Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

33

“Тыдзень лесу-2013” на Капыльшчыне

13.05.2013
У рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу-2013” на тэрыторыі ДЛГУ “Капыльскі лясгас” пасаджана звыш 305 тысяч адзінак лясных культур на 61 га. Удзел у гэтым экалагічным мерапрыемстве прынялі звыш 600 чалавек, пераважная большасць якіх — школьнікі (звыш 400). Акрамя пасадкі лесу, праводзілася і добраўпарадкаванне тэрыторый: адрамантаваны тры месцы адпачынку, ачышчаны ад захламленасці 20 га лясных угоддзяў. Не засталіся ўбаку ад акцыі і грамадскія аб’яднанні. У прыватнасці, члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа разам з маладзёжнымі лідарамі раёна займаліся высадкай сеянцаў дуба і каштана каля в. Аножкі. Толькі станоўчыя водгукі за сваю працу яны атрымалі ад памочніка ляснічага Капыльскага лясніцтва Сяргея Еўсючэні. А намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Капыльскі лясгас” Алена Курловіч яшчэ раз нагадала пра мэты і задачы акцыі, а таксама расказала пра прыладу для пасадкі лесу — меч Колесава, 130-годдзю якога і прысвячалася сёлетняе мерапрыемства. Сяргей КОЗЕЛ  
41

Ушанаванне лідараў

13.05.2013
Штогод раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу арганізоўваюць спаборніцтвы сярод удзельнікаў вясенне-пасяўной кампаніі. Па традыцыі імёны пераможцаў заносяцца на Дошку гонару ў раённай газеце “Слава працы”, а таксама адбываецца ўшанаванне лепшых механізатараў на працоўных месцах. Днямі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі, вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Таццяна Віяленцій наведалі ААТ “Старыца-Агра”. Яны павіншавалі з працоўнымі поспехамі Васіля Чабатарова, які з’яўляецца лепшым у раёне на сяўбе яравых культур, і Сяргея Гаргуна, які вызначаецца на падрыхтоўцы глебы. Лідарам былі ўручаны “маланкі”-падзякі, вымпелы і каштоўныя падарункі (здымак 2). У гэты ж дзень быў ушанаваны і Уладзімір Казакевіч з ААТ “Ціміразеўскі” – лепшы на падкормцы азімых, сенажацяў і пашаў. Для таго, каб заахвоціць моладзь, занятую на вясенняй пасяўной, аддзелам па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прынята рашэнне наведаць сельгаспрадпрыемствы раёна, дзе найбольш маладых людзей заняты на палявых работах. На мінулым тыдні начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч пабывала ў ААТ “Старыца-Агра” і “Скабін” (у іх налічваецца дзесяць і сем маладых механізатараў, адпаведна), дзе не толькі сустрэлася з маладзёжнымі калектывамі, але і ўручыла памятныя сувеніры (здымак 1). Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  
68

«Розныя дзеці - роўныя магчымасці»

13.05.2013
З 8 мая па 1 чэрвеня Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць штогадовы рэспубліканскі месячнік пад дэвізам “Розныя дзеці – роўныя магчымасці”. Яго мэты – аказанне дабрачыннай і гуманітарнай дапамогі дзецям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, дзецям-інвалідам, якія знаходзяцца ў дзіцячых дамах-інтэрнатах і прытулках; навучанне бацькоў дзяцей-інвалідаў аказанню першай дапамогі. Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі БТЧК Ніна Жук, на Капыльшчыне ў ходзе месячніка будуць арганізаваны мерапрыемствы па зборы ахвяраванняў ад насельніцтва і арганізацый пад назвай “Сагрэйце дзіцячыя сэрцы”, акцыя па бяспецы дарожнага руху, конкурс тэматычных дзіцячых малюнкаў “Сябруюць дзеці на планеце” і інш.  Да 150-годдзя гуманітарнай дзейнасці Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адбудзецца лёгкаатлетычны “Забег у 150 гадоў”. Сяргей КОЗЕЛ  
71

«Трезвый водитель» — так называется акция, которая проводится в районе с 4 по 14 мая с. г.

13.05.2013
Управление транспортом в состоянии алкогольного опьянения – одно из самых серьезных нарушений Правил дорожного движения. Печальная статистика свидетельствует, что около 12% ДТП, совершаемых по вине водителей, связано с употреблением алкоголя перед поездкой. За 4 месяца 2013 года на территории Копыльского района совершено 1 дорожно-транспортное происшествие водителем, находившимся в состоянии алкогольного опьянения. Так, 27 апреля 2013 года около 22.15 часов гр-н Ю. Полимонов, житель г. Минска, находясь в состоянии алкогольного опьянения, управлял автомобилем «Мазда 323». Двигаясь по автодороге Братково-Зараковцы, вблизи аг. Братково Копыльского района, он совершил наезд на стоявших на проезжей части автодороги двух пешеходов, которые с различными телесными повреждениями были помещены в Копыльскую ЦРБ. Тяжесть последствий дорожно-транспортных происшествий, совершенных водителями в состоянии опьянения, значительно выше по сравнению с остальными авариями: в полтора раза больше смертельных случаев и тяжелых травм у пострадавших. Наезды, столкновения и опрокидывания совершают нетрезвые водители независимо от погодных и дорожных условий, настигая свои жертвы в самый неожиданный момент. Пьяные водители неадекватно оценивают расстояние, скорость и геометрию дороги. Под хмелем все трассы кажутся им ровными и прямыми, а скорость слишком маленькой. Словно нарочно демонстрируют, как нельзя ездить за рулем, нарушают всевозможные запреты: превышают скорость, игнорируют знаки, подрезают машины. Причем в нетрезвом состоянии в основном попадаются молодые люди до 30 лет, среди них есть и такие, которые уже были лишены прав и при этом еще умудряются ездить без них. Уважаемые граждане! Не допустите беды! Если вы видите или знаете, что транспортным средством управляет водитель в состоянии алкогольного опьянения, срочно сообщите в дежурную часть Копыльского РОВД по телефону 55-1-47 или GSM 102 (звонок бесплатный). Возможно, ваша информация убережет жизнь одному человеку и не позволит сломать судьбу другому. ОГАИ Копыльского РОВД  
68

Дети войны

13.05.2013
В год, когда началась Великая Отечественная война, Павлу Бондареву исполнилось 12 лет. И хотя жил он тогда в Новосибирской области и видеть своими глазами все зверства, которые чинили фашистские захватчики, не мог, война оставила свой отпечаток и на его судьбе. Отец Павла Алексеевича умер еще в начале 1941 года, мать вышла замуж снова (в семье было семеро детей, которых не прокормить одной), но и новый муж был не одинок — воспитывал пятерых наследников. Большая семья поселилась в совхозе «Большевик». Мать стала работать дояркой на ферме, часто ей на помощь прибегали и дети. «В 1939 году моего старшего брата призвали в Красную Армию, — вспоминает Павел Алексеевич. — Служил он на Дальнем Востоке, и в 41-м мы его уже ожидали домой. А тут война… Конечно, ни о каком возвращении и речи не было. Его часть срочно перебросили на фронт. Вскоре прислали повестки еще трем моим братьям, а в конце войны довелось повоевать пятому представителю нашей семьи. Получили мы и две похоронки…» Кроме постоянных волнений за судьбу ушедших на фронт братьев, война запомнилась Павлу и его сверстникам необходимостью наравне со взрослыми трудиться на совхозных полях и фермах. Создавались ученические бригады: зимой ребята учились, а с началом полевых работ спешили на помощь. А еще было голодно… Хлеб выдавали по карточкам, что-то к хлебу удавалось найти с трудом. В селе появились эвакуированные. «В нашем доме поселились ленинградки — учительница Эрна Ивановна со своей дочерью, — вспоминает Павел Алексеевич. — Они уехали из родного города еще до блокады и прожили с нами почти всю войну. После победы многие вернулись домой, но поскольку Эрна Ивановна по национальности — немка, ей дорога в Ленинград была заказана. Мало того, вскоре ее лишили возможности преподавать в школе, и женщине пришлось работать на кирпичном заводе». Свою первую профессию Павел получил, как и многие в то время, в ФЗУ  (фабрично-заводское училище), которое готовило кадры для Новосибирского металлургического завода. После шести месяцев учебы молодого электромонтера направили работать на завод — он занимался ремонтом мостовых кранов. В 1950 году призвали в Вооруженные Силы и направили во Владивосток. Окончив с отличием школу оружия и получив специальность «торпедист», Павел продолжил службу в Советской Гавани в дивизионе торпедных катеров, затем — на кораблях с ракетными установками. После окончания срочной службы остался на флоте. Перевез на Дальний Восток свою семью, в которой к тому времени уже было двое маленьких детей – сын Леонид и дочь Мария. Позже родилась и младшенькая Люба. В 1973 году, когда наступило время выходить в запас, мичман Бондарев выбрал для дальнейшего места жительства солнечную Молдавию. В Бендеры уезжал, имея медали «За безупречную службу» 1-й, 2-й и 3-й степеней, к которым впоследствии добавилась медаль «За трудовую доблесть», полученная уже по результатам плодотворного труда в мелиорации. К сожалению, в судьбе каждого человека есть как светлые, так и печальные страницы. Не обошла беда и дом Павла Алексеевича: ему довелось проводить в последний путь свою жену Александру. Но время притупляет боль. И вот в один из дней, как сказал Павел Алексеевич, встретились два одиночества. Нина Федоровна родом из Беларуси (в свое время и ее пути-дороги завели в Молдавию). Может быть, и решение переехать в Беларусь было продиктовано этой причиной. Тем более, что здесь, в Копыле, живет ее единственная дочь. Сегодня Бондаревы обживают купленную в нашем городе квартиру, в скором времени, после проведенного ремонта, надеются справить новоселье. Тем более, что летом из Хабаровского края собираются приехать дети Павла Алексеевича с внуками. Маргарита САКОВИЧ Фото автора  
55

Песняй славяць Беларусь

13.05.2013
Штогод да Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне абаронным таварыствам праводзяцца рэспубліканскія фестывалі патрыятычнай песні ДТСААФ. У гэтым годзе адбыўся трэці, дэвізам якога сталі словы “Жыву ў любові да Беларусі”. Гэты фестываль прайшоў у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “ДТСААФ слаўнае імя – мацней справамі сваімі!”, прысвечанай ХІV з’езда ДТСААФ. Канкурсанты з Капыльскага раёна прымалі ўдзел у намінацыях: песні героіка-патрыятычнай тэматыкі, песні пра Беларусь “Вечна жыві і квітней, Беларусь!”, песні грамадзянскай і лірычнай тэматыкі “Нам песня будаваць і жыць дапамагае”.  У другім адборачным туры сярод раённых арганізацыйных структур ДТСААФ Капыльшчыну прадстаўлялі Марыя Брылеўская (СШ № 2 г. Капыля, мастацкі кіраўнік Таццяна Ермаловіч), Настасся Карповіч (гімназія № 1 г. Капыля), Вячаслаў Курчык (РАС ДТСААФ). Нашы канкурсанты выступілі ўдала. У намінацыі “Вечна жыві і квітней Беларусь” Настасся Карповіч адзначана спецыяльным прызам “Музычнае адкрыццё ДТСААФ” за высокае выканальніцкае майстэрства і стварэнне сучаснага песеннага вобразу ДТСААФ. У намінацыі “Песні грамадзянскай і лірычнай тэматыкі” Марыя Брылеўская ўдастоена Гран-пры. Вячаслаў Курчык адзначаны прызам глядацкіх сімпатый. На заключны тур фестывалю з шасці канкурсантаў, якія прадстаўлялі Мінскую вобласць, трапілі двое прадстаўнікоў Капыльскай РАС ДТСААФ – Марыя Брылеўская і Вячаслаў Курчык. І зноў перамога.  Марыя Брылеўская стала лаўрэатам першай прэміі, а Вячаслаў Курчык – лаўрэатам трэцяй прэміі. Марыя Брылеўская разам з аркестрам Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь таксама прымала ўдзел у канцэрце, які праходзіў у Цэнтральным Доме афіцэраў для дэлегатаў ХІV з’езда ДТСААФ. 8 мая ў Рэспубліканскім Доме ДТСААФ адбудзецца сход і святочны канцэрт, прысвечаны Дню Вялікай Перамогі. На ім выступяць лаўрэаты ІІІ Рэспубліканскага фестывалю патрыятычнай песні ДТСААФ “Жыву ў любові да Беларусі!” Марыя Брылеўская і Вячаслаў Курчык. Аляксандр КАСІНСКІ, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Фота Маргарыты САКОВІЧ  
69

Светлы ўспамін

13.05.2013
Для мяне ўспаміны пра святкаванне 9 мая пачынаюцца з класнай гадзіны, якую праводзіла наш кіраўнік Комлач (Багдановіч) Святлана Сямёнаўна. На школьнай дошцы заўсёды вісеў плакат, дзе на чорным фоне сфатаграфаваны рукі старой жанчыны, якія трымаюць фотакартку сына-салдата. І подпіс: “2 мільёны чалавек загінула”. Памятаю, як кожны год прымала ўдзел у святочным шэсці. Да гэтага мы рыхтавалі марш пад песню на ваенную тэму. Мабыць, у класе 6-м гэта была “По морям, по волнам”. Нам дапамагала рэпеціраваць выхавацель ГПД Ніна Уладзіміраўна Пракарына. Выстройваліся роўнымі радамі, і пад гукі сваёй жа “музыкі” рухаліся па плошчы перад трыбунай. У руках – традыцыйныя цюльпаны, транспаранты. Усе школьнікі – у адзінай для таго часу піянерскай форме: сінія пілоткі, такога ж колеру спадніцы ў дзяўчынак і шорты ў хлопчыкаў. А потым уручалі кветкі ветэранам. Я вельмі ганарылася сваім дзядулем, Лук’янчыкам Іванам Максімавічам, таму і падарыць букецік з цюльпанаў (якія, дарэчы, выраслі ў яго ж садзе) імкнулася менавіта яму. А вось якім было святкаванне для піянеркі пачатку 70-х гадоў Тамары Івановай, навучэнкі Ванелевіцкай школы, а потым і настаўніцы, толькі ўжо СШ № 1 г. Капыля. Яна памятае, што ў той час не было фабрычных паштовак, таму іх малявалі самі школьнікі. І ўжо затым разносілі па хатах і дарылі ветэранам. Былых салдатаў за- прашалі да сябе на класныя гадзіны, дзе тыя вельмі цікава распавядалі пра свае подзвігі. Тамара Іванаўна памятае, як усім школьнікам вельмі хацелася падыйсці і дакрануцца да медалёў, вельмі хацелася быць такімі ж смелымі. Тамара была актывісткай: узначальвала піянерскую дружыну школы, таму ў яе акрамя абавязковага чырвонага гальштука былі яшчэ і палоскі-нашыўкі на кашулі. Ванелевічы – цэнтр ранейшага калгаса “Піянер”, таму мітынг праходзіў менавіта там. Школьнікаў везлі на машыне, лепшыя з піянераў стаялі ў ганаровай варце. Дзіяна ТКАЧЭНКА  
42

Мы - наследники славной традиции

12.05.2013
12 мая — День Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь. В соответствии с Указом Президента Республики Беларусь № 157 от 26 марта 1998 г. ежегодно во второе воскресенье мая отмечается государственный праздник — День Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь. Атрибутами любого суверенного государства являются государственные флаг, герб и гимн. Эти символы Республики Беларусь отражают исторические, духовные и нравственные черты нации, особенности культуры и мировоззрения белорусского народа, его стремление к самоопределению и самостоятельному развитию. Окончательное установление нынешней символики Беларуси произошло в 1995 г. Тогда на республиканском референдуме граждане республики выразили несогласие с бело-красно-белым флагом и гербом «Погоня», установленными в 1991 г., и поддержали ныне существующую символику, как наиболее отвечающую реалиям современного развития белорусского государства. В этот день утром на флагштоке на Октябрьской площади столицы поднимают Государственный флаг Республики Беларусь. На церемонии присутствуют ветераны, молодежь, представители общественных объединений, трудовых коллективов столицы. Аналогичные мероприятия проходят и в других городах республики.  
66

«Мы помним! Мы гордимся!»

09.05.2013
Патриотическую акцию под таким названием провели ученики Каменской школы. Ее целью было установление и благоустройство мест захоронения земляков-партизан. Исследование и анализ паспортов воинских захоронений и именных списков безвозвратных потерь личного состава партизанских отрядов, действовавших на территории бывшего Гресского района, провел ученик 8 класса Максим Тихонович.  Он сразу столкнулся с трудностями. Например, партизаны Барнатович, Демидчик, Мисюченко и Федорович, согласно именным спискам захоронений, одновременно похоронены в братских могилах д. Бор Копыльского района и д. Белый Бор Слуцкого района. Путем кропотливого изучения именных списков безвозвратных потерь личного состава, Максим скорректировал списки захоронений партизан в деревнях Камень, Бор, Осовец и Белый Бор. Ребята изготовили таблички с именами для каждой братской могилы, где похоронены наши земляки. 27 апреля группа учеников и педагогов в составе Максима Тихоновича, Андрея Агеева, Яны Алишевич, Анастасии Бобер, Ирины Иосифовны Тагиль и Игоря Викторовича Крепского, проехав в общей сложности 150 километров, посетила пять воин-ских захоронений. Первой на маршруте лежала д. Бор Слобода-Кучинского сельсовета. На сельском кладбище в  братской  могиле нашел последнее пристанище девятнадцатилетний партизан отряда имени 26-летия Октября бригады имени А. Суворова Барнатович Казимир Иосифович, который родился в д. Подлужье. Максиму Тихоновичу удалось установить имена двух неизвестных из этого захоронения. Это партизаны Жоголев Владимир Павлович и Прокопович Владимир Павлович. К основанию памятника была закреплена табличка с семью именами. Историю возникновения братской могилы рассказал членам группы местный житель, Станислав Петрович Михайловский, которому в 1944 году исполнилось 11 лет. К памятнику на братской могиле, которая находится на сельском кладбище аг. Камень, была прикреплена табличка с именем Коледы Ивана Николаевича, который погиб 11 декабря 1943 года во время прорыва партизанской зоны в районе д. Пуково. В д. Покрашево Слуцкого района участники акции надеялись установить судьбу партизан отряда имени М. Фрунзе Зубени Василия Поликарповича и Зубени Екатерины Кирилловны. Было установлено, что два десятка лет назад ученики  школы д. Замостье шефствовали над тремя воинскими захоронениями, расположенными на сельском кладбище в д. Покрашево. Сегодня ученики благоустраивают только одно. Два захоронения утеряны. Возможно, среди них и то, где покоятся супруги Зубеня. На кладбище д. Белый Бор Гацуковского сельсовета находится могила Русаковича Ивана Трофимовича. По паспорту захоронения вместе с ним похоронено еще восемь бойцов. Но по документам 1943-1944 годов все они захоронены в других населенных пунктах. После недлительного привала с костром и горячим обедом, группа отправилась в конечный пункт маршрута – д. Осовец Комсомольского сельсовета. Наведя порядок на могиле и вокруг нее, ребята закрепили на основании памятника табличку с именами тринадцати партизан, которые удалось установить во время исследовательской работы (на снимке). Игорь КРЕПСКИЙ, учитель Каменской СШ Фото автора  
51

Маршал з Беларусі

09.05.2013
(урывак) Прапануем урывак з расказу Міколы Цімошака пра маршала авіяцыі С. А. Красоўскага, які нарадзіўся ў канцы ХІХ стагоддзя на маляўнічай быхаўскай зямлі. Марыў стаць лясніком, аднак усё сваё жыццё прысвяціў авіяцыі. Ні людзям, ні подзвігам, якія здзейснілі лётчыкі Другой і Сямнаццатай паветраных армій у час камандавання імі генералам Красоўскім, няма ліку. Каб уявіць сабе складанасць такой задачы, варта прыгадаць некаторыя лічбы. Вярхоўны Галоўнакамандуючы 51 раз аб’яўляў падзяку Другой паветранай арміі за паспяховыя баявыя дзеянні. Пераважная колькасць злучэнняў і часцей сталі гвардзейскімі, атрымалі ганаровыя назвы і ордэны СССР. 228 авіятараў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Самыя храбрыя, выдатнейшыя з выдатнейшых майстры паветранага бою, бомбавых удараў і штурмоўкі, сталі двойчы Героямі Савецкага Саюза – іх 17 чалавек. Пачынаў лік збітым фашысцкім самалётам у баях на Курскай дузе ў арміі Красоўскага Іван Кажадуб, які пасля стаў тройчы Героем Савецкага Саюза. Тут ён збіў 10 варожых самалётаў. Другі тройчы Герой Савецкага Саюза Аляксандр Пакрышкін знахо- дзіўся ў 2-й паветранай арміі да завяршэння вайны. На парадзе Перамогі ў Маскве ён пранёс авеяны славай Сцяг 2-й паветранай арміі. Імя камандарма Красоўскага ў ваеннай літаратуры ўспамінаецца часта. З гэтых, часам сціплых радкоў, са слоў тых, хто з ім дзяліў франтавы ваенны хлеб, можна скласці ўяўленне аб яго характары, адносінах да справы, да людзей. Вось як гаворыць пра Красоўскага камандуючы Першым Украінскім фронтам маршал Конеў: “Мне хочацца сказаць некалькі слоў аб авіятарах, якія дзейнічалі на нашым фронце ў складзе 2-й паветранай арміі пад камандаваннем генерал-палкоўніка Сцяпана Акімавіча Красоўскага. Сам генерал Красоўскі – стары салдат, выпрабаваны баявы камандзір, які выдатна ведае не толькі авіяцыйную справу, але і наземныя войскі, іх службу і патрэбы. У яго распараджэнні была адна з самых буйных авіяцыйных армій – да трох тысяч самалётаў. Падтрымліваючы наступленне наземных войск, яму даводзілася праводзіць аперацыі вялікага размаху… У мяне аб генерале Красоўскім склалася думка, як аб вельмі здольным авіяцыйным начальніку”. М. Цімошак  
33

Героический Брест

09.05.2013
Двадцать второго... Двадцать второго... Двадцать второго В четыре утра Первые бомбы Летели над Брестом – Черными буквами слово – ВОЙНА. Стоны, снаряды, Треск автоматов – Все приняла на себя страна. Бог мой, о, сколько Погибло солдат. Что ты наделала С миром, война? Политая кровью, Омытая потом, Многое помнит земля. Знают об этом Мертвые дзоты, Знают живые края. Я и друзья мои Знают об этом, Мир обязательно Должен знать: Брест не погиб. И герои бессмертны, Спасшие Родину-мать! Алесь МАКАРЕНКО