Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

49

В Мацкевичах прошел праздник деревни

25.09.2015
На яго сабраліся, на жаль, ужо нешматлікія вяскоўцы, прыехалі іх дзеці, унукі, бо ўсе яны вельмі любяць сваю малую радзіму. Самым старэйшым жыхаром Мацкевічаў з’яўляецца 90-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Іосіфавіч Ермалковіч. У 1943 годзе Васіль Іосіфавіч пайшоў у партызаны, дзе знаходзіўся да вызвалення Мінска. Потым яму было суджана ў складзе ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў працягваць барацьбу з класавым ворагам у Заходняй Беларусі. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў, аднаўляў народную гаспадарку. Зараз больш часу праводзіць у дзяцей у Мінску, але не прыехаць на такое свята проста не змог. [caption id="attachment_42515" align="aligncenter" width="580"]Прывітанне - ветэрану В. І. Ермалковічу Прывітанне - ветэрану В. І. Ермалковічу[/caption] Вёска Мацкевічы таксама вядома тым, што тут нарадзіўся і рос воін-інтэрнацыяналіст Генадзь Міхалковіч. Удзячнасць за сына яго бацькам — Васілю Пятровічу і Соф’і Іванаўне — была выказана падчас урачыстасці. А памяць усіх, хто загінуў у вой-нах, была ўшанавана хвілінай маўчання. [caption id="attachment_42518" align="aligncenter" width="580"]Выступаюць самадзейныя артысты Быстрыцкага СДК Выступаюць самадзейныя артысты Быстрыцкага СДК[/caption] Яшчэ адным са старэйшых жыхароў вёскі з’яўляецца Соф’я Васільеўна Чырко, якая сёлета адзначае сваё 80-годдзе, а самым юным стаў Мацвей Максіменя. Таксама цёплыя словы гучалі ў адрас мнагадзетнай маці Яўгеніі Рыгораўны Сямашка, самай старэйшай сямейнай пары Мікалая Фёдаравіча і Марыі Мікалаеўны Варвашэняў, рукадзельніцы Веры Андрэеўны Сямашка (яе вырабы былі прадстаўлены на імправізаванай выставе). [caption id="attachment_42517" align="aligncenter" width="580"]DSCN0792 С. І. Міхалковіч і С. В. Чырко[/caption] Вядома ж, на такім свяце нельга было не адзначыць і самага актыўнага жыхара вёскі, яе старэйшыну — Алену Аляксееўну Сямашка. Як падзялілася Алена Аляксееўна, раней яна працавала брыгадзірам у мясцовай гаспадарцы, магчыма яшчэ з тых часоў пайшла звычка дапамагаць сваім землякам. Яна — надзейны памочнік і мясцовай улады. Адразу ў дзвюх намінацыях — самая маладая сям’я і лепшая сядзіба — была адзначана сям’я Васіля і Вікторыі Васілеўскіх. Сапраўды, іх двор патанае ў кветках, а малыя архітэктурныя формы вырабляе сваімі рукамі гаспадар. Любяць прыгажосць і іх дочкі Паліна і Аліна. [caption id="attachment_42516" align="aligncenter" width="580"]Віншаванні ад старшыні сельвыканкама Л. Чарніковіча Віншаванні ад старшыні сельвыканкама Л. Чарніковіча[/caption] Яшчэ прыкладам узорнага ўтрымання сядзібы стала Таісія Мінаўна Куцэйка, якая пражывае ў вёсцы сезонна. Удзячнасць за шчырую працу ветэранам і цяперашнім працаўнікам гучала ў выступленнях старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, старшыні Блеўчыцкага сельвыканкама Леаніда Чарніковіча, дырэктара ААТ «Ціміразеўскі» Аляксандра Турбана. Дарэчы, падарункі, якія ўручаліся віноўнікам урачыстасці падчас свята, былі прадстаўлены мясцовым сельгаспрадпрыемствам. І яно не атрымалася б такім яркім і запамінальным, калі б не гучалі музычныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў Быстрыцкага СДК. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
32

Накануне праздника работников леса в РЦК подвели итоги работы сотрудников ГЛХУ «Копыльский лесхоз»

25.09.2015
Накануне профессионального праздника работников леса в районном Центре культуры состоялось мероприятие, где были подведены итоги работы отрасли и дана оценка каждодневного труда сотрудников ГЛХУ «Копыльский лесхоз». [caption id="attachment_42512" align="aligncenter" width="580"]Фото на память Фото на память[/caption] Как и принято, на торжество пришли почетные гости — заместитель министра лесного хозяйства Республики Беларусь, уроженец Копыльщины Александр Корбут, генеральный директор Минского ГПЛХО Сергей Матюшевский, председатель Копыльского райисполкома Анатолий Жданеня, председатель райсовета депутатов Ирина Кисляк, коллеги из Клецкого и Борисовского районов, представители различных служб и организаций. Копыльский лесхоз и сегодня в лесохозяйственной деятельности занимает лидирующие позиции, перевыполняя доведенные задания. Но главное для работников леса — сохранить и приумножить имеющиеся богатства. И в этом копыльские работники преуспели: с момента основания к имеющимся площадям добавились еще более 5000 га лесных угодий. Немаловажным стал и тот факт, что ГЛХУ «Копыльский лесхоз» в этом году — одно из немногих отраслевых предприятий, где в засушливую погоду не допущено ни одного пожара. Это особо подчеркнули в своих речах выступающие. Поэтому закономерно, что успехи лесоводов были отмечены различными грамотами и благодарностями министра лесного хозяйства, Минского ГПЛХО, Копыльского рай-исполкома, лесхоза. Отличное настроение работникам леса поддерживали копыльские самодеятельные артисты. А завершил торжество концерт белорусского исполнителя, автора и композитора Сергея Славянского. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
60

Оазис красоты

25.09.2015
Сапраўдным аазісам прыгажосці можна назваць дачную сядзібу Таццяны і Аляксандра Бабарэкаў, што размясцілася ў в. Кацельнікі. Гэты населены пункт прывабіў капылян, па-першае, сваім месцазнаходжаннем, па-другое, тым, што ён газіфікаваны. Хаця газ яны падвялі пакуль што да дома, аднак у перспектыве можна будзе без праблем падключыцца. Тут жа, у Кацельніках, жывуць калегі Таццяны Васільеўны (медыкі), ёсць і шырокае поле для дзейнасці Аляксандра Уладзіміравіча, дзяцей і ўнукаў. Раней на гэтым месцы стаяла закінутая сялянская хатка. Уклаўшы ў яе сродкі і сілы, гаспадары ператварылі яе ва ўзорную сядзібу. — Домік свой мы набылі ў 2000 годзе, — гаворыць Таццяна Бабарэка. — З той пары паціху і абустройваем. У горадзе ёсць кватэра, але ведаеце, як летам ці ў выхадны хочацца наведацца на прыроду, бо самі родам мы з вёскі, таму вельмі цягне да зямлі. Прыедзеш, паглядзіш, што нешта ўзышло ці зацвіло, ды і на душы становіцца лягчэй. IMG_5350 Участак у Бабарэкаў займае 47 сотак. Калі выйдуць на заслужаны адпачынак, плануюць сюды пераехаць на пастаяннае жыхарства. Для будучай жыўнасці мяркуюць пабудаваць хлевушок (між іншым, фундамент пад яго ўжо заліты). А пакуль жа тут вырошчваюць бульбу, іншую агародніну для сям’і. Размясціўся і сад, у якім растуць яблыні, грушы, абрыкосы, са Стаўраполля прывезены саджанец шаўкоўніцы. Увогуле на гэтым падвор’і любяць разводзіць разнастайныя экзоты. Напрыклад, калі цюльпаны ці туі, то абавязкова рэдкіх сартоў. Тут жа сустрэнеш дэкаратыўнае проса, воцатнае дрэва, вулічную юку, кучаравую іву, дэкаратыўныя суніцы (якія вельмі апетытна выглядаюць, але, на жаль, іх нельга есці) і многае іншае. А яшчэ на падвор’і — пчальнік, лазня, самаробная сажалка з рыбай і шмат чаго іншага для прыемнага адпачынку. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
133

Молодой хозяин агроусадьбы

25.09.2015
Дваццацішасцігадовы Яўген Давыдзенка з аграгарадка Пацейкі — прыклад менавіта той моладзі, якая ведае, дзе і як можна знайсці сабе прымяненне. Ён не праседжвае дні і ночы за камп’ютарам ці займаецца якой-небудзь непатрэбшчынай, а накіроўвае свае сілы і ўменні на ўладкаванне аграсядзібы. Як прызнаўся Яўген, стварыць нешта прыгожае ў сваім населеным пункце яму хацелася даўно. Яшчэ ў юнацкія гады, часта праязджаючы па цэнтральнай вуліцы аграгарадка, звярнуў увагу на адзін з закінутых дамоў. Здавалася б, што цікавага можа быць у старой пабудове, зарослым зямельным участку? Аднак жаданне зрабіць тут прыгажосць перамагло. У хуткім часе гэта сядзіба была набыта. Спачатку яна была ачышчана ад кустоўя, старых дрэў. Потым пачалося будаўніцтва лазні, альтанак, вадаёмчыка. Да гэтай пары яшчэ працягваецца абсталяванне дома: пракладзены камунікацыі, у хуткім часе з’явяцца ванны пакой і туалет. IMG_5243 Асаблівай адметнасцю аграсядзібы можна назваць тое, што гаспадар усё стварае сваімі рукамі. А матэрыяламі для яго работы пераважна становяцца дрэва і камень. Яўген ужо вырабіў стол, табурэткі, барную стойку, лесвіцу на другі паверх, зараз працуе над аздабленнем печкі. Галоўнае, што ад усяго гэтага малады гаспадар атрымлівае надзвычайную асалоду. Яшчэ адна адметнасць  — усе матэрыялы і работы выконваюцца за ўласныя сродкі, дакладней, па меры іх паступлення, без выкарыстання крэдытаў. Як запэўнівае Яўген, у наступным годзе сядзіба паўнацэнна зможа прымаць наведвальнікаў. А пакуль жа тут гасцямі бываюць родныя і сябры. Папулярнасцю ў дзяцей карыстаюцца арэлі, гульнёвыя пляцоўкі, вадаём. Дарослыя ж аддаюць перавагу лазні са спецыяльна нарыхтаванымі венікамі, з сапраўднай парай з лекавымі раслінамі і духмянай гарбатай з самавара. Таксама ў перспектыве — добраўпарадкаванне тэрыторыі насупраць сядзібы, дзе паблізу сажалка, на якой можна парыбачыць, поле і луг, дзе можна выкарыстоўваць квадрацыклы. Адным словам, ёсць усё для аказання шырокага спектра паслуг. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
59

Дружная семья - успех во всем

25.09.2015
Менавіта па такім прынцыпе жыве сям’я Жэлянгоўскіх з аграгарадка Пацейкі. Разам радуюцца поспехам, дапамагаюць адзін аднаму ў хвіліны засмучэння, талакой выходзяць на працу. IMG_5262 Гэта ў многім садзейнічае і таму, што іх падвор’е ўжо не першы год  прызнаецца адным з лепшых у аграгарадку. Асаблівая прыгажосць тут летам, калі ўсё патанае ў зеляніне і кветках. Удала сюды ўпісваюцца і малыя архітэктурныя формы, рознае аздабленне. Што датычыцца разбіўкі клумбаў, то гэта ў першую чаргу клопат гаспадыні Галіны Сямёнаўны і дочак Наталлі і Валянціны. Яны займаюцца дызайнам, купляюць насенне, вырошчваюць расаду. А вось розныя будаўнічыя работы — задача мужа Мікалая Яфімавіча, сына Уладзіміра, ды і зяці Аляксандр і Юрый не застаюцца ўбаку. Іх рукамі зроблены альтанка, розныя фігуркі, даглядаецца сад. IMG_5264 — Я вельмі ўдзячна Богу за тое, што ён даў мне такога мужа і дзяцей, — з радасцю дзеліцца Галіна Сямёнаўна. — У мужа рукі проста залатыя: за што ні возьмецца — усё атрымліваецца. Ды і дзеткі працы ніякай не цураюцца. Гэта і дапамагае падтрымліваць нам парадак і захоўваць прыгажосць. А яшчэ вельмі ўдзячны нашаму сельвыканкаму і асабіста яго старшыні Сяргею Іванавічу Цвірко за арганізаваны конкурс, які вельмі стымулюе вяскоўцаў на стварэнне эстэтычнага выгляду. Здаецца, нядаўна мы былі ў ліку нямногіх, хто прымаў у ім удзел, а вось сёлета нас стала больш. Ды і па сваёй вуліцы бачу, што яна з кожным годам прыгажэе, адзін з адным дзелімся новымі кветкамі. А яшчэ Жэлянгоўскія — вялікія аматары агародніцтва. На сваім агародзе побач са звычайнымі культурамі вырошчваюць кавуны і дыні. Якраз да гэтай пары яны ўжо паспелі і сталі цудоўным ласункам для ўнукаў. Будуць у хуткім часе ўбіраць ураджай капусты і морквы, які ў першую чаргу пойдзе на патрэбы сваёй сям’і, а лішкі — на продаж. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
44

26 сентября в Академии МВД Республики Беларусь состоится День открытых дверей

25.09.2015
460d6c9db5b4a9d12c8b0dc9416697e7 Для будущих абитуриентов это отличная возможность поближе познакомиться с главным милицейским вузом Беларуси и узнать об особенностях поступления на учебу. Как сообщили в Копыльском РОВД, участниками мероприятия станут все заинтересованные выпускники школ, лицеев и гимназий, учреждений среднего специального образования, суворовцы, военнослужащие срочной службы и, конечно же, родители. На Дне открытых дверей выступят руководители Академии МВД, ее факультетов, представители приемной комиссии. Будут даны исчерпывающие ответы на все вопросы. Гостей Академии ожидает увлекательная экскурсия по вузу. Учебное заведение находится в г. Минске на проспекте Машерова, 6. Начало мероприятия в 11 часов. Сергей КОЗЕЛ
58

Потейковский сельский совет: визитная карточка

25.09.2015
IMG_5212 Сяргей ЦВІРКО, старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама:  «Органы мясцовага кіравання і самакіравання Пацейкаўскага сельскага Савета дэпутатаў добра разумеюць тыя задачы, якія стаяць перад імі па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і развіцця тэрыторыі сельсавета». IMG_5325 Пацейкаўскі сельсавет утвораны ў 1918 годзе. Агульная тэрыторыя 87 кв. км. Мяжуе з Капыльскім, Бабаўнянскім і Цімкавіцкім сельсаветамі.   На яго тэрыторыі знаходзяцца ААТ «Прагрэс 2010», «Душава», фермерскія гаспадаркі «Мыслі», «Бандыка», «Казакоўка-Агра». У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 1230 чалавек. Самымі буйнымі населенымі пунктамі з’яўляюцца  аграгарадок  Пацейкі і вёска Душава. Сістэма  адукацыі  прадстаўлена Пацей-каўскай СШ, Пацейкаўскім і Душаўскім дзіцячымі садамі. Медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляюць Пацейкаўскі і Душаўскі фельчарска-акушэрскія пункты. Культурнае абслугоўванне ажыццяўляюць Пацейкаўскі і Душаўскі СДК і сельская бібліятэка ў аграгарадку Пацейкі.    
37

На прямой линии (CMigrator copy 14)

25.09.2015
1421042203_pryamaya-liniya-2 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 26 сентября 2015 года: Анатолий Михайлович ЛОДЫГА, первый заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета начальник управления сельского хозяйства и продовольствия, по телефону 55-1-83.
52

Главное увлечение

25.09.2015
У Веры Степановны Пашкевич из агрогородка Потейки в доме не только всегда убрано и чисто, но и красиво. Так как самое главное увлечение в жизни хозяйки — это вышивка  крестиком. Это можно сразу заметить, как только переступишь порог. IMG_5277 Вера Степановна в основном вышивает иконы. И их очень много — каждую комнату охраняет по несколько вышитых картин. Образы «Неувядаемый Цвет», «Казанская Божья Матерь», изображение Собора Василия Блаженного и многие другие присутствуют в коллекции хозяйки. Даже на кухне, над столом, висит Икона Божией Матери «Неупиваемая Чаша» — считается, что молящиеся перед этим образом могут получить исцеление от болезней, в том числе от алкоголизма и наркомании. Кроме этого интересного увлечения хозяйка занимается вышиванием цветов на рушниках, подушках, салфетках, которые красуются в комнатах и приятно удивляют гостей. Цветы и другие узоры со временем научилась рисовать сама, а что будет вышито — зависит от ее фантазии. Она также принимала участие на выездных выставках народного клуба мастеров «Скарбонка». Как рассказала Вера Степановна, этим интересным занятием она начала увлекаться с детства, научившись у сестры. — Покупаю в Несвиже схемы с рисунками и по ним вышиваю иконы, — делится мастерица. — Всего около тридцати икон уже вышито, они также находятся у детей, соседей и подруг. Сейчас у Веры Степановны времени особо нет, так как много забот по дому, да и здоровье уже не то, но в свободную минуту руки всегда тянутся к творчеству. Вера Степановна призналась, что иконы — это ее жизнь. Поэтому каждая из них имеет свою душу. Павел ШЕИН Фото автора
39

Там, где Пнивода была

24.09.2015
Некаторыя вёскі, як і людзі, паціху адыходзяць у нябыт... Такі лёс напаткаў і вёску Пнівада. Калісьці гэта быў населены пункт, у якім налічвалася каля 30 двароў. Але вось ужо больш за дзесяць гадоў тут ніхто не пражывае, нават нашчадкаў былых гаспадароў не засталося. Толькі суцэльныя зараснікі кустоў, пустазелля, баршчэўніка Сасноўскага… Таму  ў  рамках мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, выканання раённага плана па добраўпарадкаванні ўсе дамы ў в. Пнівада зняты з уліку. Вёска спыняе сваё існаванне. — Усе пабудовы прайшлі праз рэгістр і суд, — адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Пацейкаўскім сельвыканкамам прынята рашэнне наконт зносу і скасавання в. Пнівада. Адпаведнае рашэнне будзе прынята і сесіяй райсавета дэпутатаў. IMG_5289 — Работы па навядзенні парадку ў Пнівадзе распачаліся ў жніўні 2014 года, — дадае старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко. — І вось на працягу года сельвыканкамам з дапамогай старэйшыны і старажылаў в. Кудзінавічы, што размешчана непадалёку, знойдзены магчымыя нашчадкі нават да трэцяга-чацвёртага калена. У адпаведнасці з Законам праведзены ўсе неабходныя працэдуры, каб прызнаць домаўладанні безгаспадарнымі. Для дапамогі ў навядзенні парадку ў пустуючым населеным пункце ў райвыканкаме было вырашана размеркаваць тэрыторыю паміж гарадскімі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Зараз яна падзелена на адзінаццаць сектараў. Плануецца, што першы этап работ будзе праведзены на працягу месяца. У дзень нашага наведвання заканчвалі расчышчаць свой надзел работнікі лесанарыхтоўчай брыгады КУП «Капыльская ЖКГ». Як падкрэсліў майстар участка Уладзімір Мітрафанаў, два вальшчыкі і шэсць лесарубаў брыгады літаральна за чатыры дні справіліся з даведзеным заданнем. Яны разбіралі закінутыя будынкі, высякалі кустоўе. Паралельна вялася і нарыхтоўка дроў для кацельні Пацейкаўскай СШ. Пасля таго, як тэрыторыя будзе прыбрана, спецыялізаваная тэхніка выкарчуе пні, захавае фундаменты. Усе землі будуць заараны і пушчаны ў палі сева-звароту ААТ «Прагрэс 2010». А пра былую вёску будуць нагадваць толькі могілкі і памятны знак. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
74

Акцент на качество

24.09.2015
Руководитель фермерского хозяйства «Казаковка-Агро» Андрей Ансилевский делает упор на качественную продукцию. Поэтому его овощи пользуются большим спросом у покупателей. IMG_5402 Андрей Романович уже семь лет занимается выращиванием овощей, из которых пять лет особое внимание уделяет помидорам. Для них отведено 20 гектаров, имеется несколько сортов, которые будут расти вплоть до заморозков. У предпринимателя своя технология,  и каждый год он экспериментирует с выращиванием томатов — они растут на шпалерах в открытом грунте, а чтобы овощ получил все нужные полезные элементы, для рассады делаются лунки около полуметра, откуда корни питаются в закрытом грунте. В теплицах готовится для посадки рассада. Андрей Романович признается, что земля в Казаковке очень хорошая, поэтому каждый год получается  высокий урожай. Большой упор делается на выращивание экологически чистой продукции. Среди разнообразия томатов есть такие сорта, как Де-Барао (черный, желтый), Илья Муромец. По вкусу им, признается Андрей Романович, нет равных. Также есть у хозяина помидоры, которые пользуются большим спросом у покупателей — это Розалина (большой и мясистый томат). Ухаживать и сажать овощи помогают хозяину дети, большую поддержку оказывают соседи. Огромную работу проделывает и сам хозяин, трудясь здесь от зари до зари. Еще один интересный факт: на территории участка свободно бегают кролики, численность которых около полусотни. Именно с их выращивания начиналось занятие фермерством. Надо заметить, что Андрей Ансилевский бывший военный (офицер военно-воздушных сил) и отличный специалист по машинам, раньше работал в рамном бизнесе. Но нашел себя немного позже, когда занялся сельским хозяйством. — Можно получить 10 образований и не найти себя по жизни, — признается Андрей Романович. — Нужно почувствовать свое призвание и работать там, где хорошо для души. Павел ШЕИН Фото автора