Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Дружная семья - успех во всем

25.09.2015
Менавіта па такім прынцыпе жыве сям’я Жэлянгоўскіх з аграгарадка Пацейкі. Разам радуюцца поспехам, дапамагаюць адзін аднаму ў хвіліны засмучэння, талакой выходзяць на працу. IMG_5262 Гэта ў многім садзейнічае і таму, што іх падвор’е ўжо не першы год  прызнаецца адным з лепшых у аграгарадку. Асаблівая прыгажосць тут летам, калі ўсё патанае ў зеляніне і кветках. Удала сюды ўпісваюцца і малыя архітэктурныя формы, рознае аздабленне. Што датычыцца разбіўкі клумбаў, то гэта ў першую чаргу клопат гаспадыні Галіны Сямёнаўны і дочак Наталлі і Валянціны. Яны займаюцца дызайнам, купляюць насенне, вырошчваюць расаду. А вось розныя будаўнічыя работы — задача мужа Мікалая Яфімавіча, сына Уладзіміра, ды і зяці Аляксандр і Юрый не застаюцца ўбаку. Іх рукамі зроблены альтанка, розныя фігуркі, даглядаецца сад. IMG_5264 — Я вельмі ўдзячна Богу за тое, што ён даў мне такога мужа і дзяцей, — з радасцю дзеліцца Галіна Сямёнаўна. — У мужа рукі проста залатыя: за што ні возьмецца — усё атрымліваецца. Ды і дзеткі працы ніякай не цураюцца. Гэта і дапамагае падтрымліваць нам парадак і захоўваць прыгажосць. А яшчэ вельмі ўдзячны нашаму сельвыканкаму і асабіста яго старшыні Сяргею Іванавічу Цвірко за арганізаваны конкурс, які вельмі стымулюе вяскоўцаў на стварэнне эстэтычнага выгляду. Здаецца, нядаўна мы былі ў ліку нямногіх, хто прымаў у ім удзел, а вось сёлета нас стала больш. Ды і па сваёй вуліцы бачу, што яна з кожным годам прыгажэе, адзін з адным дзелімся новымі кветкамі. А яшчэ Жэлянгоўскія — вялікія аматары агародніцтва. На сваім агародзе побач са звычайнымі культурамі вырошчваюць кавуны і дыні. Якраз да гэтай пары яны ўжо паспелі і сталі цудоўным ласункам для ўнукаў. Будуць у хуткім часе ўбіраць ураджай капусты і морквы, які ў першую чаргу пойдзе на патрэбы сваёй сям’і, а лішкі — на продаж. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей