Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

Тратуары... уздоуж Каменкi

12.09.2013
- Працягваецца рэалізацыя прапановы ініцыятыўнай групы Капыльскага раёна “Добраўпарадкаванне поймы ракі Каменка ў г. Капылі”, якая ўвайшла ў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый Беларусі”. Узгодненасць дзеянняў раённых службаў павінна прывесці да паскарэння работ па добраўпарадкаванні поймы ракі Каменкі. Што неабходна выканаць у першую чаргу, кіраўнікі зацікаўленых прадпрыемстваў і арганізацый вырашалі на планёрцы прама на месцы правядзення работ. Узначаліў яе старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Работнікі КУП “Капыльская ЖКГ” часткова ўжо зрабілі ўшчыльненне грунту пад тратуары ўздоўж берага ракі. Цяпер ідзе ўкладка бардзюраў і тратуарнай пліткі на гэтым месцы. Паколькі будучы парк знаходзіцца ў нізіне, вясной і восенню яго можа падтапляць. Для гэтага неабходна падняць узровень грунту, зрабіўшы падсыпку прылягаючай тэрыторыі. Гэту функцыю на сябе ўзялі жыллёва-камунальная гаспадарка, філіял КУП “Мінскаблдарбуд”- “ДРБУ №124” і ААТ “Аўтапарк №21”. Абвадны канал, які выкапае Капыльскае ПМС, таксама павінен зняць праблему забалочвання. ДЛГУ “Капыльскі лясгас” узяло на сябе абавязацельствы па азеляненні тэрыторыі, а таксама падрыхтоўцы матэрыялу для ўзвядзення масткоў праз раку. Плануецца прадоўжыць суботнікі, у якіх прымуць удзел работнікі арганізацый горада і раёна, пры гэтым кожны калектыў атрымае пэўную частку работ. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей