Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

artiom

artiom

Адбылася прамая лінія з начальнікам аддзела адукацыі

17.10.2024
На прамую лінію, што праводзілася з начальнікам  аддзела  адукацыі  райвыканкама Аляксеем Абросімавым, паступіла дзевяць званкоў. Трэба адзначыць, што ўсе яны не закранулі істотных праблем і пасля вывучэння могуць быць вырашаны ў рабочым парадку. Адна з жыхарак в. Бабоўня цікавілася, чым павінен займацца выхавальнік групы падоўжанага дня. Як адзначылі ўдзельнікі прамой лініі, гэтак жа, як і ўсе педагогі, выхавальнік павінен працаваць у адпаведнасці са сваімі службовымі інструкцыямі: праводзіць выхаваўчыя мерапрыемствы, кантраляваць працэс выканання дамашніх заданняў і г. д. Падзяка за работу УА “Мажскі ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа” паступіла ад Іны Касцюк, а таксама яна цікавілася, калі ў дзіцячым садзе будзе праведзены рамонт вокнаў. У райаддзеле адукацыі паведамілі, што па плане замена вокнаў і сантэхнічных вузлоў павінна быць праведзена ў 2014 г., але магчыма вырашэнне і за кошт спонсарскай дапамогі. Па некаторых пытаннях начальнікам аддзела адукацыі адразу ж былі дадзены грунтоўныя кансультацыі. Паступілі і вострыя сігналы, якія дадаткова вывучаюцца. Напрыклад, наконт адной з сем’яў, якую, магчыма, неабходна паставіць на ўлік сацыяльна-небяспечных, а таксама па продажу піратэхнічных вырабаў падлеткам выязным гандлем. Былі зададзены пытанні па забеспячэнні бясплатным харчаваннем, камплектаванні груп у дзіцячым садзе і іншыя. Падрыхтаваў  Сяргей КОЗЕЛ

«Нікалас» пранёсся і над Капыльшчынай

17.10.2024
Ураган “Нікалас” з хуткасцю кур’ерскага цягніка — звыш 100 км у гадзіну — пранёсся праз Балтыйскае мора і Фінскі заліў, закрануў сваім крылом нашу краіну, пакінуў адмеціны і на Капыльшчыне. “Нікалас” выклікаў моцны парывісты вецер, яго хуткасць дасягала 15-23 метраў у секунду. Стыхіяй зрывала з дахаў шыфернае пакрыццё, ламала дрэвы. Пацярпелі як сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, так і прыватны жылы сектар. Як расказаў намеснік начальніка Капыльскага РАУС начальнік дзяржаўнай службы прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грама-дзянскай абароны Віктар Гняцько, пад удары ветру трапілі некаторыя сельгаспабудовы ААТ “Скабін”, “П-з “Дусаеўшчына”, “Капыльскае”, “Старыца-Агра” і ДП “С “Лясное”. Усяго было пашкоджана 25 будынкаў. Па падліках спецыялістаў для іх аднаўлення патрабуецца 1606 лістоў шыферу, 8 м3 піламатэрыялаў,  26 м3 руберойду. У прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне па дапамогу звярнуліся 44 чалавекі, урон па кожным будынку склаў ад 60 да 150 тысяч рублёў. Былі пашкоджаны жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы ў вв. Грозава, Папоўцы, Камсамольская, Пятрылава, Сунаі. Трывожнымі былі гэтыя дні і для работнікаў Капыльскага РЭС. Як стала вядома, толькі ў аўторак у дыспетчарскую паступілі 24 заяўкі, у якіх паведамлялася аб адключэнні электрычнасці. А ў мінулую нядзелю іх было 35. На выклікі накіроўвалася шэсць лінейных брыгад і дзве вышкі. Паводле слоў начальніка РЭС Мікалая Варвашэні, асноўнай прычынай здарэнняў стала абарванне правадоў зламанымі пад напорам стыхіі дрэвамі. Да прыкладу, амаль цэлы дзень спецыялістам давялося займацца ліквідацыяй аварыі ў в. Загараўшчына, дзе дрэва не толькі абарвала правады, але і зламала апору лініі электраперадач. Ускоснымі віноўнікамі здарэнняў былі таксама самі людзі, паколькі ўстанаўлівалі свае тэлевізійныя антэны ў ахоўнай зоне, а тыя не вытрымалі парываў ветру і ўпалі на правады. Аператыўна рэагавалі на кожны сігнал аб здарэнні работнікі Капыльскага РАНС, раёна электрычных сетак, уся інфармацыя паступала і ў раённы штаб, дзе прымалася рашэнне, як мага хутчэй дапамагчы людзям спра-віцца з бядой. Калі разам з начальнікам Капыльскага РАНС Аляксандрам Бобрыкам і яго намеснікам Віктарам Гняцько ў сераду наведаліся па некаторых адрасах здарэнняў, то на свае вочы ўбачылі, як рэалізуюцца прынятыя рашэнні. Так, у в. Папоўцы (на здымку), дзе на дом упала вялізнае дрэва, ужо поўным ходам ішла работа. Тут працавала брыгада ПМС пад кіраўніцтвам інжынера Міхаіла Смольскага. Аднавяскоўцы сям’і Давідоўскіх з Грозава дапамаглі падрыхтаваць да рамонту дом, які пасля ўрагану застаўся без даху. Тут аднаўленчыя работы даручана праводзіць РБУ. Дружна ўзяліся за работу і жыхары в. Сунаі якія, не чакаючы прыезду спецыялістаў, распілавалі ствол дрэва, што ўпала на правады. Словам, з наступствамі стыхіі змагаліся ўсёй грамадой, каб як мага хутчэй жыццё ўвайшло ў наезджаную каляіну. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара і Віктара Гняцько

Сітуацыя з грыпам спакойная

17.10.2024
На дадзены момант у раёне ніякага ажыятажу па захворваннях на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі не назіраецца. Узровень захворванняў намнога ніжэйшы за гранічна дапусцімыя нормы. Пра гэта паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Кароль. Эпідэмічная сітуацыя застаецца спакойнай. Магчыма, гэтаму спрыяе высокі працэнт прышчэпак, зробленых насельніцтвам у верасні—лістападзе мінулага года. Сітуацыя з наяўнасцю лекаў таксама не вызывае ніякіх хваляванняў. Сяргей КОЗЕЛ

Внимание: «прямая линия»

17.10.2024
16  февраля  2011 года с 10.00 до 11.30 по тел. 55-6-16 состоится прямая линия с участием начальника Слуцкого межрайонного отдела управления Департамента финансовых расследований Комитета государственного контроля Республики Беларусь по Минской области и г. Минску Ивана Алексеевича БУГАРЕВИЧА  по вопросам предпринимательства, налогообложения и нарушениях законодательства в этих отраслях.

“Мінская лыжня-2011”

17.10.2024
[caption id="attachment_6919" align="aligncenter" width="580" caption="Масавы старт каманд гар- і райвыканкамаў"][/caption] На лыжна-біятлоннай базе «Заечая паляна» ў Лагойскім раёне ў суботу, 5 лютага, праходзіла абласное зімовае спартыўнае свята «Лыжная гонка на прызы Мінаблвыканкама» ў праграме «Беларуская лыжня-2011» сярод кіруючых работнікаў апаратаў райвыканкамаў і Жодзінскага гарвыканкама і сярод структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый. Удзел у традыцыйным мерапрыемстве прыняла дэлегацыя Капыльскага раёна на чале з кіраўніком раённай “вертыкалі” Анатолем Жданенем. [caption id="attachment_6920" align="alignleft" width="300" caption="З прывітальным словам звяртаецца губернатар вобласці Б. Батура"][/caption] Падаўшы заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах, каманды і групы падтрымкі выстраіліся на ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. З прывітальным словам да аматараў спорту звярнуўся губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура. Ён адзначыў, што ў нашай краіне вялікія сродкі ўкладваюцца ў развіццё фізкультуры і спорту. Толькі ў Мінскай вобласці за апошнія пяць гадоў звыш 300 млрд рублёў пайшло на стварэнне базы для заняткаў фізкультурай і спортам. “Развіццё фізкультуры і спорту ў Мінскай вобласці — на стабільным трэцім месцы, - падкрэсліў губернатар вобласці. - Міншчына - цэнтральная, вядучая вобласць нашай дзяржавы, і я лічу, што сёння, адкрываючы “Мінскую лыжню” 2011 года, мы павінны паставіць перад сабой задачу, каб такая канстатацыя, “стабільнае трэцяе месца”, засталася ў мінулай пяцігодцы. Хачу пажадаць вам добрага настрою, паспяховых стартаў. У добры шлях, “Мінская лыжня”!” Першымі на старт выйшлі каманды работнікаў гар- і райвыканкамаў. У склад каманды ўваходзілі тры мужчыны і адна жанчына. Гонар Капыльшчыны на лыжні адстойвалі начальнік аддзела фізіч-най культуры, спорту і турызму Віктар Васілеўскі, інжынер-праграміст Віктар Таўчкоў, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Сяргей Цвірка, якія на дыстанцыю 4х1500 м выйшлі пад восьмым камандным нумарам. Не надта соладка прыходзілася лыжнікам, пераадольваючы складаную лагойскую трасу пад праліўным дажджом. І хаця ў тройку лідараў капылянам трапіць не ўдалося, асноўны прынцып мерапрыемстваў такога кшталту (галоўнае – не перамога, а ўдзел – С. Л.) нашы землякі выканалі. А пераможцамі гонкі сталі работнікі Барысаўскага райвыканкама. Услед за імі на фінішы былі стаўбцоўскія лыжнікі, а трэцяй стала каманда Мінскага раёна. Структурныя падраздзяленні аблвыканкама, абласныя арганізацыі эстафетную гонку вялі практычна на ледзяной трасе. Паказаўшы добрую падрыхтоўку і вытрымку, першымі на фініш прыйшлі супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. На другім месцы замацаваліся работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а замкнулі тройку лідараў лыжнікі вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. [caption id="attachment_6921" align="aligncenter" width="443" caption="Каманда Капыльскага раёна"][/caption] Пераможцы і прызёры “Мінскай лыжні” атрымалі кубкі, дыпломы і памятныя падарункі, якія ім уручылі губернатар вобласці Барыс Батура, міністр спорту і турызму Алег Качан, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка. [caption id="attachment_6922" align="aligncenter" width="443" caption="Гарачая салдацкая каша і чай - для ўдзельнікаў «Мінскай лыжні»"][/caption] Для гасцей спартыўнага відовішча свае паслугі прапаноўвалі шматлікія гандлёвыя палаткі Лагойскага райспажыўтаварыства і Барысаўскага мясакамбіната. Тут жа абсалютна бясплатна можна было пачаставацца сапраўднай салдацкай кашай і выпіць гарачага чаю. Весялілі публіку разнастайныя роставыя лялькі, самадзейныя артысты. Пакідалі “Заечую паляну” ўдзельнікі свята здароўя з выдатным настроем. Значыць час, праведзены на спартыўным мерапрыемстве, быў патрачаны недарэмна. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Страница 32 из 36