Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Алея да свята

05.10.2013
Алея з маладых дэкаратыўных дрэўцаў з’явілася 1 кастрычніка ля гімназіі №1  г. Капыля. А пасадзілі яе навучэнцы, якія з гонарам адносяць сябе да членаў БРСМ, і члены пярвічкі РГА “Белая Русь”, створанай у гэтай установе адукацыі. [caption id="attachment_30582" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі акцыі"][/caption] Такой добрай справай азнаменавалі пачатак месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, які праводзіцца ў раёне з 1 кастрычніка па 1 лістапада. Да таго ж, гэта алея будзе нагадваць пра памятную дату — 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы па святкаванні якой ужо пачаліся ў Беларусі. Да педагогаў і гімназістаў у гэты дзень далучыліся старшыня Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні РА гэтага грамадскага аб’яднання, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. На рахунку членаў “Белай Русі” ўжо нямала пасаджаных дрэў і кустоў, іншых дэкаратыўных раслін, паколькі адна з асноўных рэспубліканскіх акцый, праводзімых аб’яднаннем, носіць назву “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь”, і капыляне ўдзельнічаюць у ёй вельмі паспяхова. “Вынік той добрай справы, якую мы сёння зробім, паслужыць на карысць не толькі нам, але і наступным  пакаленням, — адзначыла, звяртаючыся да гімназістаў і іх педагогаў, Марыя Сандрозд. — І спадзяюся, што па нашым прыкладзе добраўпарадкаваннем сваіх тэрыторый займуцца іншыя ўстановы, прадпрыемствы і арганізацыі. “І вельмі сімвалічна, што сёння сабраліся разам прадстаўнікі дзвюх грамадскіх арганізацый — маладзёжнай і “Белай Русі”, — дадала дырэктар гімназіі № 1 Ірына Абас. Атрымаўшы кансультацыю па пасадцы дрэўцаў ад настаўніка біялогіі Мікалая Стульбы, удзельнікі акцыі дружна ўзяліся за лапаты. І вельмі хутка амаль тры дзясяткі маладых саджанцаў сумаха аленярогага, альбо воцатнага дрэва занялі сваё месца на алеі, каб ужо ўвесну радаваць усіх  прыгожымі ажурнымі лістамі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара      

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей