Традыцыйны сельскагаспадарчы кірмаш сабраў у мінулую суботу капылян і гасцей горада.

На цэнтральнай плошчы райцэнтра сваю прадукцыю прапаноў- вала большасць сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны. Асаблівай папулярнасцю карысталася збажына, бульба і іншая агародніна. Малочныя вырабы прадставіў Капыльскі філіял ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, мяса і мясныя паўфабрыкаты – ААТ “Капыльскае”. Бойка ішоў гандаль і каля кропак райспажыўтаварыства. У вялікім асартыменце былі прапанаваны саджанцы разнастайных дрэўцаў і кустоў.
Наступныя кірмашы пройдуць 12 і 26 кастрычніка, 2, 9 і 16 лістапада.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии