Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

artiom

artiom

Выдатнiк хлебаробскай працы

17.10.2024
Першы працоўны вопыт Мікалай Скамароха (на здымку) набыў яшчэ ў юнацтве, калі разам з бацькам Мікалаем Афанасьевічам вывучаў урокі хлебаробскай школы падчас уборкі спелай збажыны на семежаўскіх палетках. Лёс склаўся так, што пасля тэрміновай службы з 1989 па 1991 гг. хлопец трапіў у г. Слуцк. Пяць гадоў адпрацаваў на мясцовым аўтарамонтным заводзе. Але, як прызнаўся сам Мікалай Мікалаевіч, не ляжала ў яго душа да гарадскога жыцця. Ды і вострым заставалася кватэрнае пытанне. Вось і вырашыў вярнуцца ў роднае Семежава. Так ужо пятнаццаць гадоў і працуе на карысць сваёй гаспадаркі. З пачаткам пасяўной на МТЗ-82-1 штогод вядзе хімічную апрацоўку палеткаў. Калі надыходзіць час жніва, перасядае на камбайн “Лексіён-560”, які ўжо пяты сезон не падводзіць працавітага механізатара. Бываюць, канешне, нязначныя паломкі, але яны хутка ўстараняюцца, таму што машыну Скамароха ведае як свае пяць пальцаў. Вось і на жніве-2010, дзякуючы амаль бесперабойнай рабоце з раніцы да позняга вечара, Мікалай Мікалаевіч разам з памочнікам Аляксандрам Стружко намалацілі 2049 т збажыны ў бункернай вазе і да гэтага 1460 т кукурузы на зерне, што ў раёне з’явілася лепшым паказчыкам збожжаўборачнага сезона. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Асноўны патэнцыял - працавiтыя людзi

17.10.2024
Пастаянна пашыраючы вытворчасць, мадэрнізуючы абсталяванне, укараняючы найноўшыя тэхналогіі, ААТ «Капыльскі масласырзавод» вырабляе шырокі спектр малочных прадуктаў пад гандлёвай маркай «Сузор’е смаку», якая вядома ва ўсіх кутках Беларусі, у Расіі і нават у краінах далёкага замежжа. Сёння прадпрыемства вырабляе больш за 50 найменняў натуральнай малочнай прадукцыі, якая можа задаволіць самых патрабавальных і пераборлівых спажыўцоў. Сённяшнія прыярытэты для ААТ «Капыльскі масласырзавод»  –  гэта павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці за кошт распрацоўкі і засваення новых відаў прадукцыі, пастаянная работа з сельгасвытворцамі па пастаўцы якаснай сыравіны, асваенне новых тэхналогій і тэхнічнае абсталяванне цэхаў для выпуску сыроў элітных груп. Толькі ў 2010 годзе ў пера-ліку выпускаемай малочнай прадукцыі з’явілася 18 новых відаў. Асвоены выпуск сухога абястлушчанага малака і сухой сыроваткі. Патэнцыялам любога прадпрыемства заўсёды лічыліся яго працаўнікі. Менавіта дзякуючы іх добрасумленнай рабоце вытворчасць не стаіць на месцы. На ААТ “Капыльскі МСЗ” такіх людзей знойдзецца не адзін дзясятак. Нездарма штогод у спісах сярод лепшых па прафесіі на Капыльшчыне ёсць спецыялісты гэтага прамысловага гіганта. Больш за сем гадоў працуе на вытворчасці сырасол Таццяна Іванцова (на здымку). Стараннасць і працавітасць работніка не раз адзначалася адміністрацыяй масласырзавода. Яе фотаздымак красуецца на Дошцы гонару прадпрыемства. А сёлета стараннасць майстра адзначана таксама і кіраўніцтвам раёна. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Особенности приема лекарств

17.10.2024
Нельзя применять сразу нескольких лекарственных средств, так как они могут быть несовместимы. Различают несовместимость физическую, химическую и фармакологическую. Основными причинами физической несовместимости являются: нерастворимость, изменение коллоидного состава смеси. Примером физической несовместимости может быть микстура, состоящая из барбитала натрия, димедрола и воды. Эуфилин и витамин С несовместимы, адреналин, иодистый калий, бромистый натрий, перманганат калия разрушаются под действием света. Химическая несовместимость характеризуется вступлением  лекарственных веществ в химические реакции друг с другом. Часто встречается фармакологическая несовместимость. Например, атропин незаменим при отравлении ядом мухамора. Но в основном фармакологическая несовместимость лекарств будет мало полезным действием на больного. Так, несовместимыми бывают антибиотики. Их не стоит без необходимости принимать с жаропонижающими, снотворными, антигистаминными препаратами. Известно, что одни и те же медикаменты по-разному действуют на детей, людей пожилого возраста, беременных женщин. Более того, лечебный эффект таких лекарств, как эритромицин, веропомил, диезапам, меньший у женщин, чем у мужчин, а анаприлин и тазепам наоборот. Перед тем как проглотить таблетку, ее обязательно надо разжевать, раздробить. Но разжевывать таблетки, покрытые специальной оболочкой нельзя. Они просто перестанут действовать, могут возникнуть нежелательные реакции. Например: при дроблении лекарств (таблеток), покрытых оболочкой, таких, как вольтарен, индометоцин, диезалин, реапирин, ибупрофен, может усиливаться раздражительность желудка. Запивать лекарства необходимо простой водой. Эритромицину лучше подходит щелочная минеральная вода или молоко, а индометоцину и резерпину – молоко, препараты кальция и эротромицин нельзя запивать кислыми соками, а тетрациклин – молоком, аспирин необходимо запивать какой-нибудь щелочной минеральной водой. Во многих случаях лекарства принимают натощак. Некоторые нужно употреблять до еды не потому, что так надо. Например, эритромицин и пенициллин разрушаются кислым желудочным соком. Препараты кальция, принятые после еды, при взаимодействии с кислотами пищи могут образовывать нерастворимые осадки. Нистатин, полимиксин, неомицин образуют осадки при взаимодействии с желчью. Препараты ландыша, строфантина очень чувствительны к желудочному соку – употребляемые вместе с едой, они вместе и всасываются. Имеются лекарства, которые необходимо принимать перед едой. Они помогают желудку переваривать еду. К ним относится и сам желудочный сок, и его препараты: пепсин, фестал, дигестал, энзистал. Вместе с едой необходимо принимать лекарства, которые подвергаются перевариванию. Это препараты сенны, коры крушины, корня ревеня, плодов жостера. Перед едой необходимо принимать некоторые мочегонные, эуфилин, энтеросептол, левомицетин и другие. Многие лекарства имеют одно и то же лечебное основание, но выпускаются под другими названиями. Это лекарства-синонимы. Жаропонижающие средства парацетамола продаются как панадол, тайгенол, эфералган. Противоаллергический препарат тавегил — он же клемастин. А известный препарат клофелин, выпускается под названием гемитоп, катапресан, хлорфазелин. Лекарства-синонимы отличаются друг от друга или только названием, или незначительными для лечебного действия добавлениями. Важным при приеме лекарств является строгое соблюдение времени приема. Спрашивайте об этом у врача и читайте способ применения – инструкции. Иван ПАСЮК, врач-терапевт

Пераважалі матэрыялы прафілактычнага характару

17.10.2024
На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх было разгледжана 19 матэрыялаў. 20 працэнтаў з іх адміністрацыйнага характару, г. зн. па фактах здзейсненых правапарушэнняў, і 80 – прафілактычнага. Як адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Зоя Дайняк, такія суадносіны матэрыялаў назіраюцца ўпершыню і радуе, што большасць з іх папярэ- джваюць правапарушэнні і злачынствы. Праблемы заўважаны на ранняй стадыі, і з дапамогай прафілактычных мер можна своечасова прадухіліць негатыўныя з’явы. Звернемся да прыкладаў. Хаця, як заўсёды, яны падобныя адзін да аднаго. Возьмем сям’ю Ярашэняў з в. Жыліхава, дзе выхоўваюцца двое непаўналетніх дзяцей. Бацькі не ствараюць належных умоў для пражывання, бывае, працуюць, толькі па 4 – 7 дзён у месяц. Сын вучыцца ў Клецкім СПЛ, але з-за абыякавасці бацькоў не заўсёды мае магчымасць наведваць заняткі. Дачка змалку не прывучана ўмела вырашаць ўзнікшыя праблемы. У сям’і складаныя дзіцяча-бацькоў- скія адносіны. Прынята рашэнне змясціць дзяцей на дзяржаўнае забеспячэнне (паўторна!). Зноў дадзена магчымасць бацькам выправіць становішча пры правядзенні сацыяльна-псіхалагічнай карэкцыі сямейных зносін, ліквідацыі недабрабыту. Камісіяй разгледжана пытанне вяртання ў сем’і Хоміч, Палуянавай, Шыдлоўскага-Кухарчык і Берднік дзяцей, якія знаходзяцца ў прытулку ўжо каля 4 месяцаў. Пакуль што не прынята адназначнае рашэнне. Яшчэ не ўсё зроблена ні бацькамі, ні зацікаўленымі службамі. Калі па сям’і Хоміч назіраюцца зрухі ў лепшы бок, то па астатніх узнікае пытанне ўвогуле аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Тым не менш дадзены час для выпраўлення сітуацыі. Стаць на правільны шлях і перагледзець свае паводзіны рэкамендавана Людміле Сысун, а вось сям’і Наталлі Яўхуты неабходна спецыяльным службам аказаць сацыяльна-псіхалагічную дапамогу. Дарэчы, такія парады можна даць усім разгледжаным на камісіі сем’ям. Па сігнале, што паступіў з СШ №2 г. Капыля, прынята рашэнне правесці ў хуткім часе бацькоўскі сход з жыхарамі інтэрната Капыльскай ЖКГ. Бацькі не заўсёды належным чынам даглядаюць сваіх дзяцей, ды і адносіны паміж сабой жадаюць быць лепшымі. Словам, праблемы выяўлены. Застаецца прыкласці ўсе намаганні па прафілактычнай рабоце, каб пазбегнуць сямейнага недабрабыту. Сяргей КОЗЕЛ

Герой-артылерыст

17.10.2024
Грамадскі і камсамольскі дзеяч Капыльшчыны Віктар Паўлавіч Сергіеня, а таксама аграном Сцяпан Паўлавіч Сергіеня ганарыліся сваім стрыечным братам – Героем Савецкага Саюза Арсенціем Аляксеевічам Нячаевым – і  шмат цікавага маглі расказаць пра свайго знакамітага земляка. Нарадзіўся будучы Герой 10 снежня 1910 года ў вёсцы Блеўчыцы. У метрыках хлопчык запісаны Арсенцій Нячай, але, калі стаў дарослым, франтавы пісар запісаў яго прозвішча Нячаеў, і Арсенцій не стаў папраўляць. Бацька яго быў добрым цесляром, навучыў Арсенція гэтай справе, як сеяць хлеб і даглядаць пчол. Давялося яму вучыцца ў Цімкавіцкай сямігодцы разам з вядомай асветніцай Зінаідай Іосіфаўнай Раманенка. З цеплынёй ён успамінаў дырэктара школы Шахлевіча, які для многіх вучняў стаў другім бацькам. Пасля заканчэння сямігодкі Нячаеў працуе на будаўніцтве сталічнага завода “Энергія”. Тут даведаўся, што яго блізкіх рэпрэсі- равалі і, як ворагаў народа, выслалі ў Казахстан. Ён вельмі перажываў ды і хваляваўся, бо так званыя добразычліўцы дабраліся і да яго, але прызыў на вайсковую службу ў 1932 годзе выратаваў ад арышту. Нячаеў закончыў ваеннае артылерыйскае вучылішча. Афіцэр-артылерыст вайну сустрэў пад Ціхвінам. У баях гінулі тысячы нашых салдат. Фашысты з самалётаў скідвалі бомбы на батарэю Нячаева. Уцалела адна гармата і некалькі артылерыстаў, якія трымаліся па-геройску. Подступы да вышыні былі ўсеяны трупамі гітлераўцаў. Абарвалася тэлефонная сувязь з палком, але сувязісты змаглі наладзіць яе. У тэлефоннай трубцы Нячаеў пачуў загад: “Знішчыць гармату і адысці да сваіх”. Сціснулася сэрца ў лейтэнанта, бо шкада гаўбіцу. Яна ж падбіла пяць танкаў, а колькі варожых салдат знішчыла. “З артылерыстам Пятроўскім будзем стаяць на смерць, а астатнім  — падабраць параненых і адысці ў лес”, — скамандаваў Нячаеў. Гармата падбівае аднаго “тыгра” з чорнымі крыжамі, затым другога. Заканчваюцца снарады, і вось ужо фрыцы крычаць: “Рус, здавайся!” Раптам раздаецца дружнае “ўра!” Дапамога прыйшла своечасова. Радаваўся наш зямляк, калі пагналі гітлераўцаў з Ціхвіна, а затым удзельнічаў у прарыве блакады Ленінграда. Вызваляў Тарту, Рыгу, Данцыг, фарсіраваў Одэр, чатыры разы быў паранены. Дайшоў да Берліна. І тут нешта падобнае паўтарылася, як пад Ціхвінам. У час масіраваных атак гітлераўцы фаўст-патронамі пашкодзілі гарматы. За ўцалелай гаўбіцай засталося два байцы. Капітан Нячаеў з наводчыкам адбілі новую атаку, але вораг адкрыў агонь па смельчаках з усіх сваіх гармат. Разарваўся побач снарад — і Нячаева цяжка кантузіла, адкінула ў бок. З цяжкасцю наш зямляк змог падняцца і зарадзіць гармату, ля якой ляжаў забіты наводчык. Немцы ўжо баяліся ісці ў атаку, а таму з гарышча дома пачалі страляць з кулямёта. Капітан трапна паслаў снарад, які разнёс дах з кулямётам. І раптам Арсенцій Аляксеевіч страціў прытомнасць ад папаўшага ў яго фаўст-патрона. Ачнуўся ў шпіталі толькі ў дзень Перамогі. На вуліцах крычалі “ўра!”, грымелі салютныя выстралы. Аднойчы, калі працаваў у Лысьве Пермскай вобласці загадчыкам аддзела райвыканкама, заўважыў на стале газету “Красная звезда”. На першай старонцы сярод прозвішчаў Герояў Савецкага Саюза знайшоў і сваё. А праз некалькі дзён яго выклікалі ў Маскву і ўручылі залатую Зорку Героя і ордэн Леніна. Да выхаду на пенсію Арсенцій Аляксеевіч працаваў сакратаром гаркама партыі і намеснікам старшыні гарвыканкама. Як успамінаў Сцяпан Паўлавіч Сергіеня, герой-зямляк не забываў родныя Блеўчыцы. У час прыезду ў яго доме, а таксама ў доме стрыечнай сястры Любові Варвашэні збіраліся аднавяскоўцы, любілі пагаварыць з ім, успомніць сяброў юнацтва. Не забываў герой і Мінск – горад свайго юнацтва, адтуль яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Заўсёды прыходзіў на плошчу Перамогі і спыняўся з непакрытай галавою каля Вечнага агню. А цяпер наша моладзь і ветэраны прыходзяць на алею герояў у Капылі і кланяюцца тым, хто прынёс нам Перамогу. Пачэснае месца ў галерэі займае партрэт Арсенція Аляксеевіча Нячаева. Іван ІГНАТЧЫК, г. Капыль
Страница 28 из 36