Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

«Нікалас» пранёсся і над Капыльшчынай

14.02.2011
Ураган “Нікалас” з хуткасцю кур’ерскага цягніка — звыш 100 км у гадзіну — пранёсся праз Балтыйскае мора і Фінскі заліў, закрануў сваім крылом нашу краіну, пакінуў адмеціны і на Капыльшчыне. “Нікалас” выклікаў моцны парывісты вецер, яго хуткасць дасягала 15-23 метраў у секунду. Стыхіяй зрывала з дахаў шыфернае пакрыццё, ламала дрэвы. Пацярпелі як сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, так і прыватны жылы сектар. Як расказаў намеснік начальніка Капыльскага РАУС начальнік дзяржаўнай службы прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грама-дзянскай абароны Віктар Гняцько, пад удары ветру трапілі некаторыя сельгаспабудовы ААТ “Скабін”, “П-з “Дусаеўшчына”, “Капыльскае”, “Старыца-Агра” і ДП “С “Лясное”. Усяго было пашкоджана 25 будынкаў. Па падліках спецыялістаў для іх аднаўлення патрабуецца 1606 лістоў шыферу, 8 м3 піламатэрыялаў,  26 м3 руберойду. У прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне па дапамогу звярнуліся 44 чалавекі, урон па кожным будынку склаў ад 60 да 150 тысяч рублёў. Былі пашкоджаны жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы ў вв. Грозава, Папоўцы, Камсамольская, Пятрылава, Сунаі. Трывожнымі былі гэтыя дні і для работнікаў Капыльскага РЭС. Як стала вядома, толькі ў аўторак у дыспетчарскую паступілі 24 заяўкі, у якіх паведамлялася аб адключэнні электрычнасці. А ў мінулую нядзелю іх было 35. На выклікі накіроўвалася шэсць лінейных брыгад і дзве вышкі. Паводле слоў начальніка РЭС Мікалая Варвашэні, асноўнай прычынай здарэнняў стала абарванне правадоў зламанымі пад напорам стыхіі дрэвамі. Да прыкладу, амаль цэлы дзень спецыялістам давялося займацца ліквідацыяй аварыі ў в. Загараўшчына, дзе дрэва не толькі абарвала правады, але і зламала апору лініі электраперадач. Ускоснымі віноўнікамі здарэнняў былі таксама самі людзі, паколькі ўстанаўлівалі свае тэлевізійныя антэны ў ахоўнай зоне, а тыя не вытрымалі парываў ветру і ўпалі на правады. Аператыўна рэагавалі на кожны сігнал аб здарэнні работнікі Капыльскага РАНС, раёна электрычных сетак, уся інфармацыя паступала і ў раённы штаб, дзе прымалася рашэнне, як мага хутчэй дапамагчы людзям спра-віцца з бядой. Калі разам з начальнікам Капыльскага РАНС Аляксандрам Бобрыкам і яго намеснікам Віктарам Гняцько ў сераду наведаліся па некаторых адрасах здарэнняў, то на свае вочы ўбачылі, як рэалізуюцца прынятыя рашэнні. Так, у в. Папоўцы (на здымку), дзе на дом упала вялізнае дрэва, ужо поўным ходам ішла работа. Тут працавала брыгада ПМС пад кіраўніцтвам інжынера Міхаіла Смольскага. Аднавяскоўцы сям’і Давідоўскіх з Грозава дапамаглі падрыхтаваць да рамонту дом, які пасля ўрагану застаўся без даху. Тут аднаўленчыя работы даручана праводзіць РБУ. Дружна ўзяліся за работу і жыхары в. Сунаі якія, не чакаючы прыезду спецыялістаў, распілавалі ствол дрэва, што ўпала на правады. Словам, з наступствамі стыхіі змагаліся ўсёй грамадой, каб як мага хутчэй жыццё ўвайшло ў наезджаную каляіну. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара і Віктара Гняцько

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей