Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

І пра лён не забывацца

05.10.2013
Сёлета пад вырошчванне льну ў Капыльскім раёне адведзена 790 га, з іх  520 га – землі, арандаваныя Слуцкім ільнозаводам, і 270 га – у нашых сельгаспрадпрыемствах (140 га – КСУП “Грозава-агра” і 130 га – ААТ “Скабін”). [caption id="attachment_30586" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатары І. Салаш і А. Кучаравы на прасоўцы льну."][/caption] — На дадзены момант лён на ўсіх плошчах выцераблены, — паведаміла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк. — Зараз жа пачалося яго ўспушванне і прасоўка. На жаль, спецыяльнай тэхнікі ў нас не хапае. У “Скабіне” ёсць некалькі сваіх агрэгатаў, якімі яны правядуць неабходныя работы, а потым дапамогуць і “Грозава-агра”. Увогуле ж мы павінны атрымліваць дапамогу па апрацоўцы ад Слуцкага льнозавода, куды здаём ільнотрасту. Аднак яны працуюць пакуль толькі на тэрыторыі свайго раёна і нават не прыступілі да арандаваных земляў у нашым. Тым не менш, ёсць патрабаванне да 15 кастрычніка ўвесь лён убраць. Павінны ўкласціся ў гэты тэрмін ільнаводы ААТ “Скабін”, запэўніў дырэктар сельгас-прадпрыемства Віктар Станкевіч. Па меркаванні кіраўніка, сёлета ўраджайнасць ільнотрасты і  льнасемя крыху ніжэйшая. Так, са 100 га атрымалі 43 т семя ў бункернай вазе. З 60 га запрасавана і здадзена дзяржаве 112 т ільнотрасты. — Надвор’е ўносіць свае карэктывы ва ўборку, — падкрэслівае Віктар Канстанцінавіч. — Кожны дзень хоць крыху, але ішоў дождж, што не дазваляла якасна праводзіць падборку. Зараз работы адноўлены, вя-дзём пад’ём трасты і прасаванне. Кожны  дзень гектараў па 3-4 апрацоўваем. Справімся ў сябе — пойдзем на выручку да суседзяў. Але ж засмучае тое, што разлікі за прадукцыю са Слуцкім ільнозаводам  яшчэ не праведзены за мінулы год. Ён нам вінаваты звыш 600 млн рублёў. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей