53
Потейковский сельский совет: визитная карточка
25.09.2015
Сяргей ЦВІРКО,
старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама:
«Органы мясцовага кіравання і самакіравання Пацейкаўскага сельскага Савета дэпутатаў добра разумеюць тыя задачы, якія стаяць перад імі па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і развіцця тэрыторыі сельсавета».
Пацейкаўскі сельсавет утвораны ў 1918 годзе. Агульная тэрыторыя 87 кв. км. Мяжуе з Капыльскім, Бабаўнянскім і Цімкавіцкім сельсаветамі.
На яго тэрыторыі знаходзяцца ААТ «Прагрэс 2010», «Душава», фермерскія гаспадаркі «Мыслі», «Бандыка», «Казакоўка-Агра».
У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 1230 чалавек. Самымі буйнымі населенымі пунктамі з’яўляюцца аграгарадок Пацейкі і вёска Душава.
Сістэма адукацыі прадстаўлена Пацей-каўскай СШ, Пацейкаўскім і Душаўскім дзіцячымі садамі.
Медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляюць Пацейкаўскі і Душаўскі фельчарска-акушэрскія пункты. Культурнае абслугоўванне ажыццяўляюць Пацейкаўскі і Душаўскі СДК і сельская бібліятэка ў аграгарадку Пацейкі.
Поделиться
Комментарии