ў яго любым і дарагім сэрцу Вялешыне (Сл.-Кучынскі сельсавет) у музеі этнаграфіі і побыту канца ХІХ—пачатку ХХ стст., каб аддаць даніну памяці творцы. [caption id="attachment_18455" align="aligncenter" width="443" caption="Экскурсію па музеі праводзіць Н. Высоцкая"][/caption] Прыкладна ў такі ж сонечны красавіцкі дзень 20 гадоў таму на вялешынскіх могілках родныя, блізкія, сябры і калегі назаўсёды развіталіся з мастаком. “Зараз, праз два дзесяткі гадоў можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ёсць дастойныя прадаўжальнікі справы, культурных традыцый, якія завяшчаў Генадзь Міхайлавіч, — адзначыў, пачынаючы сустрэчу ля ўваходу ў мясцовы музей, кансультант Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Валерый Рагалевіч. – Беларуская кніга прадаўжае выдавацца, прычым на высокім паліграфічным і мастацкім узроўні. Толькі за 2011 год убачыла свет 11 080 выданняў, якія выйшлі вялікімі тыражамі”. [caption id="attachment_18456" align="aligncenter" width="336" caption="Генадзь Галубовіч"][/caption] Вельмі цёпла і пранікнёна ўспамінала пра некаторыя вехі жыцця мастака яго жонка На-дзея Высоцкая. Яна заўсёды для яго была не толькі самым дарагім і блізкім чалавекам, але і паплечнікам, аднадумцай, паколькі і сама ўсё сумленнае жыццё натхнёна аддае мастац-тву. Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар мастацтвазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Надзея Фёдараўна ўнесла важкі ўклад у развіццё беларускай культуры, захаванне яе багатай спадчыны. “Генадзь Міхайлавіч быў проста апантаны сваёй справай, – успамінала Надзея Высоцкая. – Часта бывала такое: я кладуся спаць – ён яшчэ працуе, раніцай прачынаюся – ён ужо працуе”. Генадзь Галубовіч нібы спяшаўся жыць, імкнуўся зрабіць як мага больш. Ён вельмі любіў сваю справу, якой аддаваў сябе цалкам. А яшчэ, па словах тых людзей, якія добра яго ведалі, Генадзя Міхайлавіча вылучала вельмі вялікая любоў да людзей. “Гэта быў  надзвычай шчыры, добразычлівы чалавек, — узгадвае Надзея Высоцкая, — ніколі ні пра кога не гаварыў дрэннага, і ў яго адрас дрэнных слоў я таксама не чула”. [caption id="attachment_18457" align="aligncenter" width="307" caption="Валянціна Шуракова"][/caption] Сярод гасцей, якія завіталі ў гэты дзень у Вялешына, былі, напрыклад, дырэктар выдавецтва “Міжнародны кніжны дом” Валерый Мішчанка, выкладчык Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа Аляксандр Катлінскі, мастацкі рэдактар Барыс Ярота, загадчык выдавецкага аддзела друкарні “Чырвоная зорка” Уладзімір Маеў, мастак, пастаянны член журы конкурсу мастацтва кнігі Валянцін Губараў, вядомы каліграф, мастак Генадзь Мацур. Усе яны ў свой час працавалі пад кіраўніцтвам Генадзя Галубовіча і з гонарам нясуць па жыцці права лічыцца яго вучнямі і паплечнікамі. Не пакінулі без увагі такую падзею і прадстаўнікі нашага раёна – супрацоўнікі Капыльскага раённага краязнаўчага музея на чале з яго дырэктарам Валянцінай Шураковай, старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева, мясцовыя жыхары. Надзея Высоцкая ўзяла на сябе ролю экскурсавода  па  музеі  этнаграфіі і побыту к. ХІХ  – п. ХХ стст., у стварэнні якога яна прымала самы непасрэдны ўдзел, паколькі частка экспазіцыі – гэта асабістыя рэчы Генадзя Галубовіча. Ён вучыўся ў пачатковай школе, якая пэўны час размяшчалася ў гэтым будынку. Удзельнікі імпрэзы пакінулі запісы ў кнізе ганаровых гасцей музея і неацэнны дар – цудоўную кнігу “Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі ХІІ – ХVІІІ стст.”, якую Валерый Рагалевіч уручыў Валянціне Шураковай. Затым усе прысутныя наведалі вясковыя могілкі, дзе на магілу мастака былі ўскладзены вянкі і кветкі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей