На яго сабраліся, на жаль, ужо нешматлікія вяскоўцы, прыехалі іх дзеці, унукі, бо ўсе яны вельмі любяць сваю малую радзіму.
Самым старэйшым жыхаром Мацкевічаў з’яўляецца 90-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Іосіфавіч Ермалковіч. У 1943 годзе Васіль Іосіфавіч пайшоў у партызаны, дзе знаходзіўся да вызвалення Мінска. Потым яму было суджана ў складзе ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў працягваць барацьбу з класавым ворагам у Заходняй Беларусі. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў, аднаўляў народную гаспадарку. Зараз больш часу праводзіць у дзяцей у Мінску, але не прыехаць на такое свята проста не змог.
[caption id="attachment_42515" align="aligncenter" width="580"]

Прывітанне - ветэрану В. І. Ермалковічу[/caption]
Вёска Мацкевічы таксама вядома тым, што тут нарадзіўся і рос воін-інтэрнацыяналіст Генадзь Міхалковіч. Удзячнасць за сына яго бацькам — Васілю Пятровічу і Соф’і Іванаўне — была выказана падчас урачыстасці. А памяць усіх, хто загінуў у вой-нах, была ўшанавана хвілінай маўчання.
[caption id="attachment_42518" align="aligncenter" width="580"]

Выступаюць самадзейныя артысты Быстрыцкага СДК[/caption]
Яшчэ адным са старэйшых жыхароў вёскі з’яўляецца Соф’я Васільеўна Чырко, якая сёлета адзначае сваё 80-годдзе, а самым юным стаў Мацвей Максіменя. Таксама цёплыя словы гучалі ў адрас мнагадзетнай маці Яўгеніі Рыгораўны Сямашка, самай старэйшай сямейнай пары Мікалая Фёдаравіча і Марыі Мікалаеўны Варвашэняў, рукадзельніцы Веры Андрэеўны Сямашка (яе вырабы былі прадстаўлены на імправізаванай выставе).
[caption id="attachment_42517" align="aligncenter" width="580"]

С. І. Міхалковіч і С. В. Чырко[/caption]
Вядома ж, на такім свяце нельга было не адзначыць і самага актыўнага жыхара вёскі, яе старэйшыну — Алену Аляксееўну Сямашка. Як падзялілася Алена Аляксееўна, раней яна працавала брыгадзірам у мясцовай гаспадарцы, магчыма яшчэ з тых часоў пайшла звычка дапамагаць сваім землякам. Яна — надзейны памочнік і мясцовай улады.
Адразу ў дзвюх намінацыях — самая маладая сям’я і лепшая сядзіба — была адзначана сям’я Васіля і Вікторыі Васілеўскіх. Сапраўды, іх двор патанае ў кветках, а малыя архітэктурныя формы вырабляе сваімі рукамі гаспадар. Любяць прыгажосць і іх дочкі Паліна і Аліна.
[caption id="attachment_42516" align="aligncenter" width="580"]

Віншаванні ад старшыні сельвыканкама Л. Чарніковіча[/caption]
Яшчэ прыкладам узорнага ўтрымання сядзібы стала Таісія Мінаўна Куцэйка, якая пражывае ў вёсцы сезонна.
Удзячнасць за шчырую працу ветэранам і цяперашнім працаўнікам гучала ў выступленнях старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, старшыні Блеўчыцкага сельвыканкама Леаніда Чарніковіча, дырэктара ААТ «Ціміразеўскі» Аляксандра Турбана. Дарэчы, падарункі, якія ўручаліся віноўнікам урачыстасці падчас свята, былі прадстаўлены мясцовым сельгаспрадпрыемствам. І яно не атрымалася б такім яркім і запамінальным, калі б не гучалі музычныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў Быстрыцкага СДК.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии