Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Там, где Пнивода была

24.09.2015
Некаторыя вёскі, як і людзі, паціху адыходзяць у нябыт... Такі лёс напаткаў і вёску Пнівада. Калісьці гэта быў населены пункт, у якім налічвалася каля 30 двароў. Але вось ужо больш за дзесяць гадоў тут ніхто не пражывае, нават нашчадкаў былых гаспадароў не засталося. Толькі суцэльныя зараснікі кустоў, пустазелля, баршчэўніка Сасноўскага… Таму  ў  рамках мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, выканання раённага плана па добраўпарадкаванні ўсе дамы ў в. Пнівада зняты з уліку. Вёска спыняе сваё існаванне. — Усе пабудовы прайшлі праз рэгістр і суд, — адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Пацейкаўскім сельвыканкамам прынята рашэнне наконт зносу і скасавання в. Пнівада. Адпаведнае рашэнне будзе прынята і сесіяй райсавета дэпутатаў. IMG_5289 — Работы па навядзенні парадку ў Пнівадзе распачаліся ў жніўні 2014 года, — дадае старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко. — І вось на працягу года сельвыканкамам з дапамогай старэйшыны і старажылаў в. Кудзінавічы, што размешчана непадалёку, знойдзены магчымыя нашчадкі нават да трэцяга-чацвёртага калена. У адпаведнасці з Законам праведзены ўсе неабходныя працэдуры, каб прызнаць домаўладанні безгаспадарнымі. Для дапамогі ў навядзенні парадку ў пустуючым населеным пункце ў райвыканкаме было вырашана размеркаваць тэрыторыю паміж гарадскімі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Зараз яна падзелена на адзінаццаць сектараў. Плануецца, што першы этап работ будзе праведзены на працягу месяца. У дзень нашага наведвання заканчвалі расчышчаць свой надзел работнікі лесанарыхтоўчай брыгады КУП «Капыльская ЖКГ». Як падкрэсліў майстар участка Уладзімір Мітрафанаў, два вальшчыкі і шэсць лесарубаў брыгады літаральна за чатыры дні справіліся з даведзеным заданнем. Яны разбіралі закінутыя будынкі, высякалі кустоўе. Паралельна вялася і нарыхтоўка дроў для кацельні Пацейкаўскай СШ. Пасля таго, як тэрыторыя будзе прыбрана, спецыялізаваная тэхніка выкарчуе пні, захавае фундаменты. Усе землі будуць заараны і пушчаны ў палі сева-звароту ААТ «Прагрэс 2010». А пра былую вёску будуць нагадваць толькі могілкі і памятны знак. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей