Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Адбылася прамая лінія з начальнікам аддзела адукацыі

14.02.2011
На прамую лінію, што праводзілася з начальнікам  аддзела  адукацыі  райвыканкама Аляксеем Абросімавым, паступіла дзевяць званкоў. Трэба адзначыць, што ўсе яны не закранулі істотных праблем і пасля вывучэння могуць быць вырашаны ў рабочым парадку. Адна з жыхарак в. Бабоўня цікавілася, чым павінен займацца выхавальнік групы падоўжанага дня. Як адзначылі ўдзельнікі прамой лініі, гэтак жа, як і ўсе педагогі, выхавальнік павінен працаваць у адпаведнасці са сваімі службовымі інструкцыямі: праводзіць выхаваўчыя мерапрыемствы, кантраляваць працэс выканання дамашніх заданняў і г. д. Падзяка за работу УА “Мажскі ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа” паступіла ад Іны Касцюк, а таксама яна цікавілася, калі ў дзіцячым садзе будзе праведзены рамонт вокнаў. У райаддзеле адукацыі паведамілі, што па плане замена вокнаў і сантэхнічных вузлоў павінна быць праведзена ў 2014 г., але магчыма вырашэнне і за кошт спонсарскай дапамогі. Па некаторых пытаннях начальнікам аддзела адукацыі адразу ж былі дадзены грунтоўныя кансультацыі. Паступілі і вострыя сігналы, якія дадаткова вывучаюцца. Напрыклад, наконт адной з сем’яў, якую, магчыма, неабходна паставіць на ўлік сацыяльна-небяспечных, а таксама па продажу піратэхнічных вырабаў падлеткам выязным гандлем. Былі зададзены пытанні па забеспячэнні бясплатным харчаваннем, камплектаванні груп у дзіцячым садзе і іншыя. Падрыхтаваў  Сяргей КОЗЕЛ

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей