Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

30

ПРИЕМ ГРАЖДАН (CMigrator copy 18)

12.09.2013
В пятницу, 13 сентября, с 11.00 до 13.00 в кабинете №39 (2-й этаж) Копыльского райисполкома прием граждан и юридических лиц проведет председатель Комитета по труду, занятости и социальной защите Минского облисполкома Олег Алексеевич СЕМЕНЧУК. Предварительная запись по тел. 55-5-66.  
53

У вытворчасцi малака - сiтуацыя неадназначная

12.09.2013
У раёне складваецца няпростая сітуацыя па вытворчасці малака. Практычна ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах назіраецца яе зніжэнне. Па каментарыі мы звярнуліся да першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталя Аляксандравіча РАКЕВІЧА: – Сапраўды, сітуацыя неадназначная. Толькі дзевяць гаспадарак можна адзначыць са станоўчага боку, дзе валавая вытворчасць малака вышэй за ўзровень мінулага года. У ліку лепшых можна назваць ААТ “Піянер-Агра” (117% да 2012 г.), ЗАТ “Жыліхава” (114%), ААТ “Мажа-Агра” (109%) і яшчэ шэсць сельгасарганізацый, дзе атрымліваюць ад 100% да 110%. У астатніх жа заданне не выконваецца. Сярэдні надой ад адной каровы – 11,7 кг, што на 310 г менш, чым летась. Гэты паказчык таксама вельмі нізкі для нашага раёна. Пачынаючы з 1 верасня, мы патрабуем, каб жывёла была пераведзена на зімовы рацыён: яе трэба прывучыць да сенажу, сіласу, таксама неабходна ўводзіць і жом, які з’яўляецца стабілізатарам вытворчасці малака. На жаль, толькі сем гаспадарак пакуль што ўвялі яго ў рацыён. Асноўнай прычынай недаатрымання малака магу назваць недапрацоўку спецыялістаў і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Горш за ўсіх у гэтым напрамку працуе ф-л “В. Раёўка”, дзе атрымліваюць толькі 6,2 кг малака ад адной каровы (“мінус” 3,5 кг да ўзроўню мінулага года), а па валавой вытворчасці – толькі 62%. Трэба адзначыць, што спецыялісты зоаветслужбы поўнасцю бяздзейнічаюць. Не на належным узроўні арганізавана работа і ў СГФ “Крыніца”, РСУП “С “Прамень”, дзе дояць толькі 8,7 кг малака ад адной каровы. Як ужо адзначалася, для выпраўлення сітуацыі адназначнае патрабаванне – усім гаспадаркам завезці жом, увесці яго па 10-12 кг у рацыён, прыступіць да скормлівання сенажу, шроту, жмыху, канцэнтратаў. А да 10 верасня дойны статак павінен быць пастаўлены ў памяшканні. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  
38

Паштавiкi на сяле - людзi паважаныя

12.09.2013
У аддзяленні паштовай сувязі “Бабоўня” з асаблівай павагай адносяцца  і  дапамагаюць кожнаму, хто да іх звяртаецца. [caption id="attachment_30021" align="aligncenter" width="443" caption="Г. У. Жук"][/caption] Нас сустрэла загадчыца Раіса Вароненка, якая і расказала пра арганізацыю работы. Аддзяленне абслугоўвае 8 населеных пунктаў: Рымашы, Лоцвіны, Бабоўня, Руднікі, Засцеб’е, Язвіны, Каласаўшчына і Выня. Жыхары гэтых вёсак выпісваюць больш за тысячу экзэмпляраў газет і часопісаў. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца “СБ: Беларусь Сегодня”, больш маладыя любяць пачытаць “Комсомольскую правду”. У пашане – “Гаспадыня”, “Садоўнік і агароднік”, “1000 советов” і новы часопіс “Сваты”, але “Слава працы” – фаварыт. – Вяскоўцы цікавяцца, што адбываецца ў раёне, – расказвае Раіса Пятроўна. – Калі змяняецца тыраж на рэспубліканскія ці абласныя газеты, то на “Слава працы” ён узрастае яшчэ больш. Самым актыўным чытачом называюць Івана Якубовіча. Ён пастаянны падпісчык не толькі раёнкі, але і іншых шматлікіх выданняў. Газеты і часопісы карыстаюцца асаблівай павагай у настаўнікаў, а таксама ў пенсіянераў. Акрамя падпіскі ў работнікаў аддзялення ёсць і іншыя абавязкі. У вёсках шмат пажылых людзей, якім складана пайсці ў магазін. Таму паштальёны стараюцца дапамагчы ўсім – каму падвезці прадукты, лекі ці аплаціць крэдыт у банку і г. д. [caption id="attachment_30023" align="aligncenter" width="443" caption="Р. П. Вароненка"][/caption] Калектыў склаўся вельмі дружны і адданы любімай справе. Акрамя загадчыцы тут працуюць паштальёны: Ірына Уладзіміраўна Пашкевіч, Наталля Аляксандраўна Дубоўская, Канстанцін Мікалаевіч Ткачук, Ганна Уладзіміраўна Жук. Дарэчы, галоўнае ў справе паштальёна – быць камунікабельным ці, прасцей кажучы, “сваім чалавекам”. Вось такога дэвіза прытрымліваецца менавіта Ганна Уладзіміраўна Жук, якая пасля выхаду на пенсію працягвае працаваць. Ды не проста так, а выконвае план і з’яўляецца адной з лепшых у раёне. – Пасля школы пайшла па слядах свайго бацькі, які таксама працаваў паштальёнам. Калі падлічыць, то прыкладна 50 год я аддала гэтай справе, – падзялілася з намі Ганна Уладзіміраўна падчас дастаўкі газет і часопісаў у Лоцвіны. – Не ўяўляю сваё жыццё без гэтай працы, вельмі люблю пагаварыць з людзьмі. Павел ШЭІН Фота аўтара  
45

I грэчцы надалi ўвагу

12.09.2013
Ва ўрочышчы “Ніўкі”, каля в. Вялешына, гэтымі днямі яшчэ гулі камбайны. Справа ў тым, што хлебаробы РСУП “С “Прамень” якраз заканчвалі ўборку грэчкі. Як адзначыла галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Ніна Калпак, гэта важная сельскагаспадарчая культура сёлета  займала 60 га. Перад уборкай былі ўнесены гліфасаты, каб зерне даспела. Ураджайнасць склала прыкладна 11 цэнтнераў з аднаго гектара. Зерне ачысцілі, дапрацавалі і па дзяржзаказе здалі на Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў. Усяго атрымана 42 тоны. [caption id="attachment_30016" align="aligncenter" width="443" caption="Камбайнер Л. Смольскі з памочнікам І. Арабінкам"][/caption] На ўборцы былі заняты вопытныя механізатары: на КЗС-1218 працаваў экіпаж на чале з Леанідам Смольскім, а на “Лідзе-1300” – з Уладзімірам Мікулам. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  
53

Справы вясковыя па стане на 10 верасня 2013 года

12.09.2013
Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, азімыя збожжавыя ў раёне ўжо пасеяны на 4260 га (18,3% да неабходнага). Кукуруза на сілас убрана на 1614 га (20,7% да плана), назапашана 43 524 т пажыўнай масы пры сярэдняй ураджайнасці 269,7 ц/га. Тры сельгаспрадпрыемствы – ААТ «Старыца-Агра», «Капыльскае» і КСУП «С «Лясное» – займаюцца ўборкай кукурузы на зерне. Ужо намалочана 498 т (сярэдняя ўраджайнасць – 69 ц/га). Цукровыя буракі ў раёне ўбраны на 597 га (10% да неабходнага), накапана 18 840 т пры сярэдняй ураджайнасці 316 ц/га. У гаспадарках раёна бульба ўбрана на 306,8 га, накапана 7385,8 т, ураджайнасць – 241 ц/га. Самыя ўрадлівыя палеткі ў ААТ «Старыца-Агра», дзе атрымліваюць па 309 ц/га. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  
29

Тратуары... уздоуж Каменкi

12.09.2013
- Працягваецца рэалізацыя прапановы ініцыятыўнай групы Капыльскага раёна “Добраўпарадкаванне поймы ракі Каменка ў г. Капылі”, якая ўвайшла ў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый Беларусі”. Узгодненасць дзеянняў раённых службаў павінна прывесці да паскарэння работ па добраўпарадкаванні поймы ракі Каменкі. Што неабходна выканаць у першую чаргу, кіраўнікі зацікаўленых прадпрыемстваў і арганізацый вырашалі на планёрцы прама на месцы правядзення работ. Узначаліў яе старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Работнікі КУП “Капыльская ЖКГ” часткова ўжо зрабілі ўшчыльненне грунту пад тратуары ўздоўж берага ракі. Цяпер ідзе ўкладка бардзюраў і тратуарнай пліткі на гэтым месцы. Паколькі будучы парк знаходзіцца ў нізіне, вясной і восенню яго можа падтапляць. Для гэтага неабходна падняць узровень грунту, зрабіўшы падсыпку прылягаючай тэрыторыі. Гэту функцыю на сябе ўзялі жыллёва-камунальная гаспадарка, філіял КУП “Мінскаблдарбуд”- “ДРБУ №124” і ААТ “Аўтапарк №21”. Абвадны канал, які выкапае Капыльскае ПМС, таксама павінен зняць праблему забалочвання. ДЛГУ “Капыльскі лясгас” узяло на сябе абавязацельствы па азеляненні тэрыторыі, а таксама падрыхтоўцы матэрыялу для ўзвядзення масткоў праз раку. Плануецца прадоўжыць суботнікі, у якіх прымуць удзел работнікі арганізацый горада і раёна, пры гэтым кожны калектыў атрымае пэўную частку работ. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
27

ПРИЕМ ГРАЖДАН (CMigrator copy 19)

11.09.2013
В четверг, 12 сентября, в кабинете №31 (2-й этаж) Копыльского райисполкома, с 10.00 до 12.00 прием граждан и юридических лиц проведет член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Николай Вячеславович РАДОМАН.      
41

Свята ўпрыгожаць “Вяснушкі”

11.09.2013
Да пачатку правядзення Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі» застаецца два тыдні Нагадваем, што 21 верасня 2013 года ў г. Капылі адбудзецца Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі». Да нас прыедуць каманды абласцей і раёнаў Рэспублікі Беларусь, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі. У праграме — не толькі спартыўныя спаборніцтвы, але і цікавая культурная праграма. Адным словам, жыхароў горада і яго гасцей чакае незабыўнае відовішча. Шмат арганізацый, службаў задзейнічана ў падрыхтоўцы свята для таго, каб яно атрымалася цікавым і відовішчным. [caption id="attachment_29977" align="aligncenter" width="443" caption="Танцавальны калектыў “Вяснушкі”."][/caption] Немалаважная роля адводзіцца работнікам культуры. Своеасаблівым упрыгажэннем спартыўнага форуму з’яўляецца танцавальная група пад- трымкі, якая запаўняе паўзы, забаўляючы капылян, гасцей горада на працягу ўсяго свята. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў таксама не абыходзіцца без гэтага калектыву, які надае ёй яшчэ большую ўрачыстасць. Сёлета харэаграфічнае майстэрства будзе дэманстраваць танцавальны калектыў “Вяснушкі” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна” (кіраўнік Святлана Іванаўна Палонская). Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      
30

Каб быў парадак на месцах вечнага спачыну

11.09.2013
На тэрыторыі Капыльскага сельсавета знаходзяцца 12 грамадзянскіх могілак. Работы па іх добраўпарадкаванні праводзяцца штогод у адпаведнасці з мерапрыемствамі па развіцці тэрыторый. Акрамя бюджэтных сродкаў, дапамогі сельгаспрадпрыемстваў, прафтэхкаледжа, прымаюцца добраахвотныя ўзносы грамадзян, якія збіраюць старэйшыны вёсак. Як адзначыла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, вялікую дапамогу аказваюць спонсары. Напрыклад, на агароджу могілак у в. Нізкавічы ў 2012 годзе 50 млн рублёў выдзеліў А. С. Вошкат, а сёлета за кошт асабістых сродкаў ён устанавіў вароты. Безумоўна, гэта заслугоўвае вялікай удзячнасці і ад сельвыканкама, і ад усіх аднавяскоўцаў. Работы па абгароджванні таксама праводзіліся з удзелам сектара занятасці, ААТ “Мажа-Агра”, “Скабін”, “Племзавод Дусаеўшчына”, навучэнцаў Капыльскага прафтэхкаледжа, насельніцтва падчас суботнікаў. Студэнцкім атрадам у складзе Аляксандра Сысуна, Эдуарда Гаршкова, Арцёма Фінке высечана кустоўе і ўстаноўлена жалезабетонная агароджа на могілках в. Ст. Капыль. — З глыбокай удзячнасцю сельвыканкам адзначае работу пенсіянераў з в. Чырвоны Партызан, — падкрэслівае Вольга Мікалаеўна. — Яны за свае сродкі закупілі жалезабетонныя слупкі, сетку, самі абгарадзілі мясцовыя могілкі. Перад гэтым спілавалі аварыйныя дрэвы, знеслі старую агароджу. Ініцыятарам стала энергічная, працавітая, з прыроджаным арганізатарскім талентам жанчына, старэйшына Н. М. Сянчук. Ёй дапамагаў Р. І. Жукоўскі, дзякуючы кіраўніцтву і актыўнаму ўдзелу якога праводзіліся працаёмкія работы. На ўласным транспарце ён прывозіў неабходныя матэрыялы. Сваім прыкладам яны натхнялі на працу і С. А. Баціна, П. П. Міхневіча, С. С. Шмагіна, а таксама моладзь — Юлію Кіневіч і Дзяніса Насевіча. У планах сельвыканкама — не спыняць работы ў дадзеным напрамку, правесці замену агароджаў у вёсках Дусаеўшчына, Аргелаўшчына, Каменка, каб быў парадак на месцах вечнага спачыну.      
51

Успех — в совместной работе

11.09.2013
На территории Блевчицкого сельсовета расположено 13 деревень и агрогородок Быстрица с объектами социально-бытового и культурного назначения. В населенных пунктах проживает более 2100 человек, из которых значительная часть — люди преклонного возраста и пенсионеры, требующие к себе дополнительного внимания и особого подхода в решении возникающих вопросов. Сельским исполнительным комитетом, депутатами и старейшинами деревень уделяется значительное внимание обращениям граждан. Например, долгое время жителей аг. Быстрица и п. Новинки волновал вопрос закрытия мини-полигона ТБО, расположенного вблизи искусственного озера в Быстрице. В этом году с помощью директора ОАО «Тимирязевский», члена сельисполкома А. А. Турбана данная проблема разрешилась: мини-полигон подбуртован и закрыт более чем на 70%. В целях благоустройства и создания зоны отдыха около озера весной, на субботнике, высажено около сотни разных видов деревьев. Жители д. Мацкевичи обратились в сельисполком с просьбой пересмотреть движение маршрутного автобуса, проходящего через их населенный пункт, на послеобеденное время. Данное обращение рассмотрено и направлено ходатайство в ОАО «Автопарк №21». По просьбе жителей график автобуса был изменен. Многие сельчане обращаются с просьбой спилить аварийно-опасные деревья в их домовладениях, на прилегающих территориях и гражданских кладбищах. По обращению граждан и при активной поддержке жительницы д. Красино Е. Л. Марук с помощью директора ОАО «Копыльское» А. В. Киуло членами сельисполкома были проведены спиливание и уборка более 15 деревьев, подсыпан подъезд и устроена дорога к кладбищу. Отремонтировано ограждение гражданского кладбища и в д. Домантовичи. По мере необходимости сотрудниками Копыльского РОЧС в населенных пунктах производится спиливание аварийных деревьев. Однако данная проблема требует дополнительных финансовых затрат. На протяжении вегетационного периода сельисполкомом совместно с подведомственными организациями производится скашивание травы и сорной растительности в населенных пунктах и подведомственных территориях. Граждане с пониманием относятся к этому вопросу. Особую озабоченность вызывает недопущение распространения борщевика Сосновского. Это инвазионное растение произрастает на пустующих землях, не пригодных для сельскохозяйственного использования, стихийных свалках и пустующих участках. Сельисполкомом, депутатским активом среди населения проводится разъяснительная работа о вреде этого растения. Очаги его произрастания подкашиваются механически и вручную в труднодоступных местах, а также по возможности уничтожаются химической обработкой. По обращению граждан д. Суховчицы очаг произрастания борщевика Сосновского был ликвидирован путем подбуртовки с последующей химической обработкой участка. Данный вопрос находится на контроле сельисполкома и требует к себе пристального внимания как со стороны подведомственных организаций, расположенных на территории сельсовета, так и граждан, проживающих на данной территории. Работа Блевчицкого сельского исполнительного комитета направлена на обеспечение жизнедеятельности граждан, проживающих на территории сельсовета, и только совместными усилиями членов исполкома, депутатского актива, старейшин деревень и самих граждан можно получить определенный результат по всем направлениям, волнующим население. Леонид ЧЕРНИКОВИЧ, председатель Блевчицкого сельисполкома      
37

Неабыякавы да жыцця землякоў

11.09.2013
Якасць работы любога сельскага Савета залежыць ад яго складу, а менавіта — ад дэпутатаў і старэйшын населеных пунктаў. Зразумела, наколькі актыўная іх работа, настолькі актыўны і сельскі Савет. Можна ўпэўнена сказаць, што такіх людзей на тэрыторыі Слабада-Кучынскага сельсавета многа. Яны самыя надзейныя, блізкія памочнікі старшыні сельвыканкама Нэлі Гусевай. [caption id="attachment_29985" align="aligncenter" width="443" caption="А. Мяцельскі (справа) з юнымі футбалістамі"][/caption] — З задавальненнем хачу адзначыць работу старэйшыны аг. Пясочнае Любові Карповіч, дэпутата і старэйшыны в. Русакі Алены Фяткевіч, дэпутата не аднаго склікання, свайго надзейнага намесніка Міхаіла Давідоўскага, дэпутата Аляксандра Кашубу (в. Харытонаўка) і многіх іншых, — гаворыць Нэлі Эдуардаўна. — У якасці прыкладу прывяду дзейнасць дэпутата Партызанскай выбарчай акругі (аг. Старыца) Анатоля Мяцельскага. Гэта чалавек, які займае актыўную жыццёвую пазіцыю, у першую чаргу, думае не пра ўласнае, а грамадскае. Вось ужо два скліканні людзі аказваюць яму давер прадстаўляць іх інтарэсы ў органе мясцовай улады. У неабыякавасці Анатоля Міхайлавіча да жыцця сваіх землякоў давялося пераканацца пры сустрэчы. Нягледзячы на сваю занятасць, а працуе ён начальнікам вытворчага ўчастка ААТ “Старыца-Агра”, мужчына знайшоў некалькі хвілін на размову. — У першую чаргу прызванне дэпутата — дапамагаць людзям, — адзначыў Анатоль Мяцельскі. — Больш за ўсё звяртаюцца да нас пажылыя з просьбай абкасіць, што-небудзь падвезці, прыбраць. Па меры магчымасці і часу стараемся не па-кінуць іх пажаданні без увагі. Па ініцыятыве Анатоля Міхайлавіча пры дапамозе сваіх суседзяў была пабудавана спартыўная пляцоўка каля новага пасёлка ў аг. Старыца. Цяпер дзецям (а ў самога дэпутата трое сыноў) ёсць дзе бавіць свой вольны час. Участак быў выдзелены сельгаспрадпрыемствам. У планах — будаўніцтва дзіцячай гульнёвай пляцоўкі. Сумесна з сельвыканкамам праведзена добраўпарадкаванне грамадзянскіх могілак у аг. Старыца. Было сабрана больш чым 7 млн рублёў, падтрымку аказалі ААТ “Старыца-Агра”, сельсавет. На дадзены момант устаноўлена 200 м новай агароджы, праведзены работы па навядзенні парадку. Не пакідае па-за ўвагай Анатоль Міхайлавіч і іншыя пытанні: абкошванне тэрыторый, вываз смецця, ліквідацыю стыхійных звалак – ён заўсёды прыходзіць не дапамогу.