Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Пераважалі матэрыялы прафілактычнага характару

16.02.2011
На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх было разгледжана 19 матэрыялаў. 20 працэнтаў з іх адміністрацыйнага характару, г. зн. па фактах здзейсненых правапарушэнняў, і 80 – прафілактычнага. Як адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Зоя Дайняк, такія суадносіны матэрыялаў назіраюцца ўпершыню і радуе, што большасць з іх папярэ- джваюць правапарушэнні і злачынствы. Праблемы заўважаны на ранняй стадыі, і з дапамогай прафілактычных мер можна своечасова прадухіліць негатыўныя з’явы. Звернемся да прыкладаў. Хаця, як заўсёды, яны падобныя адзін да аднаго. Возьмем сям’ю Ярашэняў з в. Жыліхава, дзе выхоўваюцца двое непаўналетніх дзяцей. Бацькі не ствараюць належных умоў для пражывання, бывае, працуюць, толькі па 4 – 7 дзён у месяц. Сын вучыцца ў Клецкім СПЛ, але з-за абыякавасці бацькоў не заўсёды мае магчымасць наведваць заняткі. Дачка змалку не прывучана ўмела вырашаць ўзнікшыя праблемы. У сям’і складаныя дзіцяча-бацькоў- скія адносіны. Прынята рашэнне змясціць дзяцей на дзяржаўнае забеспячэнне (паўторна!). Зноў дадзена магчымасць бацькам выправіць становішча пры правядзенні сацыяльна-псіхалагічнай карэкцыі сямейных зносін, ліквідацыі недабрабыту. Камісіяй разгледжана пытанне вяртання ў сем’і Хоміч, Палуянавай, Шыдлоўскага-Кухарчык і Берднік дзяцей, якія знаходзяцца ў прытулку ўжо каля 4 месяцаў. Пакуль што не прынята адназначнае рашэнне. Яшчэ не ўсё зроблена ні бацькамі, ні зацікаўленымі службамі. Калі па сям’і Хоміч назіраюцца зрухі ў лепшы бок, то па астатніх узнікае пытанне ўвогуле аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Тым не менш дадзены час для выпраўлення сітуацыі. Стаць на правільны шлях і перагледзець свае паводзіны рэкамендавана Людміле Сысун, а вось сям’і Наталлі Яўхуты неабходна спецыяльным службам аказаць сацыяльна-псіхалагічную дапамогу. Дарэчы, такія парады можна даць усім разгледжаным на камісіі сем’ям. Па сігнале, што паступіў з СШ №2 г. Капыля, прынята рашэнне правесці ў хуткім часе бацькоўскі сход з жыхарамі інтэрната Капыльскай ЖКГ. Бацькі не заўсёды належным чынам даглядаюць сваіх дзяцей, ды і адносіны паміж сабой жадаюць быць лепшымі. Словам, праблемы выяўлены. Застаецца прыкласці ўсе намаганні па прафілактычнай рабоце, каб пазбегнуць сямейнага недабрабыту. Сяргей КОЗЕЛ

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей