Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

112

Молодой хозяин агроусадьбы

25.09.2015
Дваццацішасцігадовы Яўген Давыдзенка з аграгарадка Пацейкі — прыклад менавіта той моладзі, якая ведае, дзе і як можна знайсці сабе прымяненне. Ён не праседжвае дні і ночы за камп’ютарам ці займаецца якой-небудзь непатрэбшчынай, а накіроўвае свае сілы і ўменні на ўладкаванне аграсядзібы. Як прызнаўся Яўген, стварыць нешта прыгожае ў сваім населеным пункце яму хацелася даўно. Яшчэ ў юнацкія гады, часта праязджаючы па цэнтральнай вуліцы аграгарадка, звярнуў увагу на адзін з закінутых дамоў. Здавалася б, што цікавага можа быць у старой пабудове, зарослым зямельным участку? Аднак жаданне зрабіць тут прыгажосць перамагло. У хуткім часе гэта сядзіба была набыта. Спачатку яна была ачышчана ад кустоўя, старых дрэў. Потым пачалося будаўніцтва лазні, альтанак, вадаёмчыка. Да гэтай пары яшчэ працягваецца абсталяванне дома: пракладзены камунікацыі, у хуткім часе з’явяцца ванны пакой і туалет. IMG_5243 Асаблівай адметнасцю аграсядзібы можна назваць тое, што гаспадар усё стварае сваімі рукамі. А матэрыяламі для яго работы пераважна становяцца дрэва і камень. Яўген ужо вырабіў стол, табурэткі, барную стойку, лесвіцу на другі паверх, зараз працуе над аздабленнем печкі. Галоўнае, што ад усяго гэтага малады гаспадар атрымлівае надзвычайную асалоду. Яшчэ адна адметнасць  — усе матэрыялы і работы выконваюцца за ўласныя сродкі, дакладней, па меры іх паступлення, без выкарыстання крэдытаў. Як запэўнівае Яўген, у наступным годзе сядзіба паўнацэнна зможа прымаць наведвальнікаў. А пакуль жа тут гасцямі бываюць родныя і сябры. Папулярнасцю ў дзяцей карыстаюцца арэлі, гульнёвыя пляцоўкі, вадаём. Дарослыя ж аддаюць перавагу лазні са спецыяльна нарыхтаванымі венікамі, з сапраўднай парай з лекавымі раслінамі і духмянай гарбатай з самавара. Таксама ў перспектыве — добраўпарадкаванне тэрыторыі насупраць сядзібы, дзе паблізу сажалка, на якой можна парыбачыць, поле і луг, дзе можна выкарыстоўваць квадрацыклы. Адным словам, ёсць усё для аказання шырокага спектра паслуг. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей