44
Справы вясковыя па стане на 10 верасня 2013 года
12.09.2013
Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, азімыя збожжавыя ў раёне ўжо пасеяны на 4260 га (18,3% да неабходнага).
Кукуруза на сілас убрана на 1614 га (20,7% да плана), назапашана 43 524 т пажыўнай масы пры сярэдняй ураджайнасці 269,7 ц/га.
Тры сельгаспрадпрыемствы – ААТ «Старыца-Агра», «Капыльскае» і КСУП «С «Лясное» – займаюцца ўборкай кукурузы на зерне. Ужо намалочана 498 т (сярэдняя ўраджайнасць – 69 ц/га).
Цукровыя буракі ў раёне ўбраны на 597 га (10% да неабходнага), накапана 18 840 т пры сярэдняй ураджайнасці 316 ц/га.
У гаспадарках раёна бульба ўбрана на 306,8 га, накапана 7385,8 т, ураджайнасць – 241 ц/га. Самыя ўрадлівыя палеткі ў ААТ «Старыца-Агра», дзе атрымліваюць па 309 ц/га.
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии