З 8 мая па 1 чэрвеня Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць штогадовы рэспубліканскі месячнік пад дэвізам “Розныя дзеці – роўныя магчымасці”.
Яго мэты – аказанне дабрачыннай і гуманітарнай дапамогі дзецям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, дзецям-інвалідам, якія знаходзяцца ў дзіцячых дамах-інтэрнатах і прытулках; навучанне бацькоў дзяцей-інвалідаў аказанню першай дапамогі.
Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі БТЧК Ніна Жук, на Капыльшчыне ў ходзе месячніка будуць арганізаваны мерапрыемствы па зборы ахвяраванняў ад насельніцтва і арганізацый пад назвай “Сагрэйце дзіцячыя сэрцы”, акцыя па бяспецы дарожнага руху, конкурс тэматычных дзіцячых малюнкаў “Сябруюць дзеці на планеце” і інш. Да 150-годдзя гуманітарнай дзейнасці Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адбудзецца лёгкаатлетычны “Забег у 150 гадоў”.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии