У аддзяленні паштовай сувязі “Бабоўня” з асаблівай павагай адносяцца і дапамагаюць кожнаму, хто да іх звяртаецца.
[caption id="attachment_30021" align="aligncenter" width="443" caption="Г. У. Жук"]

[/caption]
Нас сустрэла загадчыца Раіса Вароненка, якая і расказала пра арганізацыю работы. Аддзяленне абслугоўвае 8 населеных пунктаў: Рымашы, Лоцвіны, Бабоўня, Руднікі, Засцеб’е, Язвіны, Каласаўшчына і Выня. Жыхары гэтых вёсак выпісваюць больш за тысячу экзэмпляраў газет і часопісаў. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца “СБ: Беларусь Сегодня”, больш маладыя любяць пачытаць “Комсомольскую правду”. У пашане – “Гаспадыня”, “Садоўнік і агароднік”, “1000 советов” і новы часопіс “Сваты”, але “Слава працы” – фаварыт.
– Вяскоўцы цікавяцца, што адбываецца ў раёне, – расказвае Раіса Пятроўна. – Калі змяняецца тыраж на рэспубліканскія ці абласныя газеты, то на “Слава працы” ён узрастае яшчэ больш.
Самым актыўным чытачом называюць Івана Якубовіча. Ён пастаянны падпісчык не толькі раёнкі, але і іншых шматлікіх выданняў. Газеты і часопісы карыстаюцца асаблівай павагай у настаўнікаў, а таксама ў пенсіянераў.
Акрамя падпіскі ў работнікаў аддзялення ёсць і іншыя абавязкі. У вёсках шмат пажылых людзей, якім складана пайсці ў магазін. Таму паштальёны стараюцца дапамагчы ўсім – каму падвезці прадукты, лекі ці аплаціць крэдыт у банку і г. д.
[caption id="attachment_30023" align="aligncenter" width="443" caption="Р. П. Вароненка"]

[/caption]
Калектыў склаўся вельмі дружны і адданы любімай справе. Акрамя загадчыцы тут працуюць паштальёны: Ірына Уладзіміраўна Пашкевіч, Наталля Аляксандраўна Дубоўская, Канстанцін Мікалаевіч Ткачук, Ганна Уладзіміраўна Жук. Дарэчы, галоўнае ў справе паштальёна – быць камунікабельным ці, прасцей кажучы, “сваім чалавекам”. Вось такога дэвіза прытрымліваецца менавіта Ганна Уладзіміраўна Жук, якая пасля выхаду на пенсію працягвае працаваць. Ды не проста так, а выконвае план і з’яўляецца адной з лепшых у раёне.
– Пасля школы пайшла па слядах свайго бацькі, які таксама працаваў паштальёнам. Калі падлічыць, то прыкладна 50 год я аддала гэтай справе, – падзялілася з намі Ганна Уладзіміраўна падчас дастаўкі газет і часопісаў у Лоцвіны. – Не ўяўляю сваё жыццё без гэтай працы, вельмі люблю пагаварыць з людзьмі.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии