Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Электраэнергія з... салёных агуркоў

18.10.2024
Дыплом І ступені на абласным этапе конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў атрымаў дзевяцікласнік СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Вячаслаў Калевіч. Як паведаміла спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Карпіленя, усяго на конкурс было прапанавана 4 работы — з Бучацінскай, Старыцкай адзінаццацігодак, гімназіі №1 і СШ №2 г. Капыля. Лепшай была прызнана работа Вячаслава, у якой пад кіраўніцтвам педагогаў В. М. Сянькевіч і С. У. Калевіч юнак даследаваў магчымасці атрымання альтэрнатыўных відаў энергіі з салёных памідораў і агуркоў. Ён атрымаў права прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе. Да таго ж, мяркуецца, што яго работа зацікавіць і арганізатараў міжнароднага конкурсу, таму Славе прапанавана падрыхтаваць яе абарону і на англійскай мове. Дыпломам ІІІ ступені было адзначана даследаванне і Яўгеніі Лях — дзесяцікласніцы з гімназіі №1. Маргарыта САКОВІЧ

Калядныя кірмашы

18.10.2024
У перыяд з 6 па 8 студзеня ў Капылі праходзілі Калядныя кірмашы. За тры дні рэалізавана тавару на суму 6,5 млн рублёў. Асаблівым попытам у пакупнікоў карысталіся кандытарскія вырабы (тарты, пірожныя), харчовыя тавары і мясныя паўфабрыкаты. На свята Нараджэння Хрыстова работнікі райспажыўтаварыства прынялі ўдзел у кірмашы, які адбыўся ў Першамайскім раёне г. Мінска. Тавараабарот капылян склаў 5,2 млн рублёў. Сяргей  ЛАЗОЎСКІ

Увага - добраўпарадкаванню

18.10.2024
Напрыканцы студзеня, у адпаведнасці з графікам, ва ўсіх населеных пунктах раёна пройдуць сходы грамадзян. Як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, насельніцтву для азнаямлення будзе прадастаўлена праграма па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Таксама будуць даведзены патрабаванні па ўтрыманні прыдамавых тэрыторый, графік вывазу смецця і іншае. Сяргей КОЗЕЛ

“Цары” — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта

18.10.2024
Прыемная навіна прыйшла днямі са сталіцы: абрадавы калектыў “Цары” з Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікую работу па вывучэнні, адраджэнні і захаванні народных традыцый. Урачыстая цырымонія адбылася 8 студзеня ў Палацы Рэспублікі. Уручэнне прэмій такога кшталту не выпадкова праводзіцца на калядныя святы. Пра гэта гаварыў Прэ-зідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка: “Па добрай традыцыі ў гэтыя дні на самым высокім дзяржаўным узроўні падводзяцца вынікі года мінулага. Гэта па сутнасці — агляд творчых сіл краіны, яскравае сведчанне таго, якім грамадскім прызнаннем карыстаецца кожнае дасягненне, кожны значны крок на сцежцы мастацтва, міласэрнасці, маральных пошукаў, служэння людзям і Айчыне”. На мерапрыемства сярод іншых была запрошана і дэлегацыя Капыльскага раёна на чале з начальнікам аддзела культуры Наталляй Царковай.  А ўзнагароду з рук кіраўніка дзяржавы атрымала кіраўнік фальклорнага калектыву дырэктар Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Шаура. Для семежаўскіх “Цароў” прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стала яшчэ адным пацвярджэннем унікальнасці абраду. Як вядома, у 2009 годзе калядны абрад быў занесены ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, а напрыканцы чэрвеня мінулага года калектыў атрымаў адпаведны сертыфікат. Паназіраць за святочным дзействам, якое праводзіцца ў Шчодры вечар (з 13 на 14 студзеня), прыязджаюць шматлікія госці. Работнікамі культуры сабрана мноства матэрыялаў, якія расказваюць пра адраджэнне і дзень сённяшні “Цароў”, выпушчаны буклет, святочныя паштоўкі. З усім гэтым удзельнікі цырымоніі ўзнагароджвання, а таксама шматлікія госці змаглі пазнаёміцца ў адным з залаў Палаца Рэспублікі. І не толькі палюбавацца каларытнымі фотаздымкамі, але і на свае вочы пабачыць урыўкі са святочнага абраду, якія дэманстраваў фальклорны калектыў “Цары” з Капыльшчыны. Дарэчы, у самы бліжэйшы час і капыляне  атрымаюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльнай экспазіцыяй, прысвечанай абраду “Цары”, якая пачне сваю работу ў раённым краязнаўчым музеі. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

План подготовки законопроектов на 2011 год утвержден в Беларуси

18.10.2024
Президент Беларуси Александр Лукашенко утвердил план подготовки законопроектов на 2011 год. Соответствующий указ №10 подписан 6 января. Указом предусматривается подготовка 49 проектов законов, из которых 11 законопроектов являются новыми. Среди них, в частности, законопроекты о конституционном судопроизводстве, о коммерческой тайне, о медиации, о фельдъегерской связи. С учетом того, что главой государства приняты решения, направленные на совершенствование проведения обязательной юридической экспертизы правовых актов и ведения Национального реестра правовых актов, указом корректируются сроки внесения в Палату представителей законопроекта "О правовых актах Республики Беларусь", установленные планом подготовки законопроектов на 2010 год (с апреля на ноябрь 2011 года). Также документом в 2011 году запланирована подготовка и внесение на рассмотрение главы государства концепции проекта закона "Об объединениях нанимателей".  Источник БЕЛТА
Страница 988 из 1058