Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

З “сонечным” настроем

20.10.2024
Сёлета ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка” г. Капыля” прызнана лідарам сярод гарадскіх устаноў дашкольнай адукацыі Міншчыны. [caption id="attachment_30595" align="aligncenter" width="443" caption="А. Радкевіч (справа) са спецыялістамі"][/caption] Вядома ж, гэта заслуга ўсяго калектыву аднадумцаў, нястомных творцаў на чале з загадчыкам установы Зінаідай Мысінай. Перамога была невыпадковай, да яе ішлі не адзін год. Гэта шматгадовая праца кожнага педагога, усяго тэхнічнага персаналу. Ва ўстанове створаны належныя ўмовы для развіцця дзяцей. Тут працуюць тэатральная і студыя выяўленчага мастацтва, музычна-харэаграфічная, спартыўная і трэнажорная залы, арганізаваны групы інтэ-граванага навучання, спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Менавіта ўсю работу навучальнага працэсу ажыццяўляюць спецыялісты Цэнтра па пэўных напрамках, а іх курыруе намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Аксана Радкевіч. — Дваццаць тры гады таму пасля заканчэння Барысаўскага педвучылішча маладым спецыялістам я прыйшла сюды працаваць, — падкрэслівае Аксана Анатольеўна. — Спачатку была выхавальнікам, а вось ужо шэсць гадоў з’яўляюся намеснікам загадчыка. Атрымала вышэйшую адукацыю, закончыла па спецыяльнасці Беларускі педуніверсітэт імя М. Танка. Увогуле жаданне ў Аксаны Радкевіч стаць педагогам было з дзяцінства. Яшчэ тады яна любіла “вучыць” сваіх лялек, розныя цацкі, а таксама бацькоў. — Прафесія педагога — гэта жыццё, — адзначае Аксана Анатольеўна. — Жыццё, якое пражываеш на сваёй працы і робіш усё, каб кожны дзень бачыць усмешкі дзяцей, іх зацікаўленыя поспехі, радавацца разам з імі, увогуле ствараць “сонечны” настрой, які павінен адпавядаць назве нашай установы. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара    

Ушанавалi педагогаў

20.10.2024
Урачыстасць, прысвечаная Дню настаўніка, адбылася ў Капыльскім раённым Цэнтры культуры. [caption id="attachment_30590" align="aligncenter" width="443" caption="А. Жданеня ўручае Падзячнае пісьмо выхавацелю ясляў-сада №3 г. Капыля І. Бяляўскай."][/caption] З прафесійным святам педагогаў Капыльшчыны павіншаваў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. “Адукацыя — гэта будучыня нашай Радзімы, — падкрэсліў у сваёй прамове Анатоль Іосіфавіч. —  І ад тых асноў, што закладзены педагогамі  ў нашых дзяцей, залежыць дабрабыт краіны”. Ганаровых грамат раённага выканаўчага камітэта былі ўдастоены метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Раманейка, загадчыца Пацейкаўскага дзіцячага сада Алена Гірко, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Семежаўскага ВПК д/с-СШ Міхаіл Гладкі, Падзячных пісьмаў старшыні райвыканкама — настаўнік пачатковых класаў гімназіі №1 г. Капыля Святлана Кісялёва, выхавацель ясляў-сада №3 г. Капыля Іна Бяляўская. Словы віншавання прагучалі і ад старшыні райсавета дэпутатаў, старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыі Сандрозд. Яна адзначыла, што педагогі Капыльшчыны не толькі годна робяць сваю справу, але і актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна. За падрыхтоўку вучняў да рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў “Залатое пяро Белай Русі” Марыя Леанідаўна ўручыла прэміі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Таццяне Колас і рускай мовы і літаратуры СШ №3 Таццяне Нядзелька. Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дырэктар Камсамольскага ВПК д/с-СШ Васіль Трус, настаўнік  інфарматыкі  СШ  №2 г. Капыля Дзяніс Ляшчэвіч, Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама — намеснік загадчыка дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка” Аксана Радкевіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 г. Капыля Алена Каспяровіч, інжынер-тэхнолаг па харчаванні аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Цвірко. Шэраг педагогаў атрымалі граматы і падзякі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Шчырыя віншаванні калегам гучалі і ад старшыні прафкама работнікаў адукацыі і навукі Людмілы Камёнкі. За актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці ад абласнога галіновага прафсаюза грамат удастоены дырэктар Цімкавіцкай СШ Наталля Дубовік, старшыні прафсаюзных пярвічак Семежаўскага ВПК д/с-СШ Алена Сінюк і Навасёлкаўскага ВПК д/с-СШ Галіна Лагавая. [caption id="attachment_30591" align="aligncenter" width="443" caption="На сцэне верэраны-педагогі і іх маладыя калегі – былыя вучні"][/caption] Прыемным сюрпрызам для прысутных сталі відэавіншаванні ад вядомых выпускнікоў школ раёна — члена нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па біятлоне Дар’і Несцерчык, майстра спорту міжнароднага класа па біятлоне Аляксандра Сымана, першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ірыны Кісляк, выконваючай абавязкі старшыні Сенніцкага сельвыканкама Наталлі Жук, аглядальніка тэлеканала АНТ Аляксандра Матяса і генеральнага прадзюсара кінакампаніі “Нонстоп Медыя” Сяргея Ждановіча. За поспехам вучняў — самаадданая і карпатлівая работа педагогаў. Асаблівы гонар — калі пасля заканчэння школы выпускнікі выбіраюць няпросты і пачэсны шлях настаўніка. На сцэну падняліся педагогі, што знаходзяцца на заслужаным адпачынку, і іх вучні, якія цяпер “сеюць разумнае, добрае, вечнае”. Яны ўзгадалі пра ўрокі і тыя акалічнасці, якія прывялі іх у прафесію. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, якія падарылі прысутным шмат цудоўных нумароў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара        

І пра лён не забывацца

20.10.2024
Сёлета пад вырошчванне льну ў Капыльскім раёне адведзена 790 га, з іх  520 га – землі, арандаваныя Слуцкім ільнозаводам, і 270 га – у нашых сельгаспрадпрыемствах (140 га – КСУП “Грозава-агра” і 130 га – ААТ “Скабін”). [caption id="attachment_30586" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатары І. Салаш і А. Кучаравы на прасоўцы льну."][/caption] — На дадзены момант лён на ўсіх плошчах выцераблены, — паведаміла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк. — Зараз жа пачалося яго ўспушванне і прасоўка. На жаль, спецыяльнай тэхнікі ў нас не хапае. У “Скабіне” ёсць некалькі сваіх агрэгатаў, якімі яны правядуць неабходныя работы, а потым дапамогуць і “Грозава-агра”. Увогуле ж мы павінны атрымліваць дапамогу па апрацоўцы ад Слуцкага льнозавода, куды здаём ільнотрасту. Аднак яны працуюць пакуль толькі на тэрыторыі свайго раёна і нават не прыступілі да арандаваных земляў у нашым. Тым не менш, ёсць патрабаванне да 15 кастрычніка ўвесь лён убраць. Павінны ўкласціся ў гэты тэрмін ільнаводы ААТ “Скабін”, запэўніў дырэктар сельгас-прадпрыемства Віктар Станкевіч. Па меркаванні кіраўніка, сёлета ўраджайнасць ільнотрасты і  льнасемя крыху ніжэйшая. Так, са 100 га атрымалі 43 т семя ў бункернай вазе. З 60 га запрасавана і здадзена дзяржаве 112 т ільнотрасты. — Надвор’е ўносіць свае карэктывы ва ўборку, — падкрэслівае Віктар Канстанцінавіч. — Кожны дзень хоць крыху, але ішоў дождж, што не дазваляла якасна праводзіць падборку. Зараз работы адноўлены, вя-дзём пад’ём трасты і прасаванне. Кожны  дзень гектараў па 3-4 апрацоўваем. Справімся ў сябе — пойдзем на выручку да суседзяў. Але ж засмучае тое, што разлікі за прадукцыю са Слуцкім ільнозаводам  яшчэ не праведзены за мінулы год. Ён нам вінаваты звыш 600 млн рублёў. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

Алея да свята

20.10.2024
Алея з маладых дэкаратыўных дрэўцаў з’явілася 1 кастрычніка ля гімназіі №1  г. Капыля. А пасадзілі яе навучэнцы, якія з гонарам адносяць сябе да членаў БРСМ, і члены пярвічкі РГА “Белая Русь”, створанай у гэтай установе адукацыі. [caption id="attachment_30582" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі акцыі"][/caption] Такой добрай справай азнаменавалі пачатак месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, які праводзіцца ў раёне з 1 кастрычніка па 1 лістапада. Да таго ж, гэта алея будзе нагадваць пра памятную дату — 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы па святкаванні якой ужо пачаліся ў Беларусі. Да педагогаў і гімназістаў у гэты дзень далучыліся старшыня Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні РА гэтага грамадскага аб’яднання, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. На рахунку членаў “Белай Русі” ўжо нямала пасаджаных дрэў і кустоў, іншых дэкаратыўных раслін, паколькі адна з асноўных рэспубліканскіх акцый, праводзімых аб’яднаннем, носіць назву “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь”, і капыляне ўдзельнічаюць у ёй вельмі паспяхова. “Вынік той добрай справы, якую мы сёння зробім, паслужыць на карысць не толькі нам, але і наступным  пакаленням, — адзначыла, звяртаючыся да гімназістаў і іх педагогаў, Марыя Сандрозд. — І спадзяюся, што па нашым прыкладзе добраўпарадкаваннем сваіх тэрыторый займуцца іншыя ўстановы, прадпрыемствы і арганізацыі. “І вельмі сімвалічна, што сёння сабраліся разам прадстаўнікі дзвюх грамадскіх арганізацый — маладзёжнай і “Белай Русі”, — дадала дырэктар гімназіі № 1 Ірына Абас. Атрымаўшы кансультацыю па пасадцы дрэўцаў ад настаўніка біялогіі Мікалая Стульбы, удзельнікі акцыі дружна ўзяліся за лапаты. І вельмі хутка амаль тры дзясяткі маладых саджанцаў сумаха аленярогага, альбо воцатнага дрэва занялі сваё месца на алеі, каб ужо ўвесну радаваць усіх  прыгожымі ажурнымі лістамі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара      

Прием граждан (CMigrator copy 20)

20.10.2024
7 октября 2013 года в Копыльском райисполкоме в каб. №30 состоится прием граждан министром культуры Республики Беларусь Борисом Владимировичем СВЕТЛОВЫМ. Прием будет проходить с 11.30 до 13.30.    
Страница 142 из 1058