Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Ушанавалi педагогаў

06.10.2013
Урачыстасць, прысвечаная Дню настаўніка, адбылася ў Капыльскім раённым Цэнтры культуры. [caption id="attachment_30590" align="aligncenter" width="443" caption="А. Жданеня ўручае Падзячнае пісьмо выхавацелю ясляў-сада №3 г. Капыля І. Бяляўскай."][/caption] З прафесійным святам педагогаў Капыльшчыны павіншаваў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. “Адукацыя — гэта будучыня нашай Радзімы, — падкрэсліў у сваёй прамове Анатоль Іосіфавіч. —  І ад тых асноў, што закладзены педагогамі  ў нашых дзяцей, залежыць дабрабыт краіны”. Ганаровых грамат раённага выканаўчага камітэта былі ўдастоены метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Раманейка, загадчыца Пацейкаўскага дзіцячага сада Алена Гірко, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Семежаўскага ВПК д/с-СШ Міхаіл Гладкі, Падзячных пісьмаў старшыні райвыканкама — настаўнік пачатковых класаў гімназіі №1 г. Капыля Святлана Кісялёва, выхавацель ясляў-сада №3 г. Капыля Іна Бяляўская. Словы віншавання прагучалі і ад старшыні райсавета дэпутатаў, старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыі Сандрозд. Яна адзначыла, што педагогі Капыльшчыны не толькі годна робяць сваю справу, але і актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна. За падрыхтоўку вучняў да рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў “Залатое пяро Белай Русі” Марыя Леанідаўна ўручыла прэміі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Таццяне Колас і рускай мовы і літаратуры СШ №3 Таццяне Нядзелька. Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дырэктар Камсамольскага ВПК д/с-СШ Васіль Трус, настаўнік  інфарматыкі  СШ  №2 г. Капыля Дзяніс Ляшчэвіч, Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама — намеснік загадчыка дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка” Аксана Радкевіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 г. Капыля Алена Каспяровіч, інжынер-тэхнолаг па харчаванні аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Цвірко. Шэраг педагогаў атрымалі граматы і падзякі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Шчырыя віншаванні калегам гучалі і ад старшыні прафкама работнікаў адукацыі і навукі Людмілы Камёнкі. За актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці ад абласнога галіновага прафсаюза грамат удастоены дырэктар Цімкавіцкай СШ Наталля Дубовік, старшыні прафсаюзных пярвічак Семежаўскага ВПК д/с-СШ Алена Сінюк і Навасёлкаўскага ВПК д/с-СШ Галіна Лагавая. [caption id="attachment_30591" align="aligncenter" width="443" caption="На сцэне верэраны-педагогі і іх маладыя калегі – былыя вучні"][/caption] Прыемным сюрпрызам для прысутных сталі відэавіншаванні ад вядомых выпускнікоў школ раёна — члена нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па біятлоне Дар’і Несцерчык, майстра спорту міжнароднага класа па біятлоне Аляксандра Сымана, першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ірыны Кісляк, выконваючай абавязкі старшыні Сенніцкага сельвыканкама Наталлі Жук, аглядальніка тэлеканала АНТ Аляксандра Матяса і генеральнага прадзюсара кінакампаніі “Нонстоп Медыя” Сяргея Ждановіча. За поспехам вучняў — самаадданая і карпатлівая работа педагогаў. Асаблівы гонар — калі пасля заканчэння школы выпускнікі выбіраюць няпросты і пачэсны шлях настаўніка. На сцэну падняліся педагогі, што знаходзяцца на заслужаным адпачынку, і іх вучні, якія цяпер “сеюць разумнае, добрае, вечнае”. Яны ўзгадалі пра ўрокі і тыя акалічнасці, якія прывялі іх у прафесію. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, якія падарылі прысутным шмат цудоўных нумароў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара        

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей