Штогод раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу арганізоўваюць спаборніцтвы сярод удзельнікаў вясенне-пасяўной кампаніі. Па традыцыі імёны пераможцаў заносяцца на Дошку гонару ў раённай газеце “Слава працы”, а таксама адбываецца ўшанаванне лепшых механізатараў на працоўных месцах.
Днямі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі, вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Таццяна Віяленцій наведалі ААТ “Старыца-Агра”. Яны павіншавалі з працоўнымі поспехамі Васіля Чабатарова, які з’яўляецца лепшым у раёне на сяўбе яравых культур, і Сяргея Гаргуна, які вызначаецца на падрыхтоўцы глебы. Лідарам былі ўручаны “маланкі”-падзякі, вымпелы і каштоўныя падарункі
(здымак 2). У гэты ж дзень быў ушанаваны і Уладзімір Казакевіч з ААТ “Ціміразеўскі” – лепшы на падкормцы азімых, сенажацяў і пашаў.

Для таго, каб заахвоціць моладзь, занятую на вясенняй пасяўной, аддзелам па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прынята рашэнне наведаць сельгаспрадпрыемствы раёна, дзе найбольш маладых людзей заняты на палявых работах. На мінулым тыдні начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч пабывала ў ААТ “Старыца-Агра” і “Скабін” (у іх налічваецца дзесяць і сем маладых механізатараў, адпаведна), дзе не толькі сустрэлася з маладзёжнымі калектывамі, але і ўручыла памятныя сувеніры
(здымак 1).
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии