Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Ідзе гандаль

20.10.2024
Традыцыйны сельскагаспадарчы кірмаш сабраў у мінулую суботу капылян і гасцей горада. На цэнтральнай плошчы райцэнтра сваю прадукцыю прапаноў- вала большасць сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны. Асаблівай папулярнасцю карысталася збажына, бульба і іншая агародніна.  Малочныя вырабы прадставіў Капыльскі філіял ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, мяса і мясныя паўфабрыкаты – ААТ “Капыльскае”. Бойка ішоў гандаль і каля кропак райспажыўтаварыства. У вялікім асартыменце былі прапанаваны саджанцы разнастайных дрэўцаў і кустоў. Наступныя кірмашы пройдуць 12 і 26 кастрычніка, 2, 9 і 16 лістапада. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

Для бяспекi ў прамысловасці

20.10.2024
У рамках Года бяспекі працы ў прамысловасці, якім з’яўляецца 2013 год,  прайшоў чарговы раённы Дзень аховы працы на базе Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” з запрашэннем спецыялістаў па ахове працы прамысловых прадпрыемстваў. Адкрыла семінар намеснік старшыні райвыканкама Ала Раманоўская, якая акрэсліла тэму і задачы, вынесеныя на разгляд. Як адзначыла начальнік аддзела сацыяльна-прававых адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Лятчэня, у маі 2013 года Капыльскім райвыканкамам прынята рашэнне, у якім вызначаны мерапрыемствы па правядзенні Года бяспекі працы ў прамысловасці. Дарэчы, палова з іх ужо выканана. Засталося ажыццявіць комплекс мерапрыемстваў па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасці, паляпшэнні ўмоў працы работнікаў; па ўкараненні праграмнага забеспячэння для павышэння якасці навучання і праверкі ведаў кіраўнікоў, спецыялістаў, работнікаў па пытаннях аховы працы; па павышэнні кваліфікацыі; атэстацыі працоўных месцаў са шкоднымі ўмовамі працы; па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага, асенне-зімовага перыядаў і іншыя. Напачатку пасяджэння намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, інжынер па ахове працы Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” Уладзімір Дамашэвіч пазнаёміў з гісторыяй завода і расказаў пра дзень сённяшні. Як вядома, са стварэннем перапрацоўчага холдынга на прадпрыемстве скараціўся асартымент прадукцыі. Цяпер тут выпускаюцца сухое малако і сыроватка, цвёрдыя сыры і сметанковае масла. Працуюць у філіяле і дапаможныя службы, сярод якіх кацельня, кампрэсарная, энергаслужба, механічны ўчастак, станцыя тэхабслугоўвання жывёлагадоўчых фермаў. Дарэчы, менавіта на іх удзельнікі семінара маглі азнаёміцца з умовамі працы і адпачынку. Што ж датычыцца пытанняў аховы працы, то работа ў гэтым напрамку арганізавана ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Працоўным кодэксам, Законам “Аб ахове працы” і нарматыўнымі дакументамі. Сярэдняспісачная колькасць работнікаў на прадпрыемстве 280 чалавек, налічваецца 105 працоўных месцаў, з іх са шкоднымі умовамі – 24, на якіх працуюць 85 чалавек (вадзіцелі, работнікі кампрэсарнай, цэхаў сушкі сыроваткі і сухога малака). Каб абараніць ад прафесійных захворванняў, набываюцца сродкі аховы: рэспіратары, навушнікі. Увогуле, як паведаміў Уладзімір Дамашэвіч, на ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы ў філіяле на 2013 год запланавана 17 млрд рублёў. У тым ліку яны будуць зрасходаваны на мадэрнізацыю вытворчасці – набыццё новага абсталявання,   на  забеспячэнне спецадзеннем (згодна з калектыўным дагаворам на ўсіх вытворчых участках халаты выдаюцца на 3 месяцы, работнікам механічнай службы – 3 касцюмы на год, вопратка мыецца ў сваёй пральні). Для кантролю за работай цэхаў і тых, хто працуе ў начны час, у выхадныя і святочныя дні зацверджаны графік дзяжурства адказных спецыялістаў. Па перыметры завод абнесены бетоннай агароджай з калючым дротам. У цэхах і на тэрыторыі ўстаноўлены 24 камеры сістэмы відэаназірання. Для арганізацыі грамадскага кантролю ва ўсіх цэхах і дапаможных службах назначаны грамадскія інспектары. Харчавацца работнікі могуць у спецыяльных пакоях, абсталяваных неабходнай мэбляй, халадзільнікамі, мікрахвалевымі печамі, чайнікамі і г. д. Праверка ведаў спецыялістаў і кіраўнікоў, якія ўваходзяць у камісію па ахове працы, ажыццяўляецца ў галоўным прадпрыемстве ў Мінску раз у тры гады з удзелам прадстаўнікоў Дзяржпрамнагляду. Для праверкі ведаў на  прадпрыемстве набыта спецыяльная камп’ютарная праграма. У адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі распрацаваны інструкцыі па ахове працы і праводзіцца атэстацыя працоўных месцаў. Галоўны дзяржаўны інспектар працы аддзела №5 Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі Аляксандр Уэльскі яшчэ раз асаблівую ўвагу звярнуў на парушэнні, звязаныя з цяжкімі траўмамі і смяротным зыходам. Вопытам работы па арганізацыі і правядзенні Дня аховы працы ў Капыльскім райспажыўтаварыстве падзялілася інжынер па ахове працы прадпрыемства Ларыса Новікава. Сяргей КОЗЕЛ НА ЗДЫМКУ: падчас наведвання кампрэсарнай. Фота аўтара  

“Слухаем вас, матулі!”

20.10.2024
У чацвер, 10 кастрычніка, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія, аб’яўленая ў рамках Тыдня маці. Вас, паважаныя жанчыны, выслухаюць дырэктар ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, старшыня Капыльскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Станіславаўна МАЛІНОЎСКАЯ і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Аляксандраўна ДАВІДЧЫК. Тэлефануйце ў вызначаны час па нумары 51-4-00.  

Славiм сэрца, што дае жыццё

20.10.2024
З 8 па 14 кастрычніка на Капыльшчыне, як і па ўсёй рэспубліцы, пройдуць мерапрыемствы ў рамках Тыдня маці. Згодна з распрацаваным планам, ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адбудзецца традыцыйная прамая лінія “Слухаем вас, матулі!” Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцва запросяць да сябе на сустрэчу матуль, якія нарадзілі двойню. Сумесна з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў будуць наведаны шматдзетныя маці, выхаваўшыя 10 і больш дзяцей. Не застануцца па-за ўвагай грамадскасці і тыя жанчыны, дзеці якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Падчас Тыдня маці ва ўстановах адукацыі, культуры пройдзе шмат цікавых выстаў, майстар-класаў, канцэртаў, літаратурна-забаўляльных і конкурсных праграм, класных гадзін, агеньчыкаў. Але, бадай, самым урачыстым і насычаным стане канцэрт “Маміна песня”, які адбудзецца ў Дзень маці — 14 кастрычніка — у раённым Цэнтры культуры. Маргарыта САКОВІЧ  

Расійскія педагогі пераймалі вопыт у капылян

20.10.2024
Ва ўстанове адукацыі “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” адбыўся практычны семінар “Падрыхтоўка спецыялістаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі для сельскагаспадарчай галіны” з удзелам дэлегацыі Ленінградскай вобласці. [caption id="attachment_30670" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі сустрэчы."][/caption] Госці з Расіі, а гэта дырэктары сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, завіталі ў нашу краіну з мэтай вывучэння вопыту беларускіх калег. Напярэдадні яны наведалі два каледжы г. Мінска, дзе пазнаёміліся з сістэмай падрыхтоўкі спецыялістаў розных прафесій. Не менш цікава ім было паглядзець, як вядзецца навучанне ў невялікіх гарадах. Калектыў і выхаванцы капыльскага каледжа сустрэлі гасцей хлебам-соллю. Праз некалькі хвілін расійскія педагогі ўжо знаёміліся з умовамі, у якіх рыхтуюць спецыялістаў розных прафесій. [caption id="attachment_30671" align="aligncenter" width="443" caption="Сустракалі хлебам-соллю"][/caption] Спачатку прадстаўнічая дэлегацыя наведала кабінет і лабараторыю повараў, дзе адбылася выстава-дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні. Пасля госці пабывалі на выставе “Дары беларускай восені”, размешчанай у фае галоўнага вучэбнага корпусу. Падчас мультымедыйнай прэзентацыі ў канферэнц-зале педагогі з Ленінградскай вобласці даведаліся пра сістэму навучання, прапануемыя спецыяльнасці, педагагічны састаў, а таксама пра матэрыяльна-тэхнічную базу каледжа. Дырэктар каледжа Анатоль Пяткевіч, каменціруючы дэманстрацыю, расказаў пра платныя паслугі, што аказвае каледж, арганізацыю завочнага навучання, адказаў на мноства пытанняў, якія паступілі ад расійскіх калег. Таксама намеснік начальніка аддзела дашкольнага выхавання, агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Хамякова паведаміла пра прафесійна-тэхнічную адукацыю Мінскай вобласці. [caption id="attachment_30672" align="aligncenter" width="443" caption="Госці знаёмяцца з вучэбнай базай каледжа"][/caption] Падчас экскурсіі па аўдыторыях установы расійскія педагогі зацікавіліся вопытам работы выкладчыка па падрыхтоўцы спецыя- лістаў сельскагаспадарчага профілю Людмілы Касмінкі. Маючы вышэйшую катэгорыю, педагог не спыняецца на дасягнутым. У скарбонцы ўладальніцы нагруднага знака Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі” шмат асабістых напрацовак і работ. У хуткім часе павінен выйсці ў свет дапаможнік па выкладанні гэтага прадмета, аўтарам якога стала менавіта Людміла Касмінка. Таксама метадыст каледжа Сняжана Русаковіч пазнаёміла з выставай метадычных напрацовак выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання. [caption id="attachment_30673" align="aligncenter" width="443" caption="На пытанні адказвае дырэктар установы А. Пяткевіч"][/caption] Наведалі госці каледжа навучальныя майстэрні па прафесіях “Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання”, “Швачка”, лабараторыі “Сельскагаспадарчыя машыны” і “Трактары”, рэсурсавага цэнтра, дзе нават праводзяцца практычныя заняткі па павышэнні ўзроўню кваліфікацыі навучэнцаў Міншчыны, кабінет і лабараторыі па эксплуатацыі і рамонце аўтамабіляў. Таксама адбылося знаёмства з выставамі тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Уразілі расійскую дэлегацыю праекты навучэнцаў Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа “Аўтаабцасік” і “Плашч-трансформер”. Было адзначана, што менавіта дзякуючы апошняй распрацоўцы юных мадэльераў каледж стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу прадпрымальных ідэй “Мая ініцыятыва” ў намінацыі “Лепшая інавацыйная бізнес-прапанова”. Тое, што творчасць у капыльскім каледжы — адзін з элементаў выхавання, было адзначана і падчас дэманстрацыі тэатра мод. [caption id="attachment_30674" align="aligncenter" width="443" caption="У майстэрні па прафесіі “Швачка”"][/caption] Пасля экскурсіі па каледжы ішла гутарка пра ўзаемадзеянне ўстановы з прадпрыемствамі раёна па падрыхтоўцы кадраў, іх размеркаванні і працаўладкаванні. На свае вочы прадстаўнікі прафесійна-тэхнічных устаноў Ленінградскай вобласці пазнаёміліся з  ААТ “Старыца-Агра” — адным з прадпрыемстваў, дзе праходзяць вытворчую практыку выхаванцы каледжа. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі і першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірына Кісляк расказалі прысутным аб структуры гаспадаркі, тэхналогіях і прадукцыі, якую яна вырабляе. Расійскія госці падзівіліся ўраджаем бульбы на полі ля в. Вошкаты, дзе якраз ішла яе ўборка, убачылі нарыхтоўку кукурузы на сілас. У Чарнічным дэлегацыя пазнаёмілася з тэхналогіяй вырошчвання і ўборкі кукурузы на зерне. Пазнаёмілі гасцей і з тутэйшым комплексам па вырошчванні БРЖ. [caption id="attachment_30675" align="aligncenter" width="443" caption="І. Кісляк і У. Рудакоўскі даюць тлумачэнні на палетках ААТ “Старыца-Агра”"][/caption] Напрыканцы мерапрыемства расійскія педагогі далі высокую ацэнку арганізацыі прафесійна-тэхнічнай адукацыі Мінскай вобласці і Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа ў прыватнасці. Асабліва спадабалася ўзаемасувязь навучальнай установы і базавых гаспадарак. Адным словам — ім было чаму павучыцца. [caption id="attachment_30676" align="aligncenter" width="443" caption="Уразілі юныя мадельеры"][/caption] Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара                  
Страница 138 из 1058