Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Выдатнiк хлебаробскай працы

18.02.2011
Першы працоўны вопыт Мікалай Скамароха (на здымку) набыў яшчэ ў юнацтве, калі разам з бацькам Мікалаем Афанасьевічам вывучаў урокі хлебаробскай школы падчас уборкі спелай збажыны на семежаўскіх палетках. Лёс склаўся так, што пасля тэрміновай службы з 1989 па 1991 гг. хлопец трапіў у г. Слуцк. Пяць гадоў адпрацаваў на мясцовым аўтарамонтным заводзе. Але, як прызнаўся сам Мікалай Мікалаевіч, не ляжала ў яго душа да гарадскога жыцця. Ды і вострым заставалася кватэрнае пытанне. Вось і вырашыў вярнуцца ў роднае Семежава. Так ужо пятнаццаць гадоў і працуе на карысць сваёй гаспадаркі. З пачаткам пасяўной на МТЗ-82-1 штогод вядзе хімічную апрацоўку палеткаў. Калі надыходзіць час жніва, перасядае на камбайн “Лексіён-560”, які ўжо пяты сезон не падводзіць працавітага механізатара. Бываюць, канешне, нязначныя паломкі, але яны хутка ўстараняюцца, таму што машыну Скамароха ведае як свае пяць пальцаў. Вось і на жніве-2010, дзякуючы амаль бесперабойнай рабоце з раніцы да позняга вечара, Мікалай Мікалаевіч разам з памочнікам Аляксандрам Стружко намалацілі 2049 т збажыны ў бункернай вазе і да гэтага 1460 т кукурузы на зерне, што ў раёне з’явілася лепшым паказчыкам збожжаўборачнага сезона. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей