Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Божия Матерь простирает над нами свой Покров

20.10.2024
Событие, которое 14 октября празднует Православная Церковь, произошло более тысячи лет тому назад на краю Царьграда во Влахернском храме, где хранились риза Пресвятой Богородицы, головной покров и пояс. Шла всенощная. Но вот за всенощной случилось следующее. Среди народа стоял юродивый Андрей и около него — отрок Епифаний, его ученик. Вдруг почувствовав посреди всенощной что-то, они повернулись назад и увидели, что через западные врата (их называли Царскими) входит… Сама Божия Матерь! Поддерживают Ее с одной стороны пророк и Предтеча Креститель Иоанн, а с другой — Иоанн Богослов. Вокруг были и другие пророки и святые… Поклонившись, Божия Матерь медленно проследовала на середину храма, остановилась, стала перед амвоном, опустилась на колени и начала молиться. Потом поднялась, прошла дальше, стала на амвон, на солею, перед самым алтарем остановилась и опять стала молиться и … плакать! Молилась в слезах! Затем обернулась к народу и простерла над ним свой мофорий — то, чем покрывала главу — покров. Покров Божией Матерью был простерт над молившимся народом, и не только над тем, который в это время молился во Влахернском храме, а над всем верующим народом, над всеми людьми. И так он и остался над всеми нами до дня сегодняшнего! До сих пор Божия Матерь молится о нас обо всех и плачет, простерши над всеми нами свой Покров. В праздник Покрова Пресвятой Богородицы мы испрашиваем у Царицы Небесной защиты и помощи: «Помяни нас во Твоих молитвах, Госпоже Дево Богородице, да не погибнем за умножение грехов наших, покрый нас от всякаго зла и лютых напастей; на Тя бо уповаем и, Твоего Покрова праздник чествующе, Тя величаем». Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ, Благочинный церквей Копыльского округа  

Ва ўтульным доме дружнаю сям’ёй

20.10.2024
28 жанчын — жыхарак Капыльскага раёна, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, з гонарам носяць пачэсную ўзнагароду — ордэн Маці. А днямі гэты спіс папоўніўся яшчэ адным прозвішчам — Ганны Кісель з в. Леткаўшчына, у сям’і якой шасцёра дзяцей. Урадавая ўзнагарода ёй, у ліку іншых прадстаўніц Міншчыны, была ўручана на абласной урачыстасці з нагоды Дня маці, якая ладзілася ў Нясвіжы. [caption id="attachment_30750" align="aligncenter" width="448" caption="Ганна Кісель з малодшымі дзецьмі."][/caption] Наша сустрэча з Ганнай Якаўлеўнай і яе дзеткамі адбылася якраз напярэдадні памятнай для сям’і Кісель даты. Жанчына не хавала свайго хвалявання, расказваючы пра сябе, узгадваючы самыя цікавыя і важныя моманты жыцця. “Так, было цяжка, — згаджаецца Ганна. — Але мы з мужам ні разу не пашкадавалі, што ў нас шмат дзяцей. Яны ў нас добрыя, дружныя, гатовыя заўсёды прыйсці на дапамогу”. Кожны ў доме ведае свае абавязкі: калі дзяўчаты — дзявяцікласніца Ліза і сямікласніца Віка — больш дапамагаюць матулі, то хлопцы Жэня і Вова імкнуцца выконваць мужчынскую работу. Не адстае ад іх і самы малодшы ў сям’і — пяцікласнік Віталік. Гаспадар Міхаіл Мікалаевіч працуе механізатарам у КСУП “С “Лясное” ўжо больш за 25 гадоў. Рабочы дзень хлебароба, вядома ж, не ўкладваецца ў дакладныя рамкі. Вясной і восенню — пасяўная, летам — нарыхтоўка кармоў і ўборка збожжа. Гэтыя спрадвечныя клопаты вясковага працаўніка вымушаюць яго да цямна затрымлівацца ў полі. “Дзеці вельмі сумуюць па тату, — дзеліцца Ганна Якаўлеўна. — Для іх вялікае свята, калі ў яго здараецца выхадны ці ўзімку водпуск. Тады яны ні на крок не адходзяць ад яго. Асабліва Жэнька — такі ж заядлы рыбак, як і муж”. А яшчэ старэйшыя хлапчукі (Жэня — адзінаццацікласнік Лясноўскай СШ, а Валодзя — навучэнец Капыльскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа) ужо два гады запар шчыравалі з бацькам на камбайне, знаходзілі час і для працы на пілараме. Словам, тое, як няпроста дастаецца кавалак хлеба, яны ўжо ведаюць не па чутках. Ганарыцца Ганна Якаўлеўна і сваёй старэйшай дачушкай Карынай, якая сёлета паступіла ў Мінскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і праз пэўны час атрымае прафесію тэхнолага. З нецярпеннем чакаюць яе прыезду са сталіцы дамоў на выхадныя. “Карына — мая сапраўдная памочніца, — распавядае матуля. — Яна стараецца як мага больш дапамагчы мне: і пры-брацца ў доме разам з малодшымі, і ўрокі ў іх праверыць, і абед прыгатаваць — асабліва смачнымі ў яе атрымліваюцца супы”. А вы толькі ўявіце, колькі часу трэба правесці на кухні, каб прыгатаваць абед на восем чалавек. А яшчэ ёсць сняданак, вячэра… І колькі прадуктаў ідзе на гэта. Таму лагічна, што ў сям’і Кісель вельмі вялікая хатняя гаспадарка. Да нядаўняга часу трымалі свіней, у тым ліку свінаматак з парасятамі. На падвор’і шмат птушкі: куры, гусі, качкі (усіх больш за 100 галоў). Для гэтай мэты купілі два інкубатары. На градках — разнастайная агародніна, з якой робіцца шмат закатак на зіму. Дарэчы, у верандзе на свае вочы бачыла і слоікі з марынаванымі грыбочкамі, і кошыкі з чырвоным і зялёным салодкім перцам. А ў агародчыку — кветкі. І хоць цяпер ужо восень, тым не менш відаць, што іх было шмат і вельмі прыгожых. Вельмі радуюцца ў сям’і Кісель той высокай узнагародзе, якую атрымала іх матуля. “Гэта была, можна сказаць, мая запаветная мара, — дзеліцца Ганна. — І я рада, што яна спраўдзілася. А яшчэ хачу сказаць: не бойцеся нараджаць дзяцей. Тая радасць, якую атрымліваеш, з года ў год назіраючы, як яны растуць, набіраюцца сіл, становяцца самастойнымі, вартая таго, каб цярпець усе нягоды, што ўзнікаюць у нашым жыцці”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара    

С разгромным счетом

20.10.2024
На стадионе Копыльского ФОКа состоялся футбольный матч команд среди детско-юношеских спортивных школ Копыля и Солигорска в рамках первенства Минской области. Нужно отметить, что игра была накаленная и захватывающая, от игроков, как со стороны хозяев, так и гостей, требовалось большое внимание и упорство. Команда Солигорской ДЮСШ оказалась немного слабее, может быть из-за того, что игроки были младше наших, хотя защищали свои ворота, как могли, пытались пробиться в зону атаки соперника. Хочеться подчеркнуть, что копыльские ребята, несмотря на технические ошибки, играли слаженно, как полагается хорошей команде. – Вся команда успешно сыграла, – отметил тренер Михаил Римашевский. – Если говорить обо всем сезоне, который идет с мая, то могу выделить защитника Павла Круковского и полузащитника Андрея Акулу, которые на протяжении всего времени играли на высоком уровне. В итоге копыляне выиграли с разгромным счетом 15:2. Говоря в общем, наша команда сейчас в зачетной областной таблице на третьем месте. Далее юным футболистам предстоит сыграть еще две игры, которые и определят победителя. Пожелаем юным игрокам победы и только победы! Павел ШЕИН Фото автора  

Сегодня — 12 октября, суббота

20.10.2024
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 1350 г. — родился Дмитрий Иванович ДОНСКОЙ, московский князь — победитель Орды. 1492 г. — КОЛУМБ достигает острова Сан-Сальвадор на Багамах и открывает Америку, хотя считает, что достиг берегов Индии. 1771 г. — родился Михаил МИЛОРАДОВИЧ, военный деятель, генерал от инфантерии, граф. Во время Отечественной войны 1812 года на территории Белоруссии занял местечко Горани, после переправы через Днепр шел с войсками через населенные пункты Староселье, Толочин, Крупки, Борисов, Логойск, Раков, Радошковичи. С 1818 года губернатор Петербурга. 1862 г. — родился Федор ЕВСТАФЬЕВ, изобретатель, Герой труда. С 1903 года работал в Гомельском железнодорожном депо. Изобрел летательный аппарат вертикального взлета - геликоптер, приспособление для продувания дымогарных труб паровозных котлов, домкрат для подъема вагонов, искроулавливатель на паровозах и многое другое. Был награжден орденом Трудового Красного Знамени. 1897 г. — в Петербурге на плацу кадетского корпуса прошел первый в России официальный футбольный матч. 1901 г. — Теодор РУЗВЕЛЬТ официально присвоил резиденции президента США название Белый дом. 1909 г. — в Москве открывается памятник первопечатнику Ивану ФЕДОРОВУ работы скульптора С. М. ВОЛНУХИНА. На следующий день у памятника появится венок с надписью «Первому мученику русской печати». 1935 г. — родился Лучано ПАВАРОТТИ, итальянский певец (тенор). ИМЕНИНЫ: Православные: Киприан, Кириак, Феофан. Католические: Евстахий, Максимильян, Серафим. НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Печальница Маремьяна, выткана из тумана (сырые туманы - мороки - висят). Неблагоприятный день. Растущая Луна в знаке Зодиака Водолей. У ГЭТЫ ДЗЕНЬ «СЛАВА ПРАЦЫ» ПIСАЛА: 1965 г. — «ПАПРАЦАВАЛІ ВЫДАТНА». Калектыву Смаліцкага ўчастка Мінскага хімлеса даведзена нарыхтаваць за год 28 тон 400 кілаграмаў смалы-жывіцы. Падсочнікі выдатна спраўляюцца з заданнем: 9-месячны план выкананы на 132,5 працэнта. Выдатна папрацавалі ў гэтым годзе рабочыя І. С. Уласовіч, І. С. Швайко, В. М. Хоміч, Н. С. Усовіч, В. В. Міхалковіч, Г. І. Кандраценка і іншыя». 1974 г. — «СТВОРАН «СПАДАРОЖНІК». У мэтах паляпшэння работы па асвятленню камсамольска-маладзёжнага жыцця на старонках раённай газеты «Слава працы», бюро райкома камсамола і рэдакцыя райгазеты стварылі маладзёжную рэдакцыю «Спадарожнік». У склад рэдакцыі ўваходзіць восем чалавек. Рэдактарам зацверджаны другі сакратар РК ЛКСМБ Пётр Сікорскі, яго намеснікам Таццяна Засім». Подборку подготовила Маргарита  САКОВИЧ  

Культурны цэнтр наднёманскага краю

20.10.2024
Песачанскі цэнтр культуры і вольнага часу пастаянна працуе ў актыўным рэжыме – супрацоўнікі заўсёды ў пошуках новых ідэй і іх здзяйснення. Тут знаходзіцца самая вялікая сцэна ў раёне, а ў вобласці толькі чатыры такія праекты, і таму ў Пясочным адбываюцца не проста канцэрты, а вялікія святы для жыхароў і гасцей аграгарадка. Каб надаць дастойны выгляд на галоўным уваходзе ў культурны цэнтр зрабілі касметычны рамонт, прывялі ў парадак лесвіцу. – Як добрым гаспадарам, нам трэба ўхіляць усе недахопы дзеля таго, каб цэнтр культуры і вольнага часу меў прывабны выгляд, – гаворыць Любоў Пятроўна Карповіч, дырэктар гэтай установы. – Людзі дзякуюць нам за працу. На песачанскай сцэне выступалі шматлікія зоркі. Да юбілею Адама Русака сюды прыязджаў аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, з кампазітараў быў Ігар Лучанок, наведалі Пясочнае Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская разам з іншымі артыстамі беларускай эстрады. На ўра ўспрымаюцца і маладыя артысты, якія пачалі кар’еру зусім нядаўна. Летам выступаў вакальны гурт “Камерата” – канцэртная зала спрыяла добраму жывому гуку. Артыстам апладзіравалі стоячы, а гэта яшчэ раз пацвярджае, што такія канцэрты трэба праводзіць. Акрамя мерапрыемстваў праводзіцца і творчая праца з людзьмі розных узростаў. Тут існуюць восем фарміраванняў, шэсць з якіх – мастацкія гурткі, а два – клубныя аб’яднанні, дзе першае, дзіцячае, з экалагічным ухілам “Крыніца”. І гэта не проста так, бо каля аг. Пясочнае працякае рака Нёман. Юныя ўдзельнікі клубнага аб’яднання праводзяць віктарыны, канцэрты і паходы. Другое аб’яднанне – клуб сям’і “Калейдаскоп”, дзе пары, ад маладых да пажылых, збіраюцца і рыхтуюць віншавальныя паштоўкі да юбілейных дат. Там жа ўдзельнічаюць і дзеці, ствараючы сувеніры і канцэртныя віншавальныя нумары для жыхароў мясцовай гаспадаркі. Арганізоўваюцца паездкі да людзей больш сталага ўзросту, якія не маюць магчымасці прыйсці на мерапрыемства ў клуб. Удзельнікі ўсіх аб’яднанняў і гурткоў зацікаўлены ў мерапрыемствах, якія праводзяцца тут. Бо гэта не проста праца – гэта душэўная цеплыня і клопат пра сваіх землякоў і гасцей аграгарадка. Павел ШЭІН Фота аўтара Л. П. Карповіч праводзіць заняткі з дзецьмі  
Страница 135 из 1058