118
На Капыльшчыне ідзе касавіца
27.05.2012
Па стане на 25 мая ўжо скошаны травы першым укосам на 2380 гектарах, у тым ліку за апошні дзень — на 570 га.
Касілкі працуюць як на лугапашавых угоддзях (скошана 1094 га), так і палетках са шматгадовымі травамі (1286 га). Ужо ўбрана 1096 гектараў, або 46% да скошанага.
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, на названую дату пакуль не распачалі касавіцу толькі ў ААТ “Душава”. Лічаныя гектары на рахунку МАУП «Доктаравічы», РСУП «С «Прамень», ААТ «Малінава», ЗАТ «Жыліхава», ААТ «Праснакі». Затое ф-л “Лакнея” ўжо выканаў план па скошванні траў першым укосам на 68%, ААТ “Піянер-Агра” — на 50%.
На рахунку ААТ “Старыца-Агра”, КСУП “Грозава-агра” і ААТ “Ціміразеўскі” першыя тоны высушанага сена. Вядуць закладку сянажных траншэй у ААТ “Старыца-Агра” (3300 т), “Піянер-Агра” (3010 т), “Ціміразеўскі” (1240 т), ф-ле “Лакнея” (935 т), ДП “С “Лясное” (241,6 т), РСУП “Бабоўня” (220 т).
Ужо нарыхтавана 2545 тон кармавых адзінак, або 0,6 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии