Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Расійскія педагогі пераймалі вопыт у капылян

09.10.2013
Ва ўстанове адукацыі “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” адбыўся практычны семінар “Падрыхтоўка спецыялістаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі для сельскагаспадарчай галіны” з удзелам дэлегацыі Ленінградскай вобласці. [caption id="attachment_30670" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі сустрэчы."][/caption] Госці з Расіі, а гэта дырэктары сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, завіталі ў нашу краіну з мэтай вывучэння вопыту беларускіх калег. Напярэдадні яны наведалі два каледжы г. Мінска, дзе пазнаёміліся з сістэмай падрыхтоўкі спецыялістаў розных прафесій. Не менш цікава ім было паглядзець, як вядзецца навучанне ў невялікіх гарадах. Калектыў і выхаванцы капыльскага каледжа сустрэлі гасцей хлебам-соллю. Праз некалькі хвілін расійскія педагогі ўжо знаёміліся з умовамі, у якіх рыхтуюць спецыялістаў розных прафесій. [caption id="attachment_30671" align="aligncenter" width="443" caption="Сустракалі хлебам-соллю"][/caption] Спачатку прадстаўнічая дэлегацыя наведала кабінет і лабараторыю повараў, дзе адбылася выстава-дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні. Пасля госці пабывалі на выставе “Дары беларускай восені”, размешчанай у фае галоўнага вучэбнага корпусу. Падчас мультымедыйнай прэзентацыі ў канферэнц-зале педагогі з Ленінградскай вобласці даведаліся пра сістэму навучання, прапануемыя спецыяльнасці, педагагічны састаў, а таксама пра матэрыяльна-тэхнічную базу каледжа. Дырэктар каледжа Анатоль Пяткевіч, каменціруючы дэманстрацыю, расказаў пра платныя паслугі, што аказвае каледж, арганізацыю завочнага навучання, адказаў на мноства пытанняў, якія паступілі ад расійскіх калег. Таксама намеснік начальніка аддзела дашкольнага выхавання, агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Хамякова паведаміла пра прафесійна-тэхнічную адукацыю Мінскай вобласці. [caption id="attachment_30672" align="aligncenter" width="443" caption="Госці знаёмяцца з вучэбнай базай каледжа"][/caption] Падчас экскурсіі па аўдыторыях установы расійскія педагогі зацікавіліся вопытам работы выкладчыка па падрыхтоўцы спецыя- лістаў сельскагаспадарчага профілю Людмілы Касмінкі. Маючы вышэйшую катэгорыю, педагог не спыняецца на дасягнутым. У скарбонцы ўладальніцы нагруднага знака Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі” шмат асабістых напрацовак і работ. У хуткім часе павінен выйсці ў свет дапаможнік па выкладанні гэтага прадмета, аўтарам якога стала менавіта Людміла Касмінка. Таксама метадыст каледжа Сняжана Русаковіч пазнаёміла з выставай метадычных напрацовак выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання. [caption id="attachment_30673" align="aligncenter" width="443" caption="На пытанні адказвае дырэктар установы А. Пяткевіч"][/caption] Наведалі госці каледжа навучальныя майстэрні па прафесіях “Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання”, “Швачка”, лабараторыі “Сельскагаспадарчыя машыны” і “Трактары”, рэсурсавага цэнтра, дзе нават праводзяцца практычныя заняткі па павышэнні ўзроўню кваліфікацыі навучэнцаў Міншчыны, кабінет і лабараторыі па эксплуатацыі і рамонце аўтамабіляў. Таксама адбылося знаёмства з выставамі тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Уразілі расійскую дэлегацыю праекты навучэнцаў Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа “Аўтаабцасік” і “Плашч-трансформер”. Было адзначана, што менавіта дзякуючы апошняй распрацоўцы юных мадэльераў каледж стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу прадпрымальных ідэй “Мая ініцыятыва” ў намінацыі “Лепшая інавацыйная бізнес-прапанова”. Тое, што творчасць у капыльскім каледжы — адзін з элементаў выхавання, было адзначана і падчас дэманстрацыі тэатра мод. [caption id="attachment_30674" align="aligncenter" width="443" caption="У майстэрні па прафесіі “Швачка”"][/caption] Пасля экскурсіі па каледжы ішла гутарка пра ўзаемадзеянне ўстановы з прадпрыемствамі раёна па падрыхтоўцы кадраў, іх размеркаванні і працаўладкаванні. На свае вочы прадстаўнікі прафесійна-тэхнічных устаноў Ленінградскай вобласці пазнаёміліся з  ААТ “Старыца-Агра” — адным з прадпрыемстваў, дзе праходзяць вытворчую практыку выхаванцы каледжа. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі і першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірына Кісляк расказалі прысутным аб структуры гаспадаркі, тэхналогіях і прадукцыі, якую яна вырабляе. Расійскія госці падзівіліся ўраджаем бульбы на полі ля в. Вошкаты, дзе якраз ішла яе ўборка, убачылі нарыхтоўку кукурузы на сілас. У Чарнічным дэлегацыя пазнаёмілася з тэхналогіяй вырошчвання і ўборкі кукурузы на зерне. Пазнаёмілі гасцей і з тутэйшым комплексам па вырошчванні БРЖ. [caption id="attachment_30675" align="aligncenter" width="443" caption="І. Кісляк і У. Рудакоўскі даюць тлумачэнні на палетках ААТ “Старыца-Агра”"][/caption] Напрыканцы мерапрыемства расійскія педагогі далі высокую ацэнку арганізацыі прафесійна-тэхнічнай адукацыі Мінскай вобласці і Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа ў прыватнасці. Асабліва спадабалася ўзаемасувязь навучальнай установы і базавых гаспадарак. Адным словам — ім было чаму павучыцца. [caption id="attachment_30676" align="aligncenter" width="443" caption="Уразілі юныя мадельеры"][/caption] Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара                  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей