Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Светлы ўспамін

13.05.2013
Для мяне ўспаміны пра святкаванне 9 мая пачынаюцца з класнай гадзіны, якую праводзіла наш кіраўнік Комлач (Багдановіч) Святлана Сямёнаўна. На школьнай дошцы заўсёды вісеў плакат, дзе на чорным фоне сфатаграфаваны рукі старой жанчыны, якія трымаюць фотакартку сына-салдата. І подпіс: “2 мільёны чалавек загінула”. Памятаю, як кожны год прымала ўдзел у святочным шэсці. Да гэтага мы рыхтавалі марш пад песню на ваенную тэму. Мабыць, у класе 6-м гэта была “По морям, по волнам”. Нам дапамагала рэпеціраваць выхавацель ГПД Ніна Уладзіміраўна Пракарына. Выстройваліся роўнымі радамі, і пад гукі сваёй жа “музыкі” рухаліся па плошчы перад трыбунай. У руках – традыцыйныя цюльпаны, транспаранты. Усе школьнікі – у адзінай для таго часу піянерскай форме: сінія пілоткі, такога ж колеру спадніцы ў дзяўчынак і шорты ў хлопчыкаў. А потым уручалі кветкі ветэранам. Я вельмі ганарылася сваім дзядулем, Лук’янчыкам Іванам Максімавічам, таму і падарыць букецік з цюльпанаў (якія, дарэчы, выраслі ў яго ж садзе) імкнулася менавіта яму. А вось якім было святкаванне для піянеркі пачатку 70-х гадоў Тамары Івановай, навучэнкі Ванелевіцкай школы, а потым і настаўніцы, толькі ўжо СШ № 1 г. Капыля. Яна памятае, што ў той час не было фабрычных паштовак, таму іх малявалі самі школьнікі. І ўжо затым разносілі па хатах і дарылі ветэранам. Былых салдатаў за- прашалі да сябе на класныя гадзіны, дзе тыя вельмі цікава распавядалі пра свае подзвігі. Тамара Іванаўна памятае, як усім школьнікам вельмі хацелася падыйсці і дакрануцца да медалёў, вельмі хацелася быць такімі ж смелымі. Тамара была актывісткай: узначальвала піянерскую дружыну школы, таму ў яе акрамя абавязковага чырвонага гальштука былі яшчэ і палоскі-нашыўкі на кашулі. Ванелевічы – цэнтр ранейшага калгаса “Піянер”, таму мітынг праходзіў менавіта там. Школьнікаў везлі на машыне, лепшыя з піянераў стаялі ў ганаровай варце. Дзіяна ТКАЧЭНКА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей