Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

“Тыдзень лесу-2013” на Капыльшчыне

13.05.2013
У рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу-2013” на тэрыторыі ДЛГУ “Капыльскі лясгас” пасаджана звыш 305 тысяч адзінак лясных культур на 61 га. Удзел у гэтым экалагічным мерапрыемстве прынялі звыш 600 чалавек, пераважная большасць якіх — школьнікі (звыш 400). Акрамя пасадкі лесу, праводзілася і добраўпарадкаванне тэрыторый: адрамантаваны тры месцы адпачынку, ачышчаны ад захламленасці 20 га лясных угоддзяў. Не засталіся ўбаку ад акцыі і грамадскія аб’яднанні. У прыватнасці, члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа разам з маладзёжнымі лідарамі раёна займаліся высадкай сеянцаў дуба і каштана каля в. Аножкі. Толькі станоўчыя водгукі за сваю працу яны атрымалі ад памочніка ляснічага Капыльскага лясніцтва Сяргея Еўсючэні. А намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Капыльскі лясгас” Алена Курловіч яшчэ раз нагадала пра мэты і задачы акцыі, а таксама расказала пра прыладу для пасадкі лесу — меч Колесава, 130-годдзю якога і прысвячалася сёлетняе мерапрыемства. Сяргей КОЗЕЛ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей