Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Лiдар па прызваннi

16.05.2012
Каля трох дзясяткаў гадоў Аляксандр Іванавіч Татарыцкі ўзначальвае прафсаюзную арганізацыю аграрыяў Капыльшчыны. [caption id="attachment_18465" align="aligncenter" width="448" caption="А. І Татарыцкі"][/caption] Сёння – гэта адзін са старэйшых і, адпаведна, самых вопытных лідараў прафсаюзнага руху сталічнай вобласці, да якога па парады і падтрымку звяртаюцца яго маладыя калегі. Безумоўна, у далёкім ужо 1972 годзе бравы салдат Савецкай Арміі Татарыцкі, які, як і ўсе яго саслужыўцы, лічыў дні да “дзембеля”, зусім не бачыў сябе ў гэтай ролі. Ён марыў звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай, але ў якасці агранома. Скончыў падрыхтоўчае аддзяленне Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, паспяхова паступіў на І курс агранамічнага факультэта. Менавіта тут, дзеліцца Аляксандр Іванавіч, адбылася і самая галоўная сустрэча ў яго жыцці – на студэнцкім вечары юнак пазнаёміўся з той адзінай, якая стала яму спадарожніцай на ўсё жыццё, падаравала дзвюх цудоўных дачок, клопатам і ўвагай ахутвае яго ўвесь гэты час. Ядвіга Янаўна, а ў тыя часы проста Ядзя, родам з Гродзеншчыны, але не задумваючыся паехала з маладым мужам на яго радзіму – на Капыльшчыну. Родам Аляксандр Іванавіч з Пятрылава. Менавіта там адбылося станаўленне яго характару, нарадзілася жаданне прысвяціць сябе працы ў сельскай гаспадарцы. Ён добра ведаў смак земляробскага хлеба, паколькі ўвесь час у калгасе шчыравалі яго бацькі. Малады аграном пачаў сваю працоўную біяграфію ў калгасе імя Леніна (цяпер ф-л “Лакнея”). Але праз год атрымаў нечаканую прапанову – стаць інструктарам Капыльскага райкама КПБ. Відаць, заўважылі ў хлопцы лідарскую жылку, якую неабходна было развіваць. Ад такіх прапаноў, вядома ж, не адмаўляюцца, тым больш на тыя часы. Як кажа, усміхаючыся, сам Аляксандр Іванавіч: “Партыя сказала – трэба, я адказаў – гатовы!” Праўда, праз пяць гадоў усе планы пера-крэсліла сур’ёзная аперацыя, якая пацягнула за сабою “букет” балячак. Тым не менш, малады арганізм здолеў справіцца. І ў 1985 годзе Аляксандр Татарыцкі пачаў асвойваць новае для сябе месца працы – яго абралі старшынёй райкама прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. Заўтра наш герой будзе прымаць самыя сардэчныя віншаванні з юбілеем ад родных і блізкіх, калег і добрых знаёмых. І пажаданні добрага здароўя, бадзёрасці, аптымізму і творчага даўгалецця будуць самымі, бадай, шчырымі. Маргарыта  САКОВІЧ Фота  Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей